https://bel.sputnik.by/20211129/padarazhenne-praezdu--zmovaya-ryzna-shto-zmentstsa--belarus-z-1-snezhnya-1058319399.html
Падаражэнне праезду і зімовая "рызіна": што зменіцца ў Беларусі з 1 снежня
Падаражэнне праезду і зімовая "рызіна": што зменіцца ў Беларусі з 1 снежня
Sputnik Беларусь
Апошні месяц года, як гэта звычайна бывае, дае беларусам адчуць чарговыя змены. У снежні іх будзе нашмат больш, асноўныя навіны - у падборцы Sputnik. 29.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-29T10:21+0300
2021-11-29T10:21+0300
2021-11-29T10:21+0300
зіма
праезд
падатак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102635/81/1026358181_0:39:3000:1727_1920x0_80_0_0_0bb7893d5e38b3f8db6048af17c89226.jpg
У снежні аўтаўладальнікам давядзецца заплаціць першую частку транспартнага падатку і памяняць летнюю "рызіну" на зімовую, а ўлады, магчыма, павысяць кошт праезду ў грамадскім транспарце.Таксама снежань стане апошнім месяцам, калі можна будзе абмяняць "старыя" грошы, выведзеныя з абарачэння пасля дэнамінацыі 2016 года. Каб гэтыя грошы не сталі проста паперкай у вашай скарбонцы, іх можна да канца года абмяняць на дзейныя банкноты. Гэтыя і іншыя змены новага месяца - у традыцыйным дайджэсце Sputnik.Апошні шанец для старых грошайУ беларусаў апошні шанц выкарыстоўваць старыя грошы з толкам. Ужо з 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 беларускіх рублёў узору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі. Гэтыя наміналы яшчэ можна абмяняць на новыя (узору 2009 года) без усялякіх камісій. Зрабіць гэта можна толькі ў касах Нацбанка, якія размешчаны ў Мінску на вуліцы Талстога, 6.Падаражанне праездуПа прагнозах, якія раней апублікаваў МАРГ, у чацвёртым квартале 2021 года павінен падаражэць праезд - на 6,8%, або на 5 капеек за білет. Цяпер праезд у грамадскім наземным транспарце ў Мінску каштуе 75 капеек, у метро - 80 капеек. Апошні раз кошты на праезд паднімаліся ў снежні мінулага года - таксама на 5 капеек.Да гэтага, нагадаем, у жніўні падаражэлі чыгуначныя перавозкі.З Гродна ў Маскву - на самалёцеРасійскі перавозчык Nordwind пачне выконваць рэйсы з Масквы ў Гродна з 2 снежня. Плануецца, што самалёт будзе лятаць тры разы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах і суботах. Час у палёце складзе 1 гадзіну 50 хвілін, ляцець прапануецца на борце Embraer E190 бразільскай вытворчасці, сярэдні кошт квітка - 40 долараў. Раней Nordwind запусціла рэйсы з Масквы ў Гомель.Не забыцца выплаціць транспартны падатакМногім беларускім аўтаўладальнікам у лістападзе прыйшлі папяровыя паведамленні аб выплаце транспартнага падатку, яго трэба заплаціць да 15 снежня. Нагадаем, падатак з`явіўся ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года замест дзяржпошліны, якую трэба было плаціць пасля праходжання тэхагляду. У гэтым годзе беларусам трэба заплаціць першую частку падатку, сума ва ўсіх агульная - 29 рублёў.Памяняць летнюю "рызіну" на зімовуюТаксама аўтаўладальнікам варта памятаць, што з 1 снежня супрацоўнікі ДАІ пачнуць штрафаваць за язду на аўтамабілі з летнімі шынамі. І хоць сума штрафу невялікая - усяго 14,5 рубля - танней усё ж будзе "пераабуцца". Паколькі за паўторную язду на летняй "гуме" давядзецца заплаціць ад 58 да 145 рублёў (ад 2 да 5 базавых велічынь).