Без нечаканасцей: Пяскоў распавёў, як Пуцін сустрэне Новы год

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з лаўрэатамі конкурсу "Настаўнік года"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з лаўрэатамі конкурсу Настаўнік года - Sputnik Беларусь, 1920, 25.12.2021
Падпісацца
Паўнавартасных навагодніх свят, як у большасці расіян, у прэзідэнта не атрымаецца: па словах прадстаўніка Крамля, кіраўніку дзяржавы давядзецца працаваць і з дакументамі, і іншымі дадзенымі.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін будзе сустракаць Новы год з роднымі і блізкімі людзьмі, як ён гэта робіць штогод, сказаў журналістам прэс-сакратар расійскага кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Першы тыдзень новага 2022 года ў Пуціна пройдзе часткова ў працоўным рэжыме. Першыя некалькі дзён, паводле слоў Пяскова, прэзідэнт будзе адпачываць, пасля чаго яму давядзецца працаваць з дакументамі і іншымі дадзенымі.

"У яго ж цалкам не можа быць адпачынку", – растлумачыў Пяскоў, яго цытуе ТАСС. Ён дадаў, што кіраўніку дзяржавы гэтымі днямі заўсёды даводзіцца працаваць, тым больш, "калі ў Еўропе такая трывожная абстаноўка".

Прэс-сакратар удакладніў, што, магчыма, Пуцін ужо ў сярэдзіне навагодніх свят правядзе нейкія сустрэчы, аднак паўнафарматных нарад пакуль не запланавана.
Таксама Пяскоў адзначыў, што ў планах у прэзідэнта на калядны тыдзень пакуль няма і паездкі ў Сочы, дзе ён любіць катацца на горных лыжах.
Нагадаем, у мінулым годзе расійскі кіраўнік дзяржавы таксама адзначаў Новы год з блізкімі людзьмі. Тады ён з-за сітуацыі з каронавірусам у краіне пайшоў на "выдаленку" і праводзіў некаторыя нарады па тэлефоне і відэасувязі.

Навагоднія канікулы ў расіян і беларусаў

У гэтым годзе навагоднія канікулы ў большасці расіян працягнуцца 9 дзён. Адпачынак у іх пачнецца з 1 студзеня, а выходзіць на працу трэба будзе толькі 10 студзеня.
Што да беларусаў, то паўнавартасных "вакацый" не прадбачыцца: толькі 1 і 2 студзеня (субота і нядзеля). У панядзелак, 3 студзеня, давядзецца ісці на працу.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 24.12.2021
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 29 снежня ў Санкт-Пецярбургу
Чытайце таксама:
Пуцін распавёў пра саюз з Мінскам, пашырэнне НАТА і працу з Кіевам
Пуцін пра абяцанні НАТА не пашырацца на Усход: нас ашукалі
Пуцін: Расія выступае за бяспеку на ўсёй еўразійскай прасторы
Стужка навiн
0