https://bel.sputnik.by/20211226/belgya-zmatsnla-abmezhavann-z-za-amkrona-1059023908.html
Бельгія ўзмацніла абмежаванні з-за "амікрона"
Бельгія ўзмацніла абмежаванні з-за "амікрона"
Sputnik Беларусь
Колькасць выпадкаў інфіцыравання новым штамам каронавіруса хутка расце, школы датэрмінова зачыніліся на канікулы, кампаніі па магчымасці пакідаюць... 26.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-26T10:48+0300
2021-12-26T10:48+0300
2021-12-26T10:48+0300
у свеце
бельгія
каронавірус
абмежаванне
амікрон
"амікрон"-штам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1a/1059022778_0:0:3152:1773_1920x0_80_0_0_911f5d18cf0c7ba39bbf643cc268fe85.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Больш жорсткія меры па барацьбе з каронавірусам уступілі ў сілу ў Бельгіі, прычынай стала распаўсюджванне штама "амікрон".Улады краіны прынялі рашэнне закрыць кінатэатры, тэатры і канцэртныя залы, на спартыўныя мерапрыемствы забаронены доступ гледачоў. Большая частка калядных кірмашоў, адчыненых да свят, павінны будуць зачыніцца датэрмінова з-за жорсткіх санітарных патрабаванняў.Аб тым, што новы штам каронавіруса "амікрон" стаў дамінантным у краіне, стала вядома напярэдадні. Паводле прагнозаў, да канца бягучага года на яго будзе прыпадаць больш за 90% выпадкаў захворвання ў краіне.З-за эпідэміялагічнай сітуацыі школы былі датэрмінова зачынены на вакацыі. Яны адчыняцца 10 студзеня, пры гэтым вучні ва ўзросце больш за шэсць гадоў павінны будуць знаходзіцца ў класах у масках.Кампаніі, якія маюць магчымасць перавесці супрацоўнікаў на выдаленую працу, павінны будуць гэта зрабіць – сама меней, на чатыры дні ў тыдзень.Пры гэтым, паводле афіцыйнай статыстыкі, у апошнія дні колькасць заражэнняў зніжалася.У Бельгіі прайшлі поўны курс вакцынацыі ад каронавіруса 76% усяго насельніцтва, уключаючы дзяцей."Амікрон" у ЕўропеЗа апошнія дні многія еўрапейскія краіны заявілі аб высокіх узроўнях заражэння каронавірусам, у прыватнасці, штамам "амікрон".У прыватнасці, улады Брытаніі паведамілі аб рэкордна высокай колькасці выяўленых выпадкаў заражэння на Раство – больш чым 122 тысячы чалавек.У Германіі выявілі больш за 22 тысячы новых выпадкаў заражэння за апошнія суткі, пры гэтым памерлі 157 пацыентаў.Дамінуе "амікрон" і ў Партугаліі, аб высокай колькасці заражэнняў таксама паведамілі Францыя і Італія.Нагадаем, што раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведамляла аб тым, што новы штам выяўлены больш як у 100 краінах свету. Як падкрэслілі пры гэтым у арганізацыі "агульная рызыка, звязаная з выклікаючым занепакоенасць "амікрон"-варыянтам, застаецца вельмі высокай".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211225/urachy-nazval-skrytyya-ryzyk-zarazhennya-amkronam-na-shto-zvyarnuts-uvagu-1059012752.html
бельгія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1a/1059022778_286:0:3017:2048_1920x0_80_0_0_be7cc48b6d9ea6d7d362148f83ee99a1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, бельгія, каронавірус, абмежаванне, амікрон, "амікрон"-штам
у свеце, бельгія, каронавірус, абмежаванне, амікрон, "амікрон"-штам
Бельгія ўзмацніла абмежаванні з-за "амікрона"
Колькасць выпадкаў інфіцыравання новым штамам каронавіруса хутка расце, школы датэрмінова зачыніліся на канікулы, кампаніі па магчымасці пакідаюць супрацоўнікаў на "выдаленцы".
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Больш жорсткія меры па барацьбе з каронавірусам уступілі ў сілу ў Бельгіі, прычынай стала распаўсюджванне штама "амікрон".
Улады краіны прынялі рашэнне закрыць кінатэатры, тэатры і канцэртныя залы, на спартыўныя мерапрыемствы забаронены доступ гледачоў. Большая частка калядных кірмашоў, адчыненых да свят, павінны будуць зачыніцца датэрмінова з-за жорсткіх санітарных патрабаванняў.
Аб тым, што новы штам каронавіруса "амікрон" стаў дамінантным у краіне, стала вядома напярэдадні. Паводле прагнозаў, да канца бягучага года на яго будзе прыпадаць больш за 90% выпадкаў захворвання ў краіне.
З-за эпідэміялагічнай сітуацыі школы былі датэрмінова зачынены на вакацыі. Яны адчыняцца 10 студзеня, пры гэтым вучні ва ўзросце больш за шэсць гадоў павінны будуць знаходзіцца ў класах у масках.
Кампаніі, якія маюць магчымасць перавесці супрацоўнікаў на выдаленую працу, павінны будуць гэта зрабіць – сама меней, на чатыры дні ў тыдзень.
Пры гэтым, паводле афіцыйнай статыстыкі, у апошнія дні колькасць заражэнняў зніжалася.
У Бельгіі прайшлі поўны курс вакцынацыі ад каронавіруса 76% усяго насельніцтва, уключаючы дзяцей.
За апошнія дні многія еўрапейскія краіны заявілі аб высокіх узроўнях заражэння каронавірусам, у прыватнасці, штамам "амікрон".
У прыватнасці, улады Брытаніі паведамілі аб рэкордна высокай колькасці выяўленых выпадкаў заражэння на Раство – больш чым 122 тысячы чалавек.
У Германіі выявілі больш за 22 тысячы новых выпадкаў заражэння за апошнія суткі, пры гэтым памерлі 157 пацыентаў.
Дамінуе "амікрон" і ў Партугаліі, аб высокай колькасці заражэнняў таксама паведамілі Францыя і Італія.
Нагадаем, што раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) паведамляла аб тым, што новы штам выяўлены больш як у 100 краінах свету. Як падкрэслілі пры гэтым у арганізацыі "агульная рызыка, звязаная з выклікаючым занепакоенасць "амікрон"-варыянтам, застаецца вельмі высокай".
Што сказаў
Пуцін аб прымусовай вакцынацыі супраць каронавіруса
Лукашэнка назваў асаблівасці беларускага
шляху барацьбы з пандэміяйСААЗ прызнае "Спутник V" на працягу некалькіх месяцаў