https://bel.sputnik.by/20211220/kreml-raskaza-ab-magchymasts-razmyashchennya-yadzernay-zbro--belarus-1058850588.html
Крэмль расказаў аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Крэмль расказаў аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Раней кіраўнік беларускага МЗС заяўляў, што Беларусь гатова размясціць у сябе зброю масавага паражэння пры пагрозе з боку НАТА. 20.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-20T15:45+0300
2021-12-20T15:45+0300
2021-12-20T15:45+0300
дзмітрый пяскоў
ната
беларусь
расія
крэмль
зброя
ядзерная зброя
мзс
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103954/40/1039544089_0:75:3507:2047_1920x0_80_0_0_743f8fb39be0738f4a660c3eda3312d5.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Размяшчэнне каля меж Саюзнай дзяржавы розных відаў узбраенняў НАТА, якія могуць уяўляць небяспеку, запатрабуе прыняцця мер у адказ, заявіў у панядзелак журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Адказваючы на пытанне аб перспектывах размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі, ён назваў магчымымі самыя розныя варыянты.Ці будзе зноў у Беларусі ядзерная зброя?На мінулым тыдні кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю RT Arabic заявіў, што Мінск разглядае магчымасць размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі пры пагрозе з боку НАТА.Падчас інтэрв'ю Макей звярнуў увагу, што паўночнаатлантычны альянс ушчыльную падышоў да беларускай мяжы. Ваенная актыўнасць НАТА і колькасць манеўраў моцна выраслі.Раней таксама прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў краіну. Падобнае рашэнне можа быць прынята ў якасці кроку ў адказ на размяшчэнне зброі масавага паражэння на ўсход ад тэрыторыі Германіі.Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову, паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года. Урачыстая цырымонія развітання адбылася на чыгуначнай станцыі пад Лідай.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211218/belarus-gatova-razmyaststs-u-syabe-yadzernuyu-zbroyu-pry-pagroze-z-boku-nata-1058816231.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103954/40/1039544089_97:0:2826:2047_1920x0_80_0_0_ce9fc6f755f9fe5b044939b32817c358.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, ната, беларусь, расія, крэмль, зброя, ядзерная зброя, мзс, саюзная дзяржава
дзмітрый пяскоў, ната, беларусь, расія, крэмль, зброя, ядзерная зброя, мзс, саюзная дзяржава
Крэмль расказаў аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Раней кіраўнік беларускага МЗС заяўляў, што Беларусь гатова размясціць у сябе зброю масавага паражэння пры пагрозе з боку НАТА.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Размяшчэнне каля меж Саюзнай дзяржавы розных відаў узбраенняў НАТА, якія могуць уяўляць небяспеку, запатрабуе прыняцця мер у адказ, заявіў у панядзелак журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Адказваючы на пытанне аб перспектывах размяшчэння расійскай ядзернай зброі ў Беларусі, ён назваў магчымымі самыя розныя варыянты.
"Ні для каго не сакрэт, што, безумоўна, размяшчэнне розных відаў узбраенняў НАТА каля нашых меж, якія могуць уяўляць для нас небяспеку, запатрабуе прыняцця адпаведных крокаў з тым, каб збалансаваць сітуацыю. Тут магчымы самыя розныя варыянты", - растлумачыў прадстаўнік Крамля.
Ці будзе зноў у Беларусі ядзерная зброя?
На мінулым тыдні кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю RT Arabic заявіў, што Мінск разглядае магчымасць размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі пры пагрозе з боку НАТА.
Падчас інтэрв'ю Макей звярнуў увагу, што паўночнаатлантычны альянс ушчыльную падышоў да беларускай мяжы. Ваенная актыўнасць НАТА і колькасць манеўраў моцна выраслі.
Раней таксама прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў
інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў краіну. Падобнае рашэнне можа быць прынята ў якасці кроку ў адказ на размяшчэнне зброі масавага паражэння на ўсход ад тэрыторыі Германіі.
Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову, паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года. Урачыстая цырымонія развітання адбылася на чыгуначнай станцыі пад Лідай.
"
Усе шахты захаваны": эксперт аб размяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі
Расіі патрэбен адказ ЗША на
прапановы па гарантыях бяспекі – Рабкоў
Бяз'ядзерная Беларусь: 25 гадоў таму з краіны
вывезлі ракеты "Тополь" – відэа
Ультыматум Расіі Захаду: што здарыцца, калі ён яго не прыме