Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пасол РФ абмеркаваў з Каранікам падрыхтоўку Форуму рэгіёнаў

© Посольство РФ в Беларуси Яўген Лук'янаў і Уладзімір Каранік
Яўген Лук'янаў і Уладзімір Каранік - Sputnik Беларусь, 1920, 24.11.2021
Падпісацца
Маштабнае рэгіянальнае мерапрыемства па чарзе праходзіць на тэрыторыі Расіі і Беларусі, у наступным годзе пляцоўкай для яго правядзення стане Гродна.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў у рамках рабочай паездкі сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам, паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.
Асноўнай тэмай сустрэчы стала ўзаемадзеянне вобласці з расійскімі суб'ектамі, а таксама абмеркаванне падрыхтоўкі Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі, які плануецца правесці ў Гродне ў 2022 годзе.
Папярэдняе маштабнае мерапрыемства рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. Галоўнай тэмай было навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху лічбавізацыі.
Першапачаткова форум павінен быў адбыцца ў Маскве і Маскоўскай вобласці, але з-за пандэміі каронавіруса вырашана было правесці яго ў дыстанцыйным фармаце.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у выніку Расія і Беларусь падпісалі камерцыйныя кантракты на 900 мільёнаў долараў, а таксама мноства дагавораў аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 01.07.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка: Форум рэгіёнаў стаў найважнейшым праектам Саюзнай дзяржавы
Таксама на Sputnik:
Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў 2022 годзе пройдзе ў Гродне
Выступленні Пуціна і Лукашэнкі на Форуме рэгіёнаў - відэа
Пасол Расіі абмеркаваў у Магілёве перспектывы гуманітарнага супрацоўніцтва
Пасол РФ азнаёміўся з прамысловым патэнцыялам Магілёва
Пасол Расіі: у рамках Саюзнай дзяржавы мы не павінны канкурыраваць адзін з адным
Лук'янаў: МНПЗ - гэта прыклад выбудоўвання гарызантальных сувязяў з Расіяй
Лук'янаў: "беларускія прадукты" - гэта сапраўдны брэнд у Расіі
Пасол РФ: Саюзная дзяржава - гэта лепшыя практыкі для агульнага рынку
Стужка навiн
0