Беларускія батуцісты сталі чэмпіёнамі свету ў сінхронных скачках

© Photo : Instagram / Team BYБеларускія батуцісты Алег Рабцаў і Андрэй Буйлоў - чэмпіёны свету ў сінхронных скачках на батуце
Беларускія батуцісты Алег Рабцаў і Андрэй Буйлоў - чэмпіёны свету ў сінхронных скачках на батуце - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2021
Падпісацца
Беларуская батутная школа пацвердзіла свой высокі клас на планетарным першынстве ў Азербайджане.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Беларускія батуцісты Алег Рабцаў і Андрэй Буйлоў выйгралі чэмпіянат свету ў сінхронных скачках, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага камітэта Беларусі.
Другое месца ў прадстаўнікоў Германіі. Замкнулі тройку французы. Для Рабцава і Буйлова гэта ўжо другі залаты медаль на сусветным форуме ў Баку. Раней у кампаніі алімпійскага чэмпіёна Івана Літвіновіча і Аляксея Дудорава яны першынствавалі ў камандных спаборніцтвах.
Важкіх вынікаў айчынная дружына дабілася ў адсутнасць яшчэ аднаго прызнанага лідара, залатога медаліста Рыа-2016 Уладзіслава Ганчарова, які прапусціў турнір з-за праблем са здароўем.
Алега Рабцава і Андрэя Буйлова з залатым медалём павіншаваў прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка.
"Вы прадэманстравалі цудоўнае майстэрства і па-сапраўднаму спартыўны характар, упэўнена абышлі вопытных сапернікаў і пацвердзілі статус лідараў беларускай школы батута ў гэтым відзе спаборніцтваў", - гаворыцца ў віншаванні.
Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, які з рабочым візітам знаходзіцца ў Баку, павіншаваў увесь склад Нацыянальнай каманды Беларусі з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету па скачках на батуце.
Завершыцца чэмпіянат свету па скачках на батуце 21 лістапада.
Іван Літвіновіч, Вольга Уласава, Уладзіслаў Ганчароў - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2021
Як стаць алімпійскім чэмпіёнам? Сакрэты ад трэнера ўладальнікаў золата
Таксама на Sputnik:
Першы медаль: батуціст Літвіновіч стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў
Скачок Івана Літвіновіча за алімпійскім золатам і першыя эмоцыі - відэа
Беларус стаў другім на чэмпіянаце свету па скачках на батуце
Стужка навiн
0