https://bel.sputnik.by/20211229/u-belarus-vyyaleny-vypadk-zarazhennya-amkronam--mnsterstva-akhovy-zdaroya-1059115284.html
У Беларусі выяўлены выпадкі заражэння "амікронам" – Міністэрства аховы здароўя
У Беларусі выяўлены выпадкі заражэння "амікронам" – Міністэрства аховы здароўя
Sputnik Беларусь
Міністэрства аховы здароўя раней заяўляла, што ў рэспубліцы выконваюцца ўсе неабходныя эпідмеры па выяўленні і прадухіленні завозу новай мутацыі. Нагадаем, не... 29.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-29T14:34+0300
2021-12-29T14:34+0300
2021-12-29T16:29+0300
беларусь
міністэрства аховы здароўя
каронавірус
амікрон
"амікрон"-штам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/10/1046928766_0:0:3009:1694_1920x0_80_0_0_59fcdcd585911023cc520c954348c3dc.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Новы штам каранавіруса "амікрон" знойдзены ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя краіны.У ведамстве пацвердзілі, што новая мутацыя COVID-19 выяўлена ў чатырох чалавек. Усе яны адчуваюць сябе добра.Ці былі гэта выпадкі завозу інфекцыі і адкуль у Беларусь "прыбыў" новы штам, Міністэрства аховы здароўя не ўдакладняе.Новая мутацыя - штам "амікрон"Міністэрства аховы здароўя Беларусі запэўнівала, што ў краіне адразу ж пасля першых паведамленняў аб мутацыі сталі прымацца ўсе неабходныя меры, у тым ліку, новы штам шукалі і сярод ПЦР-тэстаў ад тых, хто прыбыў з-за мяжы. Кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч у сярэдзіне снежня нагадаў, што "амікрон"-штам у Беларусі "шукаюць усімі ўзмоцненымі спосабамі".Тыдзень таму міністэрства аховы здароўя выказала меркаванне, што ў краіне ўжо цыркулюе новая мутацыя.На той момант больш за 100 краін свету ўжо заявілі аб выяўленні "амікрона". Даўно аб выяўленні мутацыі паведамілі ўсе краіны-суседзі Беларусі: у сярэдзіне снежня штам быў зарэгістраваны ў Польшчы, Літве, Украіне, у пачатку месяца - у Расіі і Латвіі.Натуральна, першыя выпадкі траплення новага каронавіруса ў краіну - завазныя. Таму шэраг краін, дзейнічаючы на апярэджанне, зноў абмежавалі палёты з тых дзяржаў, дзе рост колькасці хворых быў значны, уводзіліся дадатковыя меры - самаізаляцыя і каранцін.У Беларусі пакуль дадатковых абмежаванняў не ўводзілі. У снежні ў рэспубліцы адмянілі самаізаляцыю для тых, хто прыязджае з краін "чырвонай зоны" - небяспечных па каронавірусе рэгіёнаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211215/novy-sputnik-v-pad-amkron-shtam-stvaryl-rasyskya-vuchonyya-1058708721.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/10/1046928766_278:0:3009:2048_1920x0_80_0_0_f4496e69a5c55a71ec387ed9e4dcb3de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, міністэрства аховы здароўя, каронавірус, амікрон, "амікрон"-штам
беларусь, міністэрства аховы здароўя, каронавірус, амікрон, "амікрон"-штам
У Беларусі выяўлены выпадкі заражэння "амікронам" – Міністэрства аховы здароўя
14:34 29.12.2021 (абноўлена: 16:29 29.12.2021) Міністэрства аховы здароўя раней заяўляла, што ў рэспубліцы выконваюцца ўсе неабходныя эпідмеры па выяўленні і прадухіленні завозу новай мутацыі. Нагадаем, не так даўно ў Беларусі адмянілі абавязковую самаізаляцыю па прыездзе з-за мяжы.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Новы штам каранавіруса "амікрон" знойдзены ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе міністэрства аховы здароўя краіны.
У ведамстве пацвердзілі, што новая мутацыя COVID-19 выяўлена ў чатырох чалавек. Усе яны адчуваюць сябе добра.
"Гэта першыя пацверджаныя выпадкі заражэння новым варыянтам у Рэспубліцы Беларусь. Ва ўсіх пацыентаў адзначаецца лёгкі ход інфекцыі", - расказалі ў ведамстве.
Ці былі гэта выпадкі завозу інфекцыі і адкуль у Беларусь "прыбыў" новы штам, Міністэрства аховы здароўя не ўдакладняе.
Новая мутацыя - штам "амікрон"
Міністэрства аховы здароўя Беларусі запэўнівала, што ў краіне адразу ж пасля першых паведамленняў аб мутацыі сталі прымацца ўсе неабходныя меры, у тым ліку, новы штам шукалі і сярод ПЦР-тэстаў ад тых, хто прыбыў з-за мяжы. Кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч у сярэдзіне снежня нагадаў, што "амікрон"-штам у Беларусі "шукаюць усімі ўзмоцненымі спосабамі".
Тыдзень таму міністэрства аховы здароўя выказала меркаванне, што ў краіне ўжо цыркулюе новая мутацыя.
На той момант больш за 100 краін свету ўжо заявілі аб выяўленні "амікрона". Даўно аб выяўленні мутацыі паведамілі ўсе краіны-суседзі Беларусі: у сярэдзіне снежня штам быў зарэгістраваны ў Польшчы, Літве, Украіне, у пачатку месяца - у Расіі і Латвіі.
Натуральна, першыя выпадкі траплення новага каронавіруса ў краіну - завазныя. Таму шэраг краін, дзейнічаючы на апярэджанне, зноў абмежавалі палёты з тых дзяржаў, дзе рост колькасці хворых быў значны, уводзіліся дадатковыя меры - самаізаляцыя і каранцін.
У Беларусі пакуль дадатковых абмежаванняў не ўводзілі. У снежні ў рэспубліцы адмянілі самаізаляцыю для тых, хто прыязджае з краін "чырвонай зоны" - небяспечных па каронавірусе рэгіёнаў.
Прыкметныя на скуры
адзнакі заражэння "амікронам" назвалі навукоўцы
Эфектыўнасць вакцыны
"Спутник V" супраць "амікрона" ацанілі ў РФПІ