Зіма вяртаецца! У пачатку тыдня ў Беларусі будзе марозна і снежна

© Sputnik / Виктор ТолочкоМароз у Мінску
Мароз у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 20.12.2021
Падпісацца
Нядоўгая адліга з панядзелка зменіцца сапраўдным зімовым надвор'ем: снег, галалёдзіца і моцны вецер.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. У панядзелак, 20 снежня, у Беларусь зноў вернецца зіма: пасля цёплага і сырога надвор'я прыйдзе па-сапраўднаму снежаньскае надвор'е. Аб гэтым паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Цыклон прынясе нам халоднае арктычнае паветра з паўночнага мора і абрыне яго на тэрыторыю Беларусі ўжо з панядзелка. Таму на пачатку тыдня чакаецца снег і галалёдзіца, будзе воблачна з праясненнямі. Практычна па ўсёй тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Вецер паўночна-заходні, паўночны, 6-11 м/с. Часам парывы ​​ветру будуць дасягаць 14-18 м/с.
Пахаладае: слупок тэрмометра на працягу сутак пакажа ад нуля на поўдні краіны да мінус 9 градусаў на поўначы.
У аўторак, 21 снежня – чарговы віток пахаладання, усталюецца марознае надвор'е. Уначы тэмпература будзе вагацца каля –7°С… –14°С, дзе-нідзе маразы могуць памацнець да –15°С…–20°С. Пройдзе невялікі снег, месцамі чакаецца галалёд.
Днём у аўторак тэмпература ўсталюецца ад –4°С па паўднёвай частцы краіны да –10°С на поўначы.
У сераду, 22 снежня, будзе таксама снежна і марозна: ад –3°С па паўднёвым захадзе да –10°С па паўночным усходзе, зямлю прыцярушыць невялікі сняжок.
"Па папярэднім прагнозе, зімовы характар ​​надвор'я захаваецца да канца тыдня", - дадалі ў Белгідрамеце.
Зима в деревне - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2021
"Да Міколы няма зімы ніколі", або Багаты на прысвяткі тыдзень
Таксама на Sputnik:
Прыйшлі маразы: арктычная раніца ў Мінску ў фатаграфіях
Пень-калода, чы заўтра будзе пагода? Або ці спраўджваюцца народныя прыкметы
Да зімы гатовы: у Мінску падрыхтуюць бяспечныя горкі для катання
Еўропу накрыла снегам: цудоўная падборка фота
З першым снегам: пацыенты з траўмамі і абмаражэннямі звяртаюцца ў бальніцы
Стужка навiн
0