https://bel.sputnik.by/20211223/preparat-dlya-lyachennya-karonavrusa-mir-19-zaregstravany--ras-1058947152.html
Прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі
Прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі
Sputnik Беларусь
Лякарства прызначаецца для выкарыстання ў стацыянарах і падыходзіць для выкарыстання супраць усіх тыпаў віруса, у тым ліку "амікрон". 23.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-23T12:54+0300
2021-12-23T12:54+0300
2021-12-23T12:54+0300
каронавірус
прэпарат
расія
вірус
вакцына
"амікрон"-штам
"мир 19"
лякарства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0f/1047400033_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_71f3570343b35b159438c05ea41ec97e.jpg
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Расіі зарэгістравала прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19", пра гэта паведамляе прэс-служба Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (ФМБА).Прэпарат быў распрацаваны спецыялістамі інстытута Імуналогіі ФМБА. "МИР 19" - прэпарат-антыдот супраць віруса, яго дзеянне заснавана на механізме інтэрферэнцыі РНК - ён выбарча душыць актыўнасць жыццёва важных паслядоўнасцяў віруса.Пры гэтым уласна геном чалавека не закранаецца. Удакладняецца, што мішэнню з'яўляецца менавіта вірус, а сам "МИР 19" не ўплывае на арганізм чалавека.Паводле яе слоў, гэтыя асаблівасці робяць прэпарат універсальным і дазваляюць выкарыстоўваць яго супраць розных варыянтаў SARS-CoV-2.Лекі складаюцца з двух кампанентаў: дзеючае рэчыва - малыя інтэрферуючыя РНК і пептыд - носьбіт. Прадугледжваецца, што прэпарат будуць вырабляць у Санкт-Пецярбургу.Спецыялісты правялі клінічныя даследаванні, якія даказалі бяспеку і эфектыўнасць прэпарату. Прэпарат прызначаны для інгаляцый ва ўмовах стацыянара.Раней паведамлялася, што ў выпадку высокай эфектыўнасці лякарства створаць і ў выглядзе спрэю. Яго можна будзе выкарыстоўваць для таго, каб не даць развіцца захворванню, калі чалавек раней кантактаваў з хворым на каронавірус.Расійскія вакцыны ад каронавіруса"МИР 19" будзе першым лякарствам для лячэння каронавіруса ў РФ.На сённяшні час ў Расіі зарэгістравалі пяць айчынных вакцын для прадухілення COVID-19. Апошнюю - "ЭпиВакКорона-Н" - дазволілі для масавага прымянення ў канцы жніўня 2021 года. У якасці вытворцы ў рэестры ўказаны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектор".Акрамя "ЭпиВакКорона-Н", у РФ ад каронавіруса зарэгістравана вакцына "Спутник Лайт". Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса "Спутник V", распрацавана цэнтрам імя Гамалеі, "ЭпиВакКорона" – цэнтрам "Вектор" Расспажыўнагляду і "КовиВак" – Цэнтрам імя Чумакова РАН.Распрацоўка лекаў ад COVID у РасііРаней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што найбліжэйшым часам будуць даступныя лекі ад каронавіруса.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211223/vyrablyats-sputnik-v--sputnik-layt-pa-ponym-tsykle-pachal--belarus-1058943427.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/0f/1047400033_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_01d6bb81c5af2b3163ca42b0323d9f8d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус, прэпарат, расія, вірус, вакцына, "амікрон"-штам, "мир 19", лякарства
каронавірус, прэпарат, расія, вірус, вакцына, "амікрон"-штам, "мир 19", лякарства
Прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19" зарэгістраваны ў Расіі
Лякарства прызначаецца для выкарыстання ў стацыянарах і падыходзіць для выкарыстання супраць усіх тыпаў віруса, у тым ліку "амікрон".
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Расіі зарэгістравала прэпарат для лячэння каронавіруса "МИР 19", пра гэта паведамляе прэс-служба Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва (ФМБА).
Прэпарат быў распрацаваны спецыялістамі інстытута Імуналогіі ФМБА. "МИР 19" - прэпарат-антыдот супраць віруса, яго дзеянне заснавана на механізме інтэрферэнцыі РНК - ён выбарча душыць актыўнасць жыццёва важных паслядоўнасцяў віруса.
Пры гэтым уласна геном чалавека не закранаецца. Удакладняецца, што мішэнню з'яўляецца менавіта вірус, а сам "МИР 19" не ўплывае на арганізм чалавека.
"Устаноўлена поўная ідэнтычнасць "МИР 19" і мішэні ў геноме ўсіх вядомых ліній віруса, у тым ліку "амікрон". Не выяўлена ні адной мутацыі", – сказала кіраўнік ФМБА Вераніка Скварцова.
Паводле яе слоў, гэтыя асаблівасці робяць прэпарат універсальным і дазваляюць выкарыстоўваць яго супраць розных варыянтаў SARS-CoV-2.
Лекі складаюцца з двух кампанентаў: дзеючае рэчыва - малыя інтэрферуючыя РНК і пептыд - носьбіт. Прадугледжваецца, што прэпарат будуць вырабляць у Санкт-Пецярбургу.
Спецыялісты правялі клінічныя даследаванні, якія даказалі бяспеку і эфектыўнасць прэпарату. Прэпарат прызначаны для інгаляцый ва ўмовах стацыянара.
Раней паведамлялася, што ў выпадку высокай эфектыўнасці лякарства створаць і ў выглядзе спрэю. Яго можна будзе выкарыстоўваць для таго, каб не даць развіцца захворванню, калі чалавек раней кантактаваў з хворым на каронавірус.
Расійскія вакцыны ад каронавіруса
"МИР 19" будзе першым лякарствам для лячэння каронавіруса ў РФ.
На сённяшні час ў Расіі зарэгістравалі пяць айчынных вакцын для прадухілення COVID-19. Апошнюю - "ЭпиВакКорона-Н" - дазволілі для масавага прымянення ў канцы жніўня 2021 года. У якасці вытворцы ў рэестры ўказаны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектор".
Акрамя "ЭпиВакКорона-Н", у РФ ад каронавіруса зарэгістравана вакцына "Спутник Лайт". Першая ў свеце вакцына ад каронавіруса "Спутник V", распрацавана цэнтрам імя Гамалеі, "ЭпиВакКорона" – цэнтрам "Вектор" Расспажыўнагляду і "КовиВак" – Цэнтрам імя Чумакова РАН.
Распрацоўка лекаў ад COVID у Расіі
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што найбліжэйшым часам будуць даступныя лекі ад каронавіруса.
"Цяпер распрацоўваюцца і ў бліжэйшы час будуць выкарыстоўвацца лекавыя прэпараты (ад каронавіруса - Sputnik), сёння з калегамі гаварыў аб гэтым", - сказаў Пуцін.
Пуцін распавёў, як
прышчапіўся назальнай вакцынай ад каронавіруса
У Расіі зарэгістравана
вакцына ад COVID для падлеткаў - "Спутник М"