Цыгарэты падаражэюць, але ўжо не так значнаЗ новага месяца цыгарэты зноў вырастуць у кошце. Але не будзем агаломшыць курцоў: у снежні, у адрозненне ад папярэдняга месяца, некаторыя маркі падаражэюць максімум на 25 капеек. Гэта датычыцца такіх марак, як Kiss, Aroma Rich і Richmond. На 4-15 капеек стануць даражэй LD Compact Lounge, частка лінейкі Monte Carlo, Camel Compact, Winston, Richmond, Sobranie Blue і Sobranie."Дармаедаў" зноў пералічацьСпісы не занятых у эканоміцы грамадзян абнаўляюць кожны квартал. У снежні гэтыя даныя павінны з'явіцца на Адзіным партале электронных паслуг. Важны нюанс для "дармаедаў", якія апынуцца ў новым спісе: тым, у каго ёсць ва ўласнасці жылая нерухомасць, давядзецца аплачваць па поўных тарыфах гарачае водазабеспячэнне.Што будзе з коштамі на "сацыяльныя" тавары?У снежні МАРГпрацягне кантраляваць цэны на сацыяльна значныя тавары. Кошты не могуць павышацца на 30 пазіцый, сярод якіх малако, масла, яйка, хлеб, мяса, рыба, кансервы, пярлоўкі і некаторая гародніна. Акурат пад Новы год, 31 снежня, дзеянне дазволу Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая ў Беларусі працягвае дзяржрэгуляванне цэн, заканчваецца. Ужо зразумела адно - рост коштаў непазбежны.Пачнецца зімаЗ 1 снежня афіцыйна пачнецца каляндарная зіма. Нягледзячы на тое, што пакуль за акном "плюс", у найбліжэйшыя дні слупок тэрмометра апусціцца да мінусавых паказчыкаў. А ў цэлым, гавораць сіноптыкі, беларусаў сёлета чакае камфортная зіма.А яшчэ ў снежні пачнуцца навагоднія і калядныя кірмашы. Пакуль за святочную атмасферу ў Мінску і іншых гарадах адказваюць гандлёвыя цэнтры і некаторыя плошчы, якія ўжо ўпрыгожаны да Новага года.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102635/81/1026358181_324:0:2677:1765_1920x0_80_0_0_39079de6b7d85e52e422d89c47a222bf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зіма, праезд, падатак
Падаражэнне праезду і зімовая "рызіна": што зменіцца ў Беларусі з 1 снежня
Апошні месяц года, як гэта звычайна бывае, дае беларусам адчуць чарговыя змены. У снежні іх будзе нашмат больш, асноўныя навіны - у падборцы Sputnik.
У снежні аўтаўладальнікам давядзецца заплаціць першую частку транспартнага падатку і памяняць летнюю "рызіну" на зімовую, а ўлады, магчыма, павысяць кошт праезду ў грамадскім транспарце.
Таксама снежань стане апошнім месяцам, калі можна будзе абмяняць "старыя" грошы, выведзеныя з абарачэння пасля дэнамінацыі 2016 года. Каб гэтыя грошы не сталі проста паперкай у вашай скарбонцы, іх можна да канца года абмяняць на дзейныя банкноты. Гэтыя і іншыя змены новага месяца - у традыцыйным дайджэсце Sputnik.
Апошні шанец для старых грошай
У беларусаў апошні шанц выкарыстоўваць старыя грошы з толкам. Ужо з 1 студзеня 2022 года банкноты наміналам 100, 500, 1 000, 5 000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 беларускіх рублёў узору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі. Гэтыя наміналы яшчэ можна абмяняць на новыя (узору 2009 года) без усялякіх камісій. Зрабіць гэта можна толькі ў касах Нацбанка, якія размешчаны ў Мінску на вуліцы Талстога, 6.
Па прагнозах, якія раней апублікаваў МАРГ, у чацвёртым квартале 2021 года павінен падаражэць праезд - на 6,8%, або на 5 капеек за білет. Цяпер праезд у грамадскім наземным транспарце ў Мінску каштуе 75 капеек, у метро - 80 капеек. Апошні раз кошты на праезд паднімаліся ў снежні мінулага года - таксама на 5 капеек.
