https://bel.sputnik.by/20211122/saaz-dastavla-pershuyu-gumantarku-u-kryzsny-tsentr-mgranta-1058143721.html
СААЗ даставіла першую "гуманітарку" у крызісны цэнтр мігрантаў
СААЗ даставіла першую "гуманітарку" у крызісны цэнтр мігрантаў
Sputnik Беларусь
З лагістычнага цэнтра "Брузгі", дзе жывуць бежанцы, ужо шпіталізаваны каля 100 чалавек – некаторыя захварэлі на каронавірус і пнеўманію. 22.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-22T11:19+0300
2021-11-22T11:19+0300
2021-11-22T11:19+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
бежанцы
нелегальныя мігранты
сааз
гуманітарная дапамога
каронавірус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058143299_0:47:1281:767_1920x0_80_0_0_691bdd57bb6906769813cb66926d28d6.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія прыбылі напярэдадні ў цэнтр часовага размяшчэння мігрантаў, прывезлі першую гуманітарную дапамогу бежанцам - гігіенічныя наборы супраць каронавіруса, паведаміў кіраўнік праекта ў офісе СААЗ у Мінску Алег Дубовік.Першую частку грузу - каля 600 набораў - раздадуць у панядзелак, астатняе падвязуць у бліжэйшыя дні. Таксама прадстаўнікі арганізацыі плануюць даставіць мігрантам лекі, неабходныя для экстранных выпадкаў.Мігранты і каронавірусПаводле дадзеных на 21 лістапада, амаль 100 мігрантаў ужо шпіталізавана з лагістычнага цэнтра "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, у іх ліку і захварэлыя на каронавірус, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.Паводле яе слоў, у мігрантаў дыягнаставаны пнеўманія, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракта, траўмы, атрыманыя на мяжы.Напярэдадні ў лагістычны цэнтр прыбылі прадстаўнікі СААЗ. Кіруе дэлегацыяй дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям у рэгіёне Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Ракеншаўба.Сітуацыя на мяжыНекалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыйшлі да беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Людзі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз мяжу.Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі ўжыты спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Цяпер тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211122/rasysk-chyrvony-kryzh-adkry-rakhunak-dlya-dapamog-bezhantsam-na-myazhy-belarus-1058139643.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058143299_0:0:1281:961_1920x0_80_0_0_cf7c264303e4d965308ba5d8607198ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, бежанцы, нелегальныя мігранты, сааз, гуманітарная дапамога, каронавірус
у свеце, бежанцы, нелегальныя мігранты, сааз, гуманітарная дапамога, каронавірус
СААЗ даставіла першую "гуманітарку" у крызісны цэнтр мігрантаў
З лагістычнага цэнтра "Брузгі", дзе жывуць бежанцы, ужо шпіталізаваны каля 100 чалавек – некаторыя захварэлі на каронавірус і пнеўманію.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія прыбылі напярэдадні ў цэнтр часовага размяшчэння мігрантаў, прывезлі першую гуманітарную дапамогу бежанцам - гігіенічныя наборы супраць каронавіруса, паведаміў кіраўнік праекта ў офісе СААЗ у Мінску Алег Дубовік.
"Гэта гігіенічныя наборы ў рамках місіі СААЗ, гуманітарны груз. Яны ўключаюць, улічваючы напружаную сітуацыю з COVID, антысептык для рук, маскі, вадкае мыла, зубную пасту, вільготныя сурвэткі, туалетную паперу", - адзначыў Дубовік у каментарыі РІА Навіны.
Першую частку грузу - каля 600 набораў - раздадуць у панядзелак, астатняе падвязуць у бліжэйшыя дні. Таксама прадстаўнікі арганізацыі плануюць даставіць мігрантам лекі, неабходныя для экстранных выпадкаў.
Паводле дадзеных на 21 лістапада, амаль 100 мігрантаў ужо шпіталізавана з лагістычнага цэнтра "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, у іх ліку і захварэлыя на каронавірус, паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда.
Паводле яе слоў, у мігрантаў дыягнаставаны пнеўманія, захворванні лёгкіх, страўнікава-кішачнага тракта, траўмы, атрыманыя на мяжы.
Напярэдадні ў лагістычны цэнтр прыбылі прадстаўнікі СААЗ. Кіруе дэлегацыяй дырэктар па супрацьдзеянні надзвычайным сітуацыям у рэгіёне Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Джэральд Ракеншаўба.
Некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыйшлі да беларуска-польскай мяжы 8 лістапада. Людзі заяўлялі, што маюць намер прайсці ў Германію, аднак польскія ўлады не прапусцілі іх праз мяжу.
Мігранты некалькі разоў спрабавалі штурмаваць загароды, у адным з выпадкаў супраць іх былі ўжыты спецсродкі – вадамёты, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты.
Частка людзей вырашыла пакінуць Беларусь, аднак большасць засталася. Бежанцы, сярод якіх жанчыны і дзеці, размясціліся на беларускай тэрыторыі ў лагістычна-транспартным цэнтры. Цяпер тут знаходзіцца каля дзвюх тысяч чалавек.
Прадстаўнікі СААЗ прыехалі ў цэнтр размяшчэння бежанцаў на мяжы
Францыя спадзяецца, што Пуцін умяшаецца ў сытуацыю на мяжы Беларусі і Польшчы
Цэны на шаўрму і новыя правілы:
як арганізаваны побыт мігрантаў – відэа
Мігрант з цяжкай кавіднай пнеўманіяй шпіталізаваны ў Гродне – Мінздароўя
Міжнародная арганізацыя па міграцыі ААН
прывязе бежанцам гумдапамогуТоны кашы, ролтана і кансерваў:
чым кормяць мігрантаўУ цэнтр бежанцаў на мяжы з Польшчай
прыехалі прадстаўнікі ААН у Беларусі
У цеснаце, ды не ў крыўдзе:
мігранты наладжваюць новы побыт і будуюць планы – відэа