РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю пры пагрозе з боку НАТА

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 18.12.2021
Падпісацца
Зброя масавага паражэння была выведзена з тэрыторыі рэспублікі яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя згодна з міжнароднымі дамоўленасцямі.
МІНСК, 18 сне – Sputnik. Размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі можа стаць адным з адказаў на дзеянні НАТА на тэрыторыі Польшчы, заявіў кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей у інтэрв'ю RT Arabic.
Раней Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў рэспубліку. Падобнае рашэнне можа быць прынята ў якасці кроку ў адказ на размяшчэнне зброі масавага паражэння на ўсход ад тэрыторыі Германіі.
У сваю чаргу Уладзімір Макей падчас інтэрв'ю звярнуў увагу, што паўночнаатлантычны альянс ушчыльную падышоў да беларускай мяжы. Ваенная актыўнасць НАТА і колькасць манеўраў моцна выраслі.
"Тое, аб чым заявіў прэзідэнт Лукашэнка, аб тым, што мы разглядаем магчымасць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернага ўзбраення, – гэта адзін з магчымых адказаў на будучыя магчымыя дзеянні з боку Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы", – растлумачыў беларускі міністр.
Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года. Урачыстая цырымонія развітання адбылася на чыгуначнай станцыі пад Лідай.
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 01.12.2021
Ядзерная зброя ў Беларусі
Лаўроў: заява Лукашэнкі аб ядзернай зброі – перасцярога Захаду
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка: Беларусь гатова размясціць у сябе ядзерную зброю
"Усе шахты захаваны": эксперт аб размяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі
АДКБ заклікала ядзерныя дзяржавы размяшчаць зброю толькі на сваёй тэрыторыі
Бяз'ядзерная Беларусь: 25 гадоў таму з краіны вывезлі ракеты "Тополь" – відэа
ААН папярэдзіла аб рызыцы ядзернага знішчэння чалавецтва
Стужка навiн
0