Памёр народны артыст СССР рэжысёр Уладзімір Навумаў

© Sputnik / Евгений ОдиноковУладзімір Навумавіч Навумаў
Уладзімір Навумавіч Навумаў - Sputnik Беларусь, 1920, 29.11.2021
Падпісацца
Рэжысёру фільмаў "Тэгеран-43", "Бег", "Дзесяць гадоў без права перапіскі" і іншых было 93 гады.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Народны артыст СССР рэжысёр Уладзімір Навумаў памёр на 94-м годзе жыцця, паведамілі ў Саюзе кінематаграфістаў РФ.
Уладзімір Навумаў нарадзіўся 6 снежня 1927 года ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург), яго бацька – кінааператар Навум Саламонавіч Навумаў-Страж, маці - актрыса Камернага тэатра Агнія Васільеўна Бурмістрава.
Выпускнік рэжысёрскага факультэта Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі, ён яшчэ студэнтам асісціраваў Ігару Саўчанку на здымках фільма "Трэці ўдар" (1948), у гэтай жа карціне ўпершыню выступіў як кінаакцёр.
Пасля смерці Саўчанкі разам з рэжысёрам Аляксандрам Алавым завяршыў яго карціну "Тарас Шаўчэнка". Гэтая праца паклала пачатак вельмі плённаму супрацоўніцтву двух рэжысёраў – у ліку іх сумесных прац такія стужкі, як "Бег" па матывах твораў Міхаіла Булгакава (1970), "Легенда аб Ціле" па матывах рамана Шарля Дэ Кастэра "Легенда аб Уленшпігеле" (1976) , "Тэгеран-43" (1980, СССР - Швейцарыя - Францыя), "Бераг" па рамане Юрыя Бондарава (1983, СССР - ФРГ).
Таксама ў фільмаграфіі Навумава-рэжысёра карціны "Выбар", "Закон", "Дзесяць гадоў без права перапіскі", "Белае свята", "Гадзіннік без стрэлак", "Джаконда на асфальце".
Акрамя таго, ён зняўся ў трагікамедыі Аляксандра Міты "Гары, гары мая зорка", у тэлефільме Аляксандра Гордана "Крадзеж" і іншых фільмах.
Удастоены званняў "Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР" (1965), "Народны артыст СССР" (1983). Узнагароджаны ордэнамі "Знак Пашаны" (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), Дружбы народаў (1987), "За заслугі перад Айчынай" II, III і IV ступеней (2007, 2018, 1997), Пашаны (2013). Лаўрэат мноства прэмій.
Мікола Мятліцкі - Sputnik Беларусь, 1920, 27.11.2021
Памёр беларускі паэт Мікола Мятліцкі
Чытайце таксама:
Памёр народны артыст РФ Валерый Гаркалін
Памёр супрацоўнік савецкага і расійскага інавяшчання Лейзар Сіган
Памёр легендарны савецкі дыктар Ігар Кірылаў
Памёр беларускі пісьменнік Юрый Станкевіч
Стужка навiн
0