https://bel.sputnik.by/20211122/putsn-pagadzsya-stats-dobraakhvotnkam-dlya-vyprabavannya-nazalnay-vaktsyny-ad-covid-19-1058140055.html
Пуцін пагадзіўся стаць добраахвотнікам для выпрабаванняў назальнай вакцыны ад COVID-19
Пуцін пагадзіўся стаць добраахвотнікам для выпрабаванняў назальнай вакцыны ад COVID-19
Sputnik Беларусь
Імунізацыя прэпаратам "Спутник V", а затым рэвакцынацыя, праведзеная назальнай вакцынай, верагодна, зможа абараніць не толькі ад цяжкай плыні хваробы, але... 22.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-22T09:51+0300
2021-11-22T09:51+0300
2021-11-22T09:51+0300
уладзімір пуцін
каронавірус covid-19
вакцына
вакцына "спутник v"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0f/1057219490_0:0:3157:1776_1920x0_80_0_0_71f3ef6ee6942256ce179646fdd24477.jpg
МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Пуцін падахвоціўся добраахвотнікам для выпрабавання назальнай вакцыны ад каронавіруса, якую жадаюць выкарыстаць у РФ хуткім часам.Раней стала вядома, што ў Расіі з'явіцца назальны спрэй ад каронавіруса.Як заяўляў дырэктар Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург, імунізацыя прэпаратам "Спутник V", а затым рэвакцынацыя, праведзеная назальнай вакцынай, верагодна, зможа абараніць не толькі ад цяжкай плыні хваробы, але нават і ад заражэння COVID-19.Гінцбург растлумачыў, што пры выкарыстанні назальнай вакцыны ствараецца незалежны бар'ер, які перашкаджае пранікненню віруса ў арганізм, - гэта адбываецца на ўзроўні мясцовага імунітэту ў частцы "ўваходнай брамы".Прышчапляцца назальнай вакцынай дастаткова будзе разы ў паўгода, цалкам магчыма, што і радзей - дадзенае пытанне яшчэ будзе вывучацца."Распрацавалі такі прэпарат і ў бліжэйшы час плануем укараніць яго ў практыку, засталося правесці праз клінічныя даследаванні, і мы плануем, што, вядома, трэба будзе ўкараняць, і гэта будзе дадатковым (бар'ерам - ІФ)", - распавёў нвмеснік дырэктара Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Дзяніс Лагуноў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у нядзелю.Паводле слоў Лагунова, назальная вакцына дасць магчымасць дапоўніць унутрымышачную форму "Спутника V", ствараючы "бар'ерны" імунітэт у насаглотцы.12 кастрычніка міністэрства аховы здароўя РФ ухваліла правядзенне другой фазы клінічных выпрабаванняў вакцыны "Спутник V" у выглядзе назальнага спрэю. У даследаванні прымуць удзел 500 дарослых добраахвотнікаў, яго заканчэнне запланавана на 31 снежня 2023 года. Спрэй, як і арыгінальная версія вакцыны, будзе двухкампанентным.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/0f/1057219490_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_07038bb18bb4695c5d9f29fc880fdebe.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, каронавірус covid-19, вакцына, вакцына "спутник v"
уладзімір пуцін, каронавірус covid-19, вакцына, вакцына "спутник v"
Пуцін пагадзіўся стаць добраахвотнікам для выпрабаванняў назальнай вакцыны ад COVID-19
Імунізацыя прэпаратам "Спутник V", а затым рэвакцынацыя, праведзеная назальнай вакцынай, верагодна, зможа абараніць не толькі ад цяжкай плыні хваробы, але нават і ад заражэння COVID-19.
МІНСК, 22 ліс — Sputnik. Пуцін падахвоціўся добраахвотнікам для выпрабавання назальнай вакцыны ад каронавіруса, якую жадаюць выкарыстаць у РФ хуткім часам.
"Я магу прыняць удзел у гэтым эксперыменце?" - звярнуўся Пуцін да намесніка дырэктара цэнтра Дзяніса Лагунова падчас асабістай сустрэчы ў нядзелю. Спецыяліст адказаў, што для гэтага неабходна падпісаць згоду. "Дамовіліся, абавязкова падпішу. Прама сёння можна гэта зрабіць", - дадаў Пуцін.
Раней стала вядома, што ў Расіі з'явіцца назальны спрэй ад каронавіруса.
Як заяўляў дырэктар Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Аляксандр Гінцбург, імунізацыя прэпаратам "Спутник V", а затым рэвакцынацыя, праведзеная назальнай вакцынай, верагодна, зможа абараніць не толькі ад цяжкай плыні хваробы, але нават і ад заражэння COVID-19.
Гінцбург растлумачыў, што пры выкарыстанні назальнай вакцыны ствараецца незалежны бар'ер, які перашкаджае пранікненню віруса ў арганізм, - гэта адбываецца на ўзроўні мясцовага імунітэту ў частцы "ўваходнай брамы".
Прышчапляцца назальнай вакцынай дастаткова будзе разы ў паўгода, цалкам магчыма, што і радзей - дадзенае пытанне яшчэ будзе вывучацца.
"Распрацавалі такі прэпарат і ў бліжэйшы час плануем укараніць яго ў практыку, засталося правесці праз клінічныя даследаванні, і мы плануем, што, вядома, трэба будзе ўкараняць, і гэта будзе дадатковым (бар'ерам - ІФ)", - распавёў нвмеснік дырэктара Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Дзяніс Лагуноў на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у нядзелю.
Паводле слоў Лагунова, назальная вакцына дасць магчымасць дапоўніць унутрымышачную форму "Спутника V", ствараючы "бар'ерны" імунітэт у насаглотцы.
12 кастрычніка міністэрства аховы здароўя РФ ухваліла правядзенне другой фазы клінічных выпрабаванняў вакцыны "Спутник V" у выглядзе назальнага спрэю. У даследаванні прымуць удзел 500 дарослых добраахвотнікаў, яго заканчэнне запланавана на 31 снежня 2023 года. Спрэй, як і арыгінальная версія вакцыны, будзе двухкампанентным.
Стала вядома
эфектыўнасць "Спутник V" пасля вакцынацыі ў Беларусі