Новы "Спутник V" пад "амікрон"-штам стварылі расійскія вучоныя

© Sputnik / Павел Бедняков / Перайсці ў медыябанкМедыцынскі работнік набірае ў шпрыц прэпарат ад каронавіруснай інфекцыі
Медыцынскі работнік набірае ў шпрыц прэпарат ад каронавіруснай інфекцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 15.12.2021
Падпісацца
Прэпарат ужо праходзіць клінічныя даследаванні, эфектыўнасць вакцыны адносна новага штама каронавіруса будзе вядома ў бліжэйшыя дні.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Навукоўцы НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі стварылі вакцыну "Спутник V", якая зменена пад "амікрон"-штам каронавіруса, аб гэтым заявіў дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург.
Паводле яго слоў, зараз прэпарат праходзіць першую стадыю клінічных даследаванняў, а даныя аб эфектыўнасці вакцыны супраць "амікрона" будуць вядомы ўжо на наступным тыдні.
"Магчыма, вакцына павінна быць двухкампанентнай, якая павінна будзе абараняць і ад "дэльта"-штама, і ад "амікрон"-штама. Тады неабходна будзе задзейнічаць новую платформу па стварэнні вакцын", - заявіў вучоны ў эфіры тэлеканала "Россия 24".
Пры гэтым пакуль няма доказаў, што новы штам каронавіруса выцесніць самы распаўсюджаны "дэльта" варыянт.
Гінцбург таксама ўдакладніў, што ў інстытуце імя Гамалеі ўжо адпрацавалі новую платформу для стварэння мадыфікаванай вакцыны ад каронавіруса.
Але нават класічны варыянт вакцыны "Спутник V" дае шырэйшы спектр нейтралізуючых антыцел, калі параўноўваць з Pfizer, падкрэсліў дырэктар цэнтра.

Штам "амікрон"

Па апошніх дадзеных СААЗ, штам "амікрон" выявілі ўжо ў 63 краінах свету. У вучоных няма адказу на пытанне, чаму штам так імкліва распаўсюдзіўся ў ПАР.
Таксама няма пакуль адназначнага рашэння, як будуць працаваць вакцыны супраць "амікрона": змогуць яны захаваць сваю эфектыўнасць у дастатковай меры ці ж наяўныя прэпараты будуць мець патрэбу ў абнаўленні пад новы цыркулюючы штам.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя пры гэтым чакае павелічэння колькасці шпіталізацый і смярцей, выкліканых захворваннем на новы штам каронавіруса "амікрон".
Нагадаем, што 13 снежня стала вядома пра першы выпадак смерці пацыента, у якога быў дыягнаставаны "амікрон". Да гэтага падобныя выпадкі СААЗ былі невядомы.
Расійскія навукоўцы не выключаюць магчымасці выцяснення "амікронам" іншых штамаў.
Амікрон - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2021
СААЗ: "амікрон" выявілі ўжо ў 63 краінах
Чытайце таксама:
Эфектыўнасць "Спутника V" супраць "амікрона" правераць за 10 дзён
Зарэгістраваны першы памерлы ад штама "амікрон"
Эфектыўнасць вакцыны "Спутник V" супраць "амікрона" ацанілі ў РФПІ
Штам каронавіруса "амікрон" выяўлены ў Расіі
Яшчэ адзін "мутант": што вядома аб новым штаме каронавіруса "амікрон"?
Стужка навiн
0