Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Мінэнерга: нота пратэсту Літвы па БелАЭС - частка інфармацыйнай кампаніі

© Photo : пресс-служба Госкорпорации "Росатом"БелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 24.11.2021
Падпісацца
Беларускія ўлады плануюць найбліжэйшым часам запусціць другі энергетычны блок атамнай станцыі пад Астраўцом.
МІНСК, 23 ліс – Sputnik. На Беларускай АЭС гэтымі днямі чакаюць чарговую місію міжнародных экспертаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.
У аўторак стала вядома, што ў МЗС Літвы беларускаму дыпламату была ўручана нота пратэсту ў сувязі з планамі распачаць фізічны пуск другога энергаблока БелАЭС да канца бягучага года.
"Выкарыстоўваючы розныя інструменты інфармацыйнага ціску, аж да запалохвання ўласнага насельніцтва "ядзернай пагрозай БелАЭС", Літва працягвае вялікую інфармацыйную кампанію супраць Беларусі", - канстатавалі ў прэс-службе беларускага міністэрства.
Пры гэтым звярнулі ўвагу, што літоўскі бок прасоўвае антыбеларускі парадак дня на міжнародных пляцоўках. Ва ўмовах адсутнасці фактаў гучаць галаслоўныя абвінавачанні, якія нясуць палітызаваны падтэкст.
"Спробы літоўскіх палітыкаў зарабіць бонусы ў вачах еўрапейскіх калег, прыцягнуць увагу еўрапейскай супольнасці, выстаўляючы БелАЭС "пагрозай" для Еўропы, даўно не ўспрымаюцца сур'ёзна і ўсё больш нагадваюць барацьбу з ветракамі. Так думаюць не толькі ў Беларусі", - упэўнены ў ведамстве.
У прэс-службе Мінэнерга ў чарговы раз нагадалі, што БелАЭС адпавядае ўсім патрабаванням ядзернай бяспекі, што неаднаразова пацвярджалася такімі міжнароднымі арганізацыямі, як МАГАТЭ, ENSREG, Сусветная асацыяцыя арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя станцыі.
"Дарэчы, літаральна на днях на БелАЭС чакаюць чарговую місію міжнародных экспертаў", - анансавалі візіт у ведамстве.

Беларуская АЭС

Атамную электрастанцыю ў Астраўцы будуюць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020-га, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
У красавіку бягучага года на БелАЭС было дастаўлена ядзернае паліва для другога энергаблока.
БелАЭС у Астраўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 23.11.2021
БелАЭС
МЗС Літвы ўручыла беларускаму дыпламату ноту пратэсту
Чытайце таксама:
Мінэнерга растлумачыла чарговае адключэнне БелАЭС
Мінск і Масква правядуць перамовы па перавозках ядзерных матэрыялаў
Эксперты МАГАТЭ завяршылі работу на БелАЭС
Стужка навiн
0