https://bel.sputnik.by/20211121/pavalenyya-drevy-razburanyya-dakh-nastupstvy-motsnaga-vetru--belarus-1058126399.html
Паваленыя дрэвы, разбураныя дахі: наступствы моцнага ветру ў Беларусі
Паваленыя дрэвы, разбураныя дахі: наступствы моцнага ветру ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У краіне парушалася электразабеспячэнне амаль 500 населеных пунктаў, да раніцы нядзелі без электрычнасці застаецца тры. 21.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-21T11:21+0300
2021-11-21T11:21+0300
2021-11-21T11:21+0300
надвор'е
мнс беларусі
беларусь
вецер
дрэвы
наступствы
электрычнасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/15/1058125620_0:75:1200:750_1920x0_80_0_0_8d74a4a60d16bcf81639038873297c1f.jpg
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. За мінулыя суткі больш за ўсё пацярпелі Гомельская і Мінская вобласці – праблемы былі ў сямі населеных пунктах, такія дадзеныя паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.Наступствы стыхіі адчулі і ў чатырох населеных пунктах па Віцебскай і Магілёўскай абласцях, менш за ўсіх пацярпела Брэсцкая вобласць (адзін населены пункт).Акрамя таго, вецер пашкодзіў дахі 2 сельскагаспадарчых будынкаў у Горацкім раёне (Магілёўская вобласць).Ратавальнікі зафіксавалі таксама 36 выпадкаў падзенняў дрэў: два - у Брэсцкай, сем - у Віцебскай, тры - у Мінскай, 20 - у Магілёўскай абласцях, і непасрэдна ў сталіцы - чатыры. У выніку пацярпелых няма, з пашкоджанняў - адзін легкавы аўтамабіль.Акрамя гэтага, паводле даных ДВА "Белэнерга", з-за надвор'я за апошнія 24 гадзіны ў краіне перыядычна парушалася электразабеспячэнне - гэта закранула 499 населеных пунктаў, 76 сельскагаспадарчых будынкаў, 21 кацельню і 1736 трансфарматарных падстанцый. Адзначаецца, што ліквідацыяй аператыўна займаліся аварыйныя брыгады.Па стане на 6:00 21 лістапада без электразабеспячэння заставаліся тры населеныя пункты і 25 трансфарматарных падстанцый.Нагадаем, што раней сіноптыкі аб'яўлялі жоўты ўзровень небяспекі і на нядзелю. Паводле звестак Белгідрамета, вецер захаваецца, яго парывы могуць скласці да 15-18 м/с.На большай частцы тэрыторыі краіны магчымы ападкі: дождж, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Днём максімальная тэмпература паветра складзе ад +3С ° .. да +9С °.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210701/belarus-prapanue-ras-paskoryts-pratsu--galne-klmatu-1053036457.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/15/1058125620_86:0:1115:772_1920x0_80_0_0_f4b72ee65ecf6c4624b6d715783524d8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, мнс беларусі, беларусь, вецер, дрэвы, наступствы, электрычнасць
надвор'е, мнс беларусі, беларусь, вецер, дрэвы, наступствы, электрычнасць
Паваленыя дрэвы, разбураныя дахі: наступствы моцнага ветру ў Беларусі
У краіне парушалася электразабеспячэнне амаль 500 населеных пунктаў, да раніцы нядзелі без электрычнасці застаецца тры.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. За мінулыя суткі больш за ўсё пацярпелі Гомельская і Мінская вобласці – праблемы былі ў сямі населеных пунктах, такія дадзеныя паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.
Наступствы стыхіі адчулі і ў чатырох населеных пунктах па Віцебскай і Магілёўскай абласцях, менш за ўсіх пацярпела Брэсцкая вобласць (адзін населены пункт).
Акрамя таго, вецер пашкодзіў дахі 2 сельскагаспадарчых будынкаў у Горацкім раёне (Магілёўская вобласць).
Ратавальнікі зафіксавалі таксама 36 выпадкаў падзенняў дрэў: два - у Брэсцкай, сем - у Віцебскай, тры - у Мінскай, 20 - у Магілёўскай абласцях, і непасрэдна ў сталіцы - чатыры. У выніку пацярпелых няма, з пашкоджанняў - адзін легкавы аўтамабіль.
Акрамя гэтага, паводле даных ДВА "Белэнерга", з-за надвор'я за апошнія 24 гадзіны ў краіне перыядычна парушалася электразабеспячэнне - гэта закранула 499 населеных пунктаў, 76 сельскагаспадарчых будынкаў, 21 кацельню і 1736 трансфарматарных падстанцый. Адзначаецца, што ліквідацыяй аператыўна займаліся аварыйныя брыгады.
Па стане на 6:00 21 лістапада без электразабеспячэння заставаліся тры населеныя пункты і 25 трансфарматарных падстанцый.
Нагадаем, што раней сіноптыкі аб'яўлялі жоўты ўзровень небяспекі і на нядзелю. Паводле звестак Белгідрамета, вецер захаваецца, яго парывы могуць скласці да 15-18 м/с.
На большай частцы тэрыторыі краіны магчымы ападкі: дождж, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Днём максімальная тэмпература паветра складзе ад +3С ° .. да +9С °.
Парахавая бочка: навукоўцы
папярэдзілі пра катастрофу на Зямлі