Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пасол Лук'янаў ацаніў патэнцыял беларускіх аўтагігантаў

© Sputnik / Тамара БеляеваПасол Расіі Яўген Лук'янаў на БелАЗе
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў на БелАЗе - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Падпісацца
Расійскі рынак застаецца прыярытэтным для беларускіх вытворцаў аўтамабіляў і кар'ерных самазвалаў.
ЖОДЗІНА, 22 сне – Sputnik. Пасол Расіі Яўген Лук'янаў наведаў з рабочым візітам аўтамабільныя заводы БелДЖІ і БелАЗ, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў генеральнага дырэктара БелДЖІ Генадзя Свідзерскага, у 2015 годзе быў зацверджаны праект, а сам завод быў уведзены ў эксплуатацыю ўжо ў 2018 годзе і займае зараз 92 гектары.
Кіраўнік расійскай дыпмісіі адзначыў, што знаёмы з вытворчасцю кітайскіх партнёраў беларускіх вытворцаў і наведваў іх завод у Чунцыне.

Лакалізацыя і рынак

У сувязі з гэтым Яўген Лук'янаў узгадаў старую кітайскую прыказку: "Усякая дарога пачынаецца з першага кроку. Нават дарога ў 10 тысяч лі".
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Яўген Лук'янаў і гендырэктар БелДЖЫ Генадзь Свідзерскі
Посол России Евгений Лукьянов и гендиректор БелДЖИ Геннадий Свидерский - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў і гендырэктар БелДЖЫ Генадзь Свідзерскі
"На заводзе працуе 1400 чалавек, мы робім 120 аўтамабіляў у змену. Таму, працуючы ў адназменным рэжыме, як мы зараз, можна выпусціць 30 тысяч машын", - распавёў гендырэктар.
Яўген Лук'янаў пацікавіўся ў Генадзя Свідзерскага, які ўзровень лакалізацыі дасягнуты на заводзе. Кіраўнік прадпрыемства запэўніў, што стаіць задача дабіцца лакалізацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, таму частка камплектуючых закупляецца ў Расіі, частка вырабляецца ў Беларусі і пэўная доля камплектаў прыходзіць з Кітая і еўрапейскіх краін.
"Таму ўзровень лакалізацыі на заводзе складае зараз 51%", - канкрэтызаваў гендырэктар.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Яўген Лук'янаў і гендырэктар БелДЖЫ Генадзь Свідзерскі
Посол России Евгений Лукьянов и гендиректор БелДЖИ Геннадий Свидерский - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў і гендырэктар БелДЖЫ Генадзь Свідзерскі
Пры гэтым ён удакладніў, што "на расійскі рынак у гэтым годзе давядзецца 75% паставак, а на беларускі – 25%, калі гаварыць у абсалютных лічбах, то ў Беларусі будзе прададзена 7 тысяч аўтамабіляў, а ў Расіі – каля 23 тысяч".
Кіраўнік расійскай дыпмісіі наведаў таксама вытворчыя цэхі аўтамабільнага завода і ўбачыў, як ідзе зборка беларускіх аўтамабіляў на канвееры.

Кааперацыя вялікага маштабу

Яўген Лук'янаў сустрэўся таксама з генеральным дырэктарам завода БелАЗ Сяргеем Нікіфаровічам, які расказаў аб рабоце прадпрыемства ва ўмовах санкцый і падзякаваў расійскім партнёрам за дапамогу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Яўген Лук'янаў з генеральным дырэктарам завода БелАЗ Сяргеем Нікіфаровічам
Посол России Евгений Лукьянов с генеральным директором завода БелАЗ Сергеем Никифоровичем - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў з генеральным дырэктарам завода БелАЗ Сяргеем Нікіфаровічам
"Мы працуем у шчыльнай прамысловай кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі", - асабліва адзначыў гендырэктар.
Паводле яго слоў, сэрцам тэхнікі, што выпускаецца на заводзе БелАЗ, можна назваць цягавы рухавік, асноўныя камплектуючыя да якога пастаўляюць чатыры расійскія прадпрыемствы. Апроч гэтага з Расіі паступаюць металічны пракат, літыя вырабы, розныя гатункі сталі, электрычныя кампаненты, сістэмы пажаратушэння і шматлікае іншае.
Сяргей Нікіфаровіч расказаў, што цяпер вядзецца работа з Уральскім дызельным маторным заводам па распрацоўцы сумеснага рухавіка для кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 220 тон.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Яўген Лук'янаў падчас наведвання БелАЗ
Посол России Евгений Лукьянов с генеральным директором завода БелАЗ Сергеем Никифоровичем - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў падчас наведвання БелАЗ
"З часоў Савецкага Саюза мы працуем з Яраслаўскім маторным заводам і горадам Тутаевым", - дадаў ён.
Расійскі пасол пацікавіўся ў гендырэктара, як будуюцца вытворчыя адносіны завода БелАЗ і прадпрыемствы "Звязда" ў Санкт-Пецярбургу. Аказалася, што расійскі вытворца рухавікоў для марскіх суднаў выйшаў з прапановай аб кааперацыі з беларускім аўтагігантам.
Сяргей Нікіфаровіч запэўніў, што ў завода складаюцца выдатныя кааперацыйныя адносіны з расійскімі вытворцамі рухавікоў, у тым ліку – на газаматорным паліве, і ёсць ужо працуючыя экзэмпляры тэхнікі. Таксама развіваецца супрацоўніцтва ў сферы электронных кампанентаў для стварэння самазвалаў на электрычнай цязе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Яўген Лук'янаў з генеральным дырэктарам завода БелАЗ Сяргеем Нікіфаровічам
Посол России Евгений Лукьянов с генеральным директором завода БелАЗ Сергеем Никифоровичем - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў з генеральным дырэктарам завода БелАЗ Сяргеем Нікіфаровічам
Яўген Лук'янаў даведаўся, што беларускі аўтагігант развівае супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы з Санкт-Пецярбургскім горным універсітэтам, дзе нават адкрылася кафедра завода БелАЗ.
Па інфармацыі генеральнага дырэктара, за апошнія 10 гадоў на расійскі рынак было пастаўлена звыш 6 тысяч адзінак тэхнікі. Узаемны тавараабарот за гэты час склаў каля 6 мільярдаў долараў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Расіі Яўген Лук'янаў на БелАЗе
Посол России Евгений Лукьянов на БелАЗе - Sputnik Беларусь, 1920, 22.12.2021
Пасол Расіі Яўген Лук'янаў на БелАЗе
Кіраўнік расійскай дыпмісіі не толькі ўбачыў на ўласныя вочы, як збіраецца кар'ерная тэхніка, але і праехаў па палігоне на самым вялікім у свеце 450-тонным самазвале.
Пасол РФ Яўген Лук'янаў на Мазырскім НПЗ
 - Sputnik Беларусь, 1920, 28.07.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лук'янаў: МНПЗ - гэта прыклад выбудоўвання гарызантальных сувязяў з Расіяй
Чытайце таксама:
Беларусь і Расія актуалізуюць супрацоўніцтва ў адукацыі – Лук'янаў
Пасол РФ абмеркаваў з Каранікам падрыхтоўку Форуму рэгіёнаў
Пасол РФ: падпісанне саюзных праграм стала якасным крокам
Пасол Расіі абмеркаваў у Магілёве перспектывы гуманітарнага супрацоўніцтва
Пасол РФ азнаёміўся з прамысловым патэнцыялам Магілёва
Стужка навiн
0