https://bel.sputnik.by/20220104/mnskae-dynama-z-peramog-pachalo-novy-god-u-kkhl-1059223169.html
Мінскае "Дынама" з перамогі пачало новы год у КХЛ
Мінскае "Дынама" з перамогі пачало новы год у КХЛ
Sputnik Беларусь
"Зубры" адсвяткавалі другую вікторыю запар і ўмацоўваюць свае пазіцыі ў васьмёрцы наймацнейшых Заходняй канферэнцыі КХЛ. 04.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-04T09:23+0300
2022-01-04T09:23+0300
2022-01-04T09:23+0300
хакей
хк дынама (мінск)
беларусь
кхл
перамога
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059222411_0:228:1280:948_1920x0_80_0_0_a7da6dfc51857668e664d163573ace89.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Хакеісты мінскага клуба "Дынама" разграмілі ў гасцявым матчы КХЛ чарапавецкую "Северсталь", паведамляе Sputnik.Мінчане ў пачатку сустрэчы дапусцілі памылкі і зарабілі два выдаленні, чым і скарысталася каманда саперніка. Адкрыў лік на восьмай хвіліне гульні абаронца "Северстали" Робін Прэс.Аднавіць раўнавагу сіл удалося форварду "зуброў" Мальтэ Стрэмвалю (9), а Дзмітрый Корабаў павялічыў адрыў (13) – 2:1.У другім перыядзе мінчане працягнулі дамінаваць: закінутымі шайбамі вызначыліся Тэйлар Бэк (23) і Тайлер Граавац (28).Фінальная дваццаціхвілінка выдалася яркай, бо гаспадароў лядовай арэны не задавальняла становішча спраў. Кірыл Піліпенка рэалізаваў большасць, засмуціўшы галкіпера "зуброў" (50).Нападаючы Арцём Дзямкоў адказаў (51), павялічыўшы лік на табло да 5:2.І ўсё ж апошняе слова ў матчы сказалі хакеісты "Северстали": Ягор Марозаў скараціў адставанне (57). Тым не менш, вікторыю святкавалі мінчане – 5:3 (2:1, 2:0, 1:2)."Дынама" зараз займае ў Заходняй канферэнцыі КХЛ восьмае месца, набраўшы 52 балы пасля 45 гульняў.Наступную сустрэчу мінчане згуляюць на выездзе з падмаскоўным "Витязем" у сераду 5 студзеня, пасля (у пятніцу 7 студзеня) – з омскім "Авангардом".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211204/mnskae-dynama-abygrala--gastsyakh-padolsk-vityaz-1058460496.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059222411_0:0:1280:961_1920x0_80_0_0_7c71a59e11510165943899d7bce8ca4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, хк дынама (мінск), беларусь, кхл, перамога
хакей, хк дынама (мінск), беларусь, кхл, перамога
Мінскае "Дынама" з перамогі пачало новы год у КХЛ
"Зубры" адсвяткавалі другую вікторыю запар і ўмацоўваюць свае пазіцыі ў васьмёрцы наймацнейшых Заходняй канферэнцыі КХЛ.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Хакеісты мінскага клуба "Дынама" разграмілі ў гасцявым матчы КХЛ чарапавецкую "Северсталь", паведамляе Sputnik.
Мінчане ў пачатку сустрэчы дапусцілі памылкі і зарабілі два выдаленні, чым і скарысталася каманда саперніка. Адкрыў лік на восьмай хвіліне гульні абаронца "Северстали" Робін Прэс.
Аднавіць раўнавагу сіл удалося форварду "зуброў" Мальтэ Стрэмвалю (9), а Дзмітрый Корабаў павялічыў адрыў (13) – 2:1.
У другім перыядзе мінчане працягнулі дамінаваць: закінутымі шайбамі вызначыліся Тэйлар Бэк (23) і Тайлер Граавац (28).
Фінальная дваццаціхвілінка выдалася яркай, бо гаспадароў лядовай арэны не задавальняла становішча спраў. Кірыл Піліпенка рэалізаваў большасць, засмуціўшы галкіпера "зуброў" (50).
Нападаючы Арцём Дзямкоў адказаў (51), павялічыўшы лік на табло да 5:2.
І ўсё ж апошняе слова ў матчы сказалі хакеісты "Северстали": Ягор Марозаў скараціў адставанне (57). Тым не менш, вікторыю святкавалі мінчане – 5:3 (2:1, 2:0, 1:2).
"Дынама" зараз займае ў Заходняй канферэнцыі КХЛ восьмае месца, набраўшы 52 балы пасля 45 гульняў.
Наступную сустрэчу мінчане згуляюць на выездзе з падмаскоўным "Витязем" у сераду 5 студзеня, пасля (у пятніцу 7 студзеня) – з омскім "Авангардом".
Спартыўныя вынікі года: інтрыгі, скандалы, нагоды для радасці
Грабоўскі
перайшоў у зборную Беларусі на адміністрацыйную працу