https://bel.sputnik.by/20211202/zabyarytse-kh-sabe-lukashenka-zaklka-es-adkryts-gumantarny-kaldor-1058392998.html
"Забярыце іх сабе": Лукашэнка заклікаў ЕС адкрыць "гуманітарны калідор"
"Забярыце іх сабе": Лукашэнка заклікаў ЕС адкрыць "гуманітарны калідор"
Sputnik Беларусь
На беларуска-польскай мяжы працягвае знаходзіцца вялікая група мігрантаў, якія імкнуцца патрапіць у Еўропу. Прэзідэнт лічыць, што 2 тысячы чалавек – гэта... 02.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-02T09:52+0300
2021-12-02T09:52+0300
2021-12-02T09:52+0300
аляксандр лукашэнка
ес
калючая загарода еўрасаюза
еўропа
бежанцы
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
прэзідэнт
гуманітарны калідор
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058083589_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_90275912b974a275bade68ac9f254ddb.jpg
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў еўрапейскія краіны забраць сабе мігрантаў, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву.Па падліках беларускага боку, сярод тых, хто знаходзіцца ў ТЛЦ каля пункта пропуску "Брузгі" - каля 200 дзяцей і столькі ж жанчын. Прэзідэнт запэўніў, што была вывучана "кожная сям'я, кожны чалавек, дзіця, жанчына".Ён таксама заклікаў Еўропу адкрыць "гуманітарны калідор" і назваў прыкладную лічбу мігрантаў, якія хочуць зараз трапіць у ЕС з тэрыторыі Беларусі."Іх жа, вунь, праз Міжземнае мора, Балканы толькі, па-мойму, у мінулым годзе, каля 30 тысяч патрапіла (у Еўропу - Sputnik). Ну што такое паўтары-дзве тысячы? Нічога!" - заўважыў Лукашэнка.Мігранты як палітычная зброяПры гэтым беларускі лідар катэгарычна не згодзен са сцвярджэннямі Захаду аб тым, што ён выкарыстоўвае мігрантаў для дасягнення палітычных мэт, і ў чарговы раз прапанаваў "забраць гэты інструмент" з Беларусі.Лагер на мяжыУ пачатку лістапада вялікая група мігрантаў пасялілася ў стыхійным палатачным лагеры на беларуска-польскай мяжы. Пасля няўдалай спробы прарвацца праз мяжу, мігрантаў размясцілі ў часовым лагеры на базе лагістычнага цэнтра каля пункта пропуску "Брузгі".Некаторыя з іх да гэтага часу працягваюць там знаходзіцца, спадзеючыся нейкім чынам перайсці праз мяжу, хтосьці адправіўся дадому на эвакуацыйных рэйсах. Наведваючы на мінулым тыдні лагер мігрантаў, Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі знаходзіцца каля 2-3 тысяч бежанцаў, не лічачы тых, хто жыве ў ТЛЦ на мяжы.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211201/u-erakams-dakladnl-dze-moguts-prasts-prystanshcha-mgranty-z-myazhy-belarus-1058388585.html
ес
еўропа
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058083589_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_09e2f5194c6d045689adeaf4642b92fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ес, еўропа, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, прэзідэнт, гуманітарны калідор
аляксандр лукашэнка, ес, еўропа, бежанцы, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, прэзідэнт, гуманітарны калідор
"Забярыце іх сабе": Лукашэнка заклікаў ЕС адкрыць "гуманітарны калідор"
На беларуска-польскай мяжы працягвае знаходзіцца вялікая група мігрантаў, якія імкнуцца патрапіць у Еўропу. Прэзідэнт лічыць, што 2 тысячы чалавек – гэта нямнога для ЕС, іх можна было б і прапусціць.
МІНСК, 2 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў еўрапейскія краіны забраць сабе мігрантаў, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву.
Па падліках беларускага боку, сярод тых, хто знаходзіцца ў ТЛЦ каля пункта пропуску "Брузгі" - каля 200 дзяцей і столькі ж жанчын. Прэзідэнт запэўніў, што была вывучана "кожная сям'я, кожны чалавек, дзіця, жанчына".
"Забярыце іх да сябе (у краіны ЕС – Sputnik), там добрыя сем'і, прасунутыя, адукаваныя ў пераважнай сваёй большасці, нармальныя людзі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку РІА Навіны.
Ён таксама заклікаў Еўропу адкрыць "гуманітарны калідор" і назваў прыкладную лічбу мігрантаў, якія хочуць зараз трапіць у ЕС з тэрыторыі Беларусі.
"Іх жа, вунь, праз Міжземнае мора, Балканы толькі, па-мойму, у мінулым годзе, каля 30 тысяч патрапіла (у Еўропу - Sputnik). Ну што такое паўтары-дзве тысячы? Нічога!" - заўважыў Лукашэнка.
Мігранты як палітычная зброя
Пры гэтым беларускі лідар катэгарычна не згодзен са сцвярджэннямі Захаду аб тым, што ён выкарыстоўвае мігрантаў для дасягнення палітычных мэт, і ў чарговы раз прапанаваў "забраць гэты інструмент" з Беларусі.
"Вось яны бачаць, што ў руках Лукашэнкі нейкі інструмент... Палякі там, амерыканцы, перш за ўсё, і гэтак далей. Але элементарна забраць з рук Лукашэнкі гэты інструмент – і ўсё пытанне вырашыцца. Ну, лагічна? Ну чаму яны не забяруць у мяне гэты інструмент? Адкрыйце гуманітарны калідор", - заклікаў Лукашэнка.
У пачатку лістапада вялікая група мігрантаў пасялілася ў стыхійным палатачным лагеры на беларуска-польскай мяжы. Пасля няўдалай спробы прарвацца праз мяжу, мігрантаў размясцілі ў часовым лагеры на базе лагістычнага цэнтра каля пункта пропуску "Брузгі".
Некаторыя з іх да гэтага часу працягваюць там знаходзіцца, спадзеючыся нейкім чынам перайсці праз мяжу, хтосьці адправіўся дадому на эвакуацыйных рэйсах. Наведваючы на мінулым тыдні лагер мігрантаў, Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі знаходзіцца каля 2-3 тысяч бежанцаў, не лічачы тых, хто жыве ў ТЛЦ на мяжы.
Міністры абароны Польшчы і ЗША
абмеркавалі сітуацыю на беларускай мяжы
Калідора не будзе: калі Лукашэнка
вырашыць праблему з мігрантамі – відэа
Лукашэнка
назваў сапраўдную прычыну міграцыйнага крызісу
МЗС РФ: мігранты на мяжы Беларусі
з'явіліся з-за дзеянняў НАТА