https://bel.sputnik.by/20211226/putsn-raskaza-yak-budze-sustrakats-novy-god-1059029648.html
Пуцін расказаў, як будзе сустракаць Новы год
Пуцін расказаў, як будзе сустракаць Новы год
Sputnik Беларусь
Падчас інтэрв'ю ў тэлевізійнай праграме "Москва. Кремль. Путин" расійскі лідар расказаў аб сваіх планах на галоўнае зімовае свята. 26.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-26T15:51+0300
2021-12-26T15:51+0300
2021-12-26T15:51+0300
уладзімір пуцін
расія
новы год
свята
інтэрв'ю
прэзідэнт
новы год - 2022
масква
крэмль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056217375_0:0:2999:1688_1920x0_80_0_0_b053fba436b9f05b1c0c720cb2bc7144.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін пажартаваў, што ў навагоднюю ноч ён будзе слухаць віншаванне прэзідэнта. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю Паўлу Зарубіну ў тэлеперадачы "Москва. Кремль. Путин" на канале "Россия 1".Ён таксама расказаў, як напярэдадні зімовых свят выбірае падарункі блізкім. Па словах прэзідэнта, прэзенты сваім унукам ён выбірае сам."Ну, часткова, так. Але, я, на жаль, не хаджу па крамах. Але ёсць зараз магчымасць іншымі спосабамі нешта выбраць, і я стараюся гэта рабіць сам. Спадзяюся, што ім спадабаецца", – паведаміў Пуцін.Адвакат Дзеда МарозаПадчас вялікай штогадовай прэс-канферэнцыі прэзідэнта РФ у чацвер адзін з журналістаў распавёў расійскаму лідару аб юрысце з Санкт-Пецярбурга, які падаў у суд на Дзеда Мароза з Вялікага Усцюга, паколькі той ужо 23 гады не выконвае яго жаданні. Пасля гэтага прадстаўнік СМІ спытаў у прэзідэнта, як складваюцца яго адносіны з Дзедам Марозам."Я таксама юрыст з Санкт-Пецярбурга, ёсць некаторыя супадзенні ў нас... Магу выступіць адвакатам Дзеда Мароза і нагадаць істцу, што Дзед Мароз выконвае жаданні і дорыць падарункі толькі добрым дзяўчынкам і хлопчыкам. Няхай ён прааналізуе свае паводзіны і знойдзе тое, што перашкаджае Дзеду Марозу яго абдорваць да навагодніх свят. Гэта будзе асноўная лінія абароны", - сказаў прэзідэнт.Ён таксама адзначыў, што яго адносіны з Дзедам Марозам "да гэтага часу будаваліся добраўпарадкаваным чынам"."Спадзяюся, што Дзед Мароз будзе суправаджаць кожнага з нас не толькі падарункамі, але і – самае галоўнае – ажыццяўленнем нашых планаў. І ўсёй краіны, і кожнага паасобку грамадзяніна Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліў прэзідэнт.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211225/bez-nechakanastsey-pyasko-raspav-yak-putsn-sustrene-novy-god-1059014798.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/04/1056217375_212:0:2943:2048_1920x0_80_0_0_40321aecd765c890c5cca02487b9e610.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, расія, новы год, свята, інтэрв'ю, прэзідэнт, новы год - 2022, масква, крэмль
уладзімір пуцін, расія, новы год, свята, інтэрв'ю, прэзідэнт, новы год - 2022, масква, крэмль
Пуцін расказаў, як будзе сустракаць Новы год
Падчас інтэрв'ю ў тэлевізійнай праграме "Москва. Кремль. Путин" расійскі лідар расказаў аб сваіх планах на галоўнае зімовае свята.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін пажартаваў, што ў навагоднюю ноч ён будзе слухаць віншаванне прэзідэнта. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю Паўлу Зарубіну ў тэлеперадачы "Москва. Кремль. Путин" на канале "Россия 1".
"Ну, што? Сядзець разам з блізкімі, сустракаць Новы год, слухаць прэзідэнта… віншаванне прэзідэнта", – адзначыў Пуцін.
Ён таксама расказаў, як напярэдадні зімовых свят выбірае падарункі блізкім. Па словах прэзідэнта, прэзенты сваім унукам ён выбірае сам.
"Ну, часткова, так. Але, я, на жаль, не хаджу па крамах. Але ёсць зараз магчымасць іншымі спосабамі нешта выбраць, і я стараюся гэта рабіць сам. Спадзяюся, што ім спадабаецца", – паведаміў Пуцін.
Падчас вялікай штогадовай прэс-канферэнцыі прэзідэнта РФ у чацвер адзін з журналістаў распавёў расійскаму лідару аб юрысце з Санкт-Пецярбурга, які падаў у суд на Дзеда Мароза з Вялікага Усцюга, паколькі той ужо 23 гады не выконвае яго жаданні. Пасля гэтага прадстаўнік СМІ спытаў у прэзідэнта, як складваюцца яго адносіны з Дзедам Марозам.
"Я таксама юрыст з Санкт-Пецярбурга, ёсць некаторыя супадзенні ў нас... Магу выступіць адвакатам Дзеда Мароза і нагадаць істцу, што Дзед Мароз выконвае жаданні і дорыць падарункі толькі добрым дзяўчынкам і хлопчыкам. Няхай ён прааналізуе свае паводзіны і знойдзе тое, што перашкаджае Дзеду Марозу яго абдорваць да навагодніх свят. Гэта будзе асноўная лінія абароны", - сказаў прэзідэнт.
Ён таксама адзначыў, што яго адносіны з Дзедам Марозам "да гэтага часу будаваліся добраўпарадкаваным чынам".
"Спадзяюся, што Дзед Мароз будзе суправаджаць кожнага з нас не толькі падарункамі, але і – самае галоўнае – ажыццяўленнем нашых планаў. І ўсёй краіны, і кожнага паасобку грамадзяніна Расійскай Федэрацыі", - падкрэсліў прэзідэнт.