https://bel.sputnik.by/20211204/ltva-pratsyagvae-rezhym-ns-na-myazhy-z-belarussyu-da-15-studzenya-1058463403.html
Літва працягвае рэжым НС на мяжы з Беларуссю да 15 студзеня
Літва працягвае рэжым НС на мяжы з Беларуссю да 15 студзеня
Sputnik Беларусь
Такі ж рэжым і на той самы тэрмін уводзіцца і на мяжы з Польшчай, чаго раней не было. 04.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-04T12:26+0300
2021-12-04T12:26+0300
2021-12-04T12:26+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
беларусь
літва
польшча
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1b/1057490809_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_71b71e4c1077786da24fe8a38cfe1c7e.jpg
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Урад Літвы адобрыў прадаўжэнне рэжыму НС на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны студзеня, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі.Да 15 студзеня наступнага года такі ж рэжым будзе дзейнічаць і на мяжы з Польшчай, чаго раней не было. Пры гэтым, прапанову Кабінета міністраў павінен разгледзець і зацвердзіць літоўскі парламент.Там таксама адзначаецца, што ў выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча будуць пашыраны паўнамоцтвы арміі і абмежаваны доступ да пэўных тэрыторый, тым не менш, на перамяшчэнне жыхароў Літвы гэта ўплыву не акажа.Грошы на мяжуУ пятніцу літоўскім урадам быў ухвалены дапоўнены варыянт праекта бюджэту на 2022 год. Для гарантавання бяспекі плануецца выдзеліць 59 мільёнаў еўра. 19,5 мільёна з іх пойдзе на ўмацаванне аховы мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам.12,7 мільёна павінны выдзеліць на будаўніцтва фізічнага бар'ера, 4 мільёны – на ахову меж, 2,6 мільёна – на разгляд спраў мігрантаў і 0,2 мільёна еўра складуць узносы ў міжнародныя арганізацыі.Новы варыянт бюджэту будзе абмяркоўвацца ў парламенце 9 снежня.Міграцыйны крызісНа мяжы Беларусі і ЕС сабралася некалькі тысяч мігрантаў – яны спадзяюцца патрапіць у краіны Еўрасаюза, у прыватнасці ў Германію.Сумежныя з Беларуссю краіны – Польшча, Літва і Латвія – пачалі прымаць меры па недапушчэнні бежанцаў і ўзводзіць часовыя загароды на рубяжах.Як лічаць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі, суседнія дзяржавы выцясняюць бежанцаў, прымяняючы гвалтоўныя і жорсткія метады.Пагранслужба, армія і паліцыя Літвы гатовы да магчымага "ўзброенага ўварвання" мігрантаў з беларускай тэрыторыі і ў выпадку чаго могуць хутка мабілізавацца.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211202/zabyarytse-kh-sabe-lukashenka-zaklka-es-adkryts-gumantarny-kaldor-1058392998.html
беларусь
літва
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0a/1b/1057490809_275:0:1200:694_1920x0_80_0_0_1cf0ac9ab4e4e2c2432306db7dd9841e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, літва, польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа
у свеце, беларусь, літва, польшча, нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, мяжа
Літва працягвае рэжым НС на мяжы з Беларуссю да 15 студзеня
Такі ж рэжым і на той самы тэрмін уводзіцца і на мяжы з Польшчай, чаго раней не было.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Урад Літвы адобрыў прадаўжэнне рэжыму НС на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны студзеня, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі.
Да 15 студзеня наступнага года такі ж рэжым будзе дзейнічаць і на мяжы з Польшчай, чаго раней не было. Пры гэтым, прапанову Кабінета міністраў павінен разгледзець і зацвердзіць літоўскі парламент.
"У пятніцу ўрад узгадніў прапанову падоўжыць надзвычайнае становішча больш чым на месяц, да 15 студзеня, і перадасць яго ў Сейм… Калі Сейм прыме гэты ўказ, надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць не толькі на мяжы Літвы і Беларусі, але і на мяжы Літвы і Польшчы", - гаворыцца ў паведамленні МУС.
Там таксама адзначаецца, што ў выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча будуць пашыраны паўнамоцтвы арміі і абмежаваны доступ да пэўных тэрыторый, тым не менш, на перамяшчэнне жыхароў Літвы гэта ўплыву не акажа.
У пятніцу літоўскім урадам быў ухвалены дапоўнены варыянт праекта бюджэту на 2022 год. Для гарантавання бяспекі плануецца выдзеліць 59 мільёнаў еўра. 19,5 мільёна з іх пойдзе на ўмацаванне аховы мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам.
12,7 мільёна павінны выдзеліць на будаўніцтва фізічнага бар'ера, 4 мільёны – на ахову меж, 2,6 мільёна – на разгляд спраў мігрантаў і 0,2 мільёна еўра складуць узносы ў міжнародныя арганізацыі.
Новы варыянт бюджэту будзе абмяркоўвацца ў парламенце 9 снежня.
На мяжы Беларусі і ЕС сабралася некалькі тысяч мігрантаў – яны спадзяюцца патрапіць у краіны Еўрасаюза, у прыватнасці ў Германію.
Сумежныя з Беларуссю краіны – Польшча, Літва і Латвія – пачалі прымаць меры па недапушчэнні бежанцаў і ўзводзіць часовыя загароды на рубяжах.
Як лічаць у Дзяржпагранкамітэце Беларусі, суседнія дзяржавы выцясняюць бежанцаў, прымяняючы гвалтоўныя і жорсткія метады.
Пагранслужба, армія і паліцыя Літвы гатовы да магчымага "ўзброенага ўварвання" мігрантаў з беларускай тэрыторыі і ў выпадку чаго могуць хутка мабілізавацца.
Яшчэ адна група мігрантаў
пакідае БеларусьУ Еўракамісіі ўдакладнілі,
дзе могуць прасіць прыстанішча мігранты з мяжы Беларусі
Лукашэнка
назваў сапраўдную прычыну міграцыйнага крызісу
Польшча зафіксавала
больш за 100 спроб прарыву мяжы бежанцамі за суткі