https://bel.sputnik.by/20211230/putsn-pavnshava-lukashenku-z-nadykhodzyachym-novym-godam--kalyadam-1059144298.html
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з надыходзячым Новым годам і Калядамі
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з надыходзячым Новым годам і Калядамі
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар у навагоднім віншаванні асаблівы акцэнт зрабіў на поспехах саюзнай інтэграцыі, якіх удалося дасягнуць з беларускім бокам у адыходзячым годзе. 30.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-30T12:29+0300
2021-12-30T12:29+0300
2021-12-30T13:36+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
новы год
віншаванне
новы год - 2022
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
інтэграцыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/16/1046977951_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_afa8de94a32f599468a1bfc4f47ef43f.jpg
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі павіншаваў з надыходзячым Новым 2022 годам і Калядамі кіраўнікоў замежных дзяржаў і ўрадаў, а таксама кіраўнікоў міжнародных арганізацый, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.У віншаванні Аляксандру Лукашэнку падкрэсліваецца, што нягледзячы на моцны ціск звонку і абмежавальныя меры, выкліканыя каронавіруснай інфекцыяй, Маскве і Мінску ўдалося эфектыўна супрацоўнічаць, вырашаючы маштабныя задачы.Бакі здолелі вывесці на новы якасны ўзровень інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы.Напярэдадні Пуцін і Лукашэнка больш за тры гадзіны размаўлялі ў Канстанцінаўскім палацы, абмяркоўваючы двухбаковыя адносіны. Пры гэтым лідары надалі некалькі хвілін і прэсе, зрабіўшы кароткую заяву.Прэзідэнты дзвюх краін канстатавалі, што ў эканамічным і палітычным плане год для двухбаковых адносін выдаўся паспяховым. Таксама яны дамовіліся, што ў пачатку наступнага года на беларускай тэрыторыі можа прайсці чарговае вайсковае вучэнне з удзелам расійскіх вайскоўцаў.Пасля размовы за зачыненымі дзвярыма прэзідэнты адправіліся ў лядовы палац "Юбілейны", дзе згулялі ў хакей са знакамітымі спартсменамі. Пуцін і Лукашэнка гулялі ў адной камандзе, але ў розных звеннях. Першым з лідараў дзвюх краін адправіў у вароты шайбу прэзідэнт Расіі.Мікалай Лукашэнка таксама выйшаў на лёд і нават закінуў чатыры шайбы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211229/lukashenka-padzyakava-putsnu-za-padtrymku-kaaperatsy--avyabudavann-1059126022.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/16/1046977951_143:0:1280:853_1920x0_80_0_0_0ba73faac2c18777c329bbb74a40e2d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, новы год, віншаванне, новы год - 2022, саюзная дзяржава, інтэграцыя
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, новы год, віншаванне, новы год - 2022, саюзная дзяржава, інтэграцыя
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з надыходзячым Новым годам і Калядамі
12:29 30.12.2021 (абноўлена: 13:36 30.12.2021) Расійскі лідар у навагоднім віншаванні асаблівы акцэнт зрабіў на поспехах саюзнай інтэграцыі, якіх удалося дасягнуць з беларускім бокам у адыходзячым годзе.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі павіншаваў з надыходзячым Новым 2022 годам і Калядамі кіраўнікоў замежных дзяржаў і ўрадаў, а таксама кіраўнікоў міжнародных арганізацый, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.
У віншаванні Аляксандру Лукашэнку падкрэсліваецца, што нягледзячы на моцны ціск звонку і абмежавальныя меры, выкліканыя каронавіруснай інфекцыяй, Маскве і Мінску ўдалося эфектыўна супрацоўнічаць, вырашаючы маштабныя задачы.
Бакі здолелі вывесці на новы якасны ўзровень інтэграцыю ў рамках Саюзнай дзяржавы.
"Расійскі лідар выказаў упэўненасць, што рэалізацыя палажэнняў дакументаў, прынятых па выніках лістападаўскага пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, дасць магчымасць максімальна зблізіць заканадаўства дзвюх краін, рушыць наперад у стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, а таксама паспяхова каардынаваць намаганні ў супрацьстаянні актуальным выклікам і пагрозам", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.
Напярэдадні Пуцін і Лукашэнка больш за тры гадзіны
размаўлялі ў Канстанцінаўскім палацы, абмяркоўваючы двухбаковыя адносіны. Пры гэтым лідары надалі некалькі хвілін і прэсе, зрабіўшы кароткую заяву.
Прэзідэнты дзвюх краін канстатавалі, што ў эканамічным і палітычным плане год для двухбаковых адносін выдаўся паспяховым. Таксама яны дамовіліся, што ў пачатку наступнага года на беларускай тэрыторыі можа прайсці чарговае вайсковае вучэнне з удзелам расійскіх вайскоўцаў.
Пасля размовы за зачыненымі дзвярыма прэзідэнты адправіліся ў лядовы палац "Юбілейны", дзе
згулялі ў хакей са знакамітымі спартсменамі. Пуцін і Лукашэнка гулялі ў адной камандзе, але ў розных звеннях. Першым з лідараў дзвюх краін адправіў у вароты шайбу прэзідэнт Расіі.
Мікалай Лукашэнка таксама выйшаў на лёд і нават закінуў чатыры шайбы.
Без нечаканасцей: Пяскоў распавёў,
як Пуцін сустрэне Новы год