Да гэтага, нагадаем, у жніўні падаражэлі чыгуначныя перавозкі.
З Гродна ў Маскву - на самалёце
Расійскі перавозчык Nordwind пачне выконваць рэйсы з Масквы ў Гродна з 2 снежня. Плануецца, што самалёт будзе лятаць тры разы на тыдзень - па панядзелках, чацвяргах і суботах. Час у палёце складзе 1 гадзіну 50 хвілін, ляцець прапануецца на борце Embraer E190 бразільскай вытворчасці, сярэдні кошт квітка - 40 долараў. Раней Nordwind запусціла рэйсы з Масквы ў Гомель.
Не забыцца выплаціць транспартны падатак
Многім беларускім аўтаўладальнікам у лістападзе прыйшлі папяровыя паведамленні аб выплаце транспартнага падатку, яго трэба заплаціць да 15 снежня. Нагадаем, падатак з`явіўся ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года замест дзяржпошліны, якую трэба было плаціць пасля праходжання тэхагляду. У гэтым годзе беларусам трэба заплаціць першую частку падатку, сума ва ўсіх агульная - 29 рублёў.
Памяняць летнюю "рызіну" на зімовую
Таксама аўтаўладальнікам варта памятаць, што з 1 снежня супрацоўнікі ДАІ пачнуць штрафаваць за язду на аўтамабілі з летнімі шынамі. І хоць сума штрафу невялікая - усяго 14,5 рубля - танней усё ж будзе "пераабуцца". Паколькі за паўторную язду на летняй "гуме" давядзецца заплаціць ад 58 да 145 рублёў (ад 2 да 5 базавых велічынь).
Цыгарэты падаражэюць, але ўжо не так значна
З новага месяца цыгарэты зноў вырастуць у кошце. Але не будзем агаломшыць курцоў: у снежні, у адрозненне ад папярэдняга месяца, некаторыя маркі падаражэюць максімум на 25 капеек. Гэта датычыцца такіх марак, як Kiss, Aroma Rich і Richmond. На 4-15 капеек стануць даражэй LD Compact Lounge, частка лінейкі Monte Carlo, Camel Compact, Winston, Richmond, Sobranie Blue і Sobranie.
"Дармаедаў" зноў пералічаць
Спісы не занятых у эканоміцы грамадзян абнаўляюць кожны квартал. У снежні гэтыя даныя павінны з'явіцца на Адзіным партале электронных паслуг. Важны нюанс для "дармаедаў", якія апынуцца ў новым спісе: тым, у каго ёсць ва ўласнасці жылая нерухомасць, давядзецца аплачваць па поўных тарыфах гарачае водазабеспячэнне.
Што будзе з коштамі на "сацыяльныя" тавары?
У снежні МАРГпрацягне кантраляваць цэны на сацыяльна значныя тавары. Кошты не могуць павышацца на 30 пазіцый, сярод якіх малако, масла, яйка, хлеб, мяса, рыба, кансервы, пярлоўкі і некаторая гародніна. Акурат пад Новы год, 31 снежня, дзеянне дазволу Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая ў Беларусі працягвае дзяржрэгуляванне цэн, заканчваецца. Ужо зразумела адно - рост коштаў непазбежны.
З 1 снежня афіцыйна пачнецца каляндарная зіма. Нягледзячы на тое, што пакуль за акном "плюс", у найбліжэйшыя дні слупок тэрмометра апусціцца да мінусавых паказчыкаў. А ў цэлым, гавораць сіноптыкі, беларусаў сёлета чакае камфортная зіма.
А яшчэ ў снежні пачнуцца навагоднія і калядныя кірмашы. Пакуль за святочную атмасферу ў Мінску і іншых гарадах адказваюць гандлёвыя цэнтры і некаторыя плошчы, якія ўжо ўпрыгожаны да Новага года.
Стала вядома, якой будзе і
нфляцыя ў Беларусі па выніках 2021 года
Што пагражае за нявыплату транспартнага падатку – МПЗ
Нацбанк нагадаў, да якой даты беларусы могуць
абмяняць старыя грошы