https://bel.sputnik.by/20220103/ad-zapravak-da-restarana-lukashenka-daruchy-zanyatstsa-mkad-2-1059208789.html
Ад заправак да рэстаранаў: Лукашэнка даручыў заняцца МКАД-2
Ад заправак да рэстаранаў: Лукашэнка даручыў заняцца МКАД-2
Sputnik Беларусь
Другая кальцавая вакол Мінска была адкрыта пяць гадоў таму, за гэты час на аўтадарозе з'явіліся толькі лічаныя аб'екты прыдарожнага сервісу. 03.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-03T13:17+0300
2022-01-03T13:17+0300
2022-01-03T13:17+0300
аляксандр лукашэнка
мкад-2
рэстараны
запраўка
мінск
прэзідэнт
аляксандр турчын
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059207161_0:0:1103:620_1920x0_80_0_0_82704a75b4aef07b6d902fc516eeb795.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Уздоўж другой кальцавой дарогі трэба пабудаваць запраўкі, рамонтныя майстэрні, бары і рэстараны, сказаў у панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына.Паводле яго слоў, у распрацоўцы прыдарожнай інфраструктуры патрэбен адвод зямель, а гэта справа прэзідэнцкая. Неабходна прапрацаваць і зацвердзіць адзін раз план, "каб не было цяганіны"."Я зацвярджаю адзін раз, і вы там займаецеся, каб не было цяганіны і людзі не хадзілі за кожным дазволам", - прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба беларускага лідара.Лішняй зямлі нямаПрэзідэнт заявіў, што план па развіцці прыдарожных аб'ектаў уздоўж другой кальцавой павінен быць складзены "без празмернасцей і па-гаспадарску".Другая кальцаваяБудаўніцтва МКАД-2 вакол Мінска было поўнасцю завершана ў снежні 2016 года. Агульная працягласць дарогі складае каля 160 кіламетраў: 88 праведзены ў новым напрамку, 72 кіламетры – сумешчаны з існуючымі аўтадарогамі. У кожным напрамку па дзве паласы руху, усе ўчасткі кальца бясплатныя.Траса атрымала нумар – М14. Будаўніцтва другой кальцавой абышлося краіне ў 507,1 млн дэнамінаваных рублёў. Мэта праекта – разгрузіць сталіцу ад аўтамабіляў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211105/zabudova-tarasava-zhykhary-prestyzhnay-vsk-ne-zhadayuts-stanavtstsa-goradam-1057690512.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059207161_0:0:827:620_1920x0_80_0_0_f1e85fd081486943132406ab5bb4eb28.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, мкад-2, рэстараны, запраўка, мінск, прэзідэнт, аляксандр турчын
аляксандр лукашэнка, мкад-2, рэстараны, запраўка, мінск, прэзідэнт, аляксандр турчын
Ад заправак да рэстаранаў: Лукашэнка даручыў заняцца МКАД-2
Другая кальцавая вакол Мінска была адкрыта пяць гадоў таму, за гэты час на аўтадарозе з'явіліся толькі лічаныя аб'екты прыдарожнага сервісу.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Уздоўж другой кальцавой дарогі трэба пабудаваць запраўкі, рамонтныя майстэрні, бары і рэстараны, сказаў у панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына.
"Мы дамаўляліся ўздоўж другой кальцавой дарогі стварыць патрэбныя для нас працоўныя месцы: гэта і аўтамабільныя запраўкі, рэстараны, кафэ, бары, рамонтныя майстэрні – хто што захоча", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, у распрацоўцы прыдарожнай інфраструктуры патрэбен адвод зямель, а гэта справа прэзідэнцкая. Неабходна прапрацаваць і зацвердзіць адзін раз план, "каб не было цяганіны".
"Я зацвярджаю адзін раз, і вы там займаецеся, каб не было цяганіны і людзі не хадзілі за кожным дазволам", - прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба беларускага лідара.
Прэзідэнт заявіў, што план па развіцці прыдарожных аб'ектаў уздоўж другой кальцавой павінен быць складзены "без празмернасцей і па-гаспадарску".
"Зямельных рэсурсаў лішніх у нас у Беларусі няма. Гэта значыць без цяганіны мы павінны ўнутры, вакол другой кальцавой дарогі ствараць працоўныя месцы для мінчан і таго мясцовага насельніцтва, якое будзе там працаваць. Гэта і дзяржаўная, і прыватная ўласнасць – не важна", - канстатаваў беларускі лідар.
Будаўніцтва МКАД-2 вакол Мінска было поўнасцю завершана ў снежні 2016 года. Агульная працягласць дарогі складае каля 160 кіламетраў: 88 праведзены ў новым напрамку, 72 кіламетры – сумешчаны з існуючымі аўтадарогамі. У кожным напрамку па дзве паласы руху, усе ўчасткі кальца бясплатныя.
Траса атрымала нумар – М14. Будаўніцтва другой кальцавой абышлося краіне ў 507,1 млн дэнамінаваных рублёў. Мэта праекта – разгрузіць сталіцу ад аўтамабіляў.
Фабрыка і дом пад знос: праекціроўшчыкі
распавялі пра новыя станцыі метро