Аляксей Багданаў прызначаны кіраўніком МАРГ

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксей Багданаў
Аляксей Багданаў - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2021
Падпісацца
Да сённяшняга дня ён займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Аляксей Багданаў прызначаны міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Адпаведнае рашэнне прыняў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўніком МАРГ да гэтага быў Уладзімір Калтовіч.

Абазначаны задачы

Прызначаючы Аляксея Багданава на міністэрскую пасаду, кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што у сферы антыманапольнага рэгулявання ў рэспубліцы існуе мноства праблем, як і ў іншых дзяржавах на постсавецкай прасторы.
"Трэба выкарыстоўваць антыманапольныя рычагі для таго, каб і неяк падвешваць цэны, трымаць іх у прымальным дыяпазоне. Разумеючы, што ў нас людзі не зусім багатыя, каб вось дык вось: адпусціў цэны, і ўсе будуць добра жыць, яны (цэны - Sputnik) самі па сабе ўпадуць", - канстатаваў ён.
Пасля чаго дадаў, што цэны на тавары нідзе не падаюць – колькі ён ні назіраў за гэтым пытаннем, у прыватнасці, на постсавецкай прасторы.
"І так ці інакш, я за Расіяй назіраю, яны навучыліся рэгуляваць цэны", - звярнуў асаблівую ўвагу беларускі лідар.
Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў у размове з новым міністрам, што чакае ад яго прапаноў па пытаннях рэнтабельнай работы арганізацый у сферы гандлю. Для гэтага трэба стварыць сыстэму, якой пакуль у краіне няма.
"Пры любых даследаваннях нашага грамадства людзі называюць праблемы, якія ляжаць у плоскасці вашага міністэрства. Таму арганізацыя гандлю і эканоміка – гэта сферы вельмі цікавыя і даволі складаныя", - канстатаваў ён.
Пры гэтым беларускі лідар лічыць, што зараз у рэспубліцы "мы кінуліся ў рынак. Людзі скардзяцца часта, што ў нас рост цэн, высокая інфляцыя. Гэта сапраўды так".

На баку простага чалавека

Пасля прызначэння Аляксей Багданаў заявіў пра свае планы на новай пасадзе: "Я на баку простага чалавека... калі занадта дарагі тавар, то яго не змогуць купіць, а калі змогуць купіць, то значна радзей. І пацерпяць вытворцы, таму тут трэба знайсці баланс інтарэсаў".
Паводле яго слоў, важна забяспечыць інтарэсы простага чалавека, каб у няпросты час ён атрымаў шырокі асартымент тавараў па прымальнай цане.
"У свеце цэны растуць, і мы не можам іх спыніць, але адрэгуляваць цэнаўтварэнне на ўнутраным рынку – гэта наш абавязак", - падкрэсліў ён.
Таксама Багданаў адзначыў, што нельга забывацца і на інтарэсы вытворцаў і гандлёвых арганізацый, каб яны змаглі зарабіць сродкі на развіццё і мадэрнізацыю.

Хто такі Багданаў

Аляксей Багданаў нарадзіўся ў Мінску ў 1973 годзе. Ён скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту, а пасля – прыватную ўстанову адукацыі "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут" па спецыяльнасці "Правазнаўства", у 2019 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях сусветная эканоміка і міжнародныя адносіны.
У пачатку 2000-х працаваў у сістэме спорту, з 2008 года і па 2011 год быў начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", пасля чаго стаў намеснікам гендырэктара гэтага прадпрыемства.
З 2013 па 2014 гады Багданаў працаваў намеснікам гендырэктара мінскай "Мяса-малочнай кампаніі", а з 2014 па 2021 гады быў начальнікам галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Аляксей Багданаў быў назначаны намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь 5 красавіка 2021 года.
На пасадзе намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання курыраваў некалькі напрамкаў: знешнеэканамічная дзейнасць, экспарт беларускіх прадуктаў харчавання і перапрацоўчая прамысловасць, забеспячэнне ўнутранага рынку сельгаспрадукцыяй.
Вазок з прадуктамі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2021
Тавараў з дзяржаўным рэгуляваннем цэн стане менш
Чытайце таксама:
Інфляцыя замарудзілася: у Беларусі знізіўся рост цэн на прадукты
Дзяржкантроль праверыў цэны ў крамах і знайшоў шмат парушэнняў
Рост даходаў беларусаў працягвае "тармажэнне"
Чаму ў Беларусі даражэюць прадукты, растлумачылі ў МАРГ
У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін нечаканы фактар інфляцыі
Стужка навiн
0