Мужчына галасуе на выбарах прэзідэнта Расіі ў Новасібірску 15 сакавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2024
Выбары прэзідэнта Расіі – 2024
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі пачалося 25 лютага, асноўнае пройдзе 15-17 сакавіка. На гэтыя прэзідэнцкія выбары ў РФ ідуць чатыры кандыдаты – Леанід Слуцкі (ЛДПР), Мікалай Харытонаў (КПРФ), Уладзіслаў Даванкоў (партыя "Новыя людзі") і Уладзімір Пуцін (самавылучэнец).

Пуцін расказаў, ці будзе зноў балаціравацца на пасаду прэзідэнта РФ

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 30.11.2021
Падпісацца
Расійскі лідэр нагадаў, што, паводле Канстытуцыі, валодае такім правам, і наяўнасць гэтага права ўжо стабілізуе ўнутрыпалітычную сітуацыю ў РФ.
МІНСК, 30 ліс – Sputnik. Уладзімір Пуцін заявіў, што, паводле Канстытуцыі, мае права абірацца на новы прэзідэнцкі тэрмін.
Аб гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы паведаміў на інвестыцыйным форуме "Россия зовет".
Пры гэтым ён адзначыў, што пакуль не прыняў рашэнне, балатавацца зноў на прэзідэнцкую пасаду ці не.
"Буду я гэта рабіць ці не, пакуль я сам для сябе яшчэ не вырашыў. Але сама наяўнасць гэтага права ўжо стабілізуе ўнутрыпалітычную сітуацыю", - адказаў Пуцін.
Таксама ён дадаў, што казаць аб тым, "хто і што плануе ў 2024 годзе", заўчасна.

Пра намеры Байдэна

Прэзідэнт РФ пракаменціраваў і словы амерыканскага калегі Джо Байдэна, які заявіў, што плануе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. Па словах Пуціна, той зрабіў "абсалютна правільна".
"Тое, што прэзідэнт Байдэн аб'явіў аб сваім магчымым перавыбранні, мяркую, што ён зрабіў абсалютна правільна. Таму што калі цяпер ужо пачаць рыхтавацца да выбараў у ЗША, то кіравальнасць краінай у значнай ступені пацерпіць", - падкрэсліў расійскі лідэр.
Нагадаем, што наступныя прэзідэнцкія выбары ў Расіі павінны адбыцца 17 сакавіка 2024 года.

Галоўная праблема для Расіі

Прэзідэнт РФ пры гэтым назваў галоўную праблему Расіі. Паводле яго слоў, на найбліжэйшыя дзесяць гадоў пытанні дэмаграфіі будуць асноўнымі.
Ён нагадаў, што ў краіне былі дзве дэмаграфічныя ямы. Першая - у часы Вялікай Айчыннай вайны, а другая - пасля развалу Савецкага Саюза. У 1999 годзе, адзначыў Пуцін, быў самы нізкі ўзровень нараджальнасці - 1,2 мільёны чалавек.
Праблема дэмаграфічных спадаў у Расіі стала сістэмнай, яна ўплывае на эканоміку ў сувязі з адсутнасцю патрэбнай колькасці працоўнай сілы на рынку працы.
Караблі краін НАТА ў Чорным моры - Sputnik Беларусь, 1920, 12.11.2021
У Чорным моры расце ваенная актыўнасць НАТА – Пуцін сочыць за сітуацыяй
Чытайце таксама:
Лукашэнка і Пуцін зноў паразмаўлялі па тэлефоне
Штогадовая прэс-канферэнцыя Пуціна адбудзецца да Новага года - Пяскоў
Пуцін пагадзіўся стаць добраахвотнікам для выпрабаванняў назальнай вакцыны ад COVID-19
Стужка навiн
0