https://bel.sputnik.by/20211210/kuba-prapanavala-kranam-eaes-svae-vaktsyny-ad-karonavrusa-1058620154.html
Куба прапанавала краінам ЕАЭС свае вакцыны ад каронавіруса
Куба прапанавала краінам ЕАЭС свае вакцыны ад каронавіруса
Sputnik Беларусь
Пры гэтым на самім востраве Свабоды ўжо прышчэплена мясцовымі вакцынамі больш за 80% насельніцтва, прычым прышчэпліваюць нават маленькіх дзяцей. 10.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-10T17:22+0300
2021-12-10T17:22+0300
2021-12-10T17:22+0300
куба
каронавірус covid-19
вакцына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058617563_0:0:2346:1321_1920x0_80_0_0_39ca7aaeb5f933400c52803cd7ce6fa9.jpg
МІНСК, 10 сне - Sputnik. Куба гатова падзяліцца з краінамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) сваімі вакцынамі ад каронавіруса, заявіў кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канэль.Выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў анлайн-рэжыме, Дыяс-Канэль прапанаваў таксама наладзіць вытворчасць кубінскіх прэпаратаў ад COVID на тэрыторыі краін еўразійскай пяцёркі.Кубінскія вакцыны ад каронавірусаМігель Дыяс-Канэль расказаў, што ўлады вострава Свабоды "разлічваюць дабіцца імунізацыі ўсяго насельніцтва краіны да канца года".Ён таксама адзначыў, што сёння на Кубе ёсць распрацаваныя мясцовымі спецыялістамі вакцыны - Abdala ("Абдала"), Soberana 02 ("Саберана-02") і Soberana+ ("Саберана+).Гэтыя прэпараты ад каронавіруса ўжо атрымалі больш за 9,2 млн кубінцаў, у тым ліку і дзеці."Гэта 83 працэнты нашага насельніцтва. І мы пачалі ўжо рэвакцынацыю", - дадаў прэзідэнт.Дададзім, што найболей папулярная ў кубінцаў вакцына Abdala. Гэта трохфазны прэпарат, распрацаваны Цэнтрам геннай інжынерыі і біятэхналогіі Кубы. Па выніках выпрабаванняў гэта вакцына паказала эфектыўнасць ад COVID у 92%.Па дадзеных уладаў краіны, з пачатку пандэміі на востраве выявілі амаль мільён выпадкаў заражэння каронавірусам, больш за 8 тысяч пацыентаў з пацверджаным дыягназам памерлі.Нагадаем, з 15 лістапада Куба аслабіла антыкаронавірусныя абмежаванні для турыстаў: ім дазволены ўезд пры наяўнасці вакцынацыі, а абавязковы аналіз ПЦР заменены на выбарачнае тэсціраванне.Між тым, улады не ўдакладняюць, якія менавіта прэпараты для вакцынацыі ад каронавіруса прызнаны на Кубе.Чытайце таксама:
куба
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/0a/1058617563_151:0:2239:1566_1920x0_80_0_0_4926342e75e1a08fc0486cffae06f610.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
куба, каронавірус covid-19, вакцына
куба, каронавірус covid-19, вакцына
Куба прапанавала краінам ЕАЭС свае вакцыны ад каронавіруса
Пры гэтым на самім востраве Свабоды ўжо прышчэплена мясцовымі вакцынамі больш за 80% насельніцтва, прычым прышчэпліваюць нават маленькіх дзяцей.
МІНСК, 10 сне - Sputnik. Куба гатова падзяліцца з краінамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) сваімі вакцынамі ад каронавіруса, заявіў кубінскі прэзідэнт Мігель Дыяс-Канэль.
Выступаючы на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў анлайн-рэжыме, Дыяс-Канэль прапанаваў таксама наладзіць вытворчасць кубінскіх прэпаратаў ад COVID на тэрыторыі краін еўразійскай пяцёркі.
"Мы з аптымізмам сочым за работай Цэнтра ім. Гамалеі і Расійскага фонду прамых інвестыцый па вывучэнні магчымасці спалучэння вакцын нашых краін для барацьбы з каронавірусам. Гэта можа аказацца карысным і для іншых нашых партнёраў па ЕАЭС. А таксама адкрывае магчымасць для вытворчасці і паставак кубінскіх вакцын па запыце Саюза", - адзначыў ён.
Кубінскія вакцыны ад каронавіруса
Мігель Дыяс-Канэль расказаў, што ўлады вострава Свабоды "разлічваюць дабіцца імунізацыі ўсяго насельніцтва краіны да канца года".
Ён таксама адзначыў, што сёння на Кубе ёсць распрацаваныя мясцовымі спецыялістамі вакцыны - Abdala ("Абдала"), Soberana 02 ("Саберана-02") і Soberana+ ("Саберана+).
Гэтыя прэпараты ад каронавіруса ўжо атрымалі больш за 9,2 млн кубінцаў, у тым ліку і дзеці.
"Гэта 83 працэнты нашага насельніцтва. І мы пачалі ўжо рэвакцынацыю", - дадаў прэзідэнт.
Дададзім, што найболей папулярная ў кубінцаў вакцына Abdala. Гэта трохфазны прэпарат, распрацаваны Цэнтрам геннай інжынерыі і біятэхналогіі Кубы. Па выніках выпрабаванняў гэта вакцына паказала эфектыўнасць ад COVID у 92%.
Па дадзеных уладаў краіны, з пачатку пандэміі на востраве выявілі амаль мільён выпадкаў заражэння каронавірусам, больш за 8 тысяч пацыентаў з пацверджаным дыягназам памерлі.
Нагадаем, з 15 лістапада Куба аслабіла антыкаронавірусныя абмежаванні для турыстаў: ім дазволены ўезд пры наяўнасці вакцынацыі, а абавязковы аналіз ПЦР заменены на выбарачнае тэсціраванне.
Між тым, улады не ўдакладняюць, якія менавіта прэпараты для вакцынацыі ад каронавіруса прызнаны на Кубе.
Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць "амікрона" ацанілі ў РФПІ
СААЗ:
праверка вакцыны "Спутник V" адбудзецца не раней за студзень 2022 года
Непрышчэпленым людзям варта пачакаць з паездкамі – СААЗ