https://bel.sputnik.by/20211102/grabosk-peraysho-u-zbornuyu-belarus-na-admnstratsyynuyu-pratsu-1057616243.html
Грабоўскі перайшоў у зборную Беларусі на адміністрацыйную працу
Грабоўскі перайшоў у зборную Беларусі на адміністрацыйную працу
Sputnik Беларусь
Яму прыйшлося пакінуць трэнерскую пасаду ў мінскім "Дынама", але ён працягне працаваць з "зубрамі", каб фарміраваць каманду для "нацыяналкі". 02.11.2021, Sputnik Беларусь
2021-11-02T14:20+0300
2021-11-02T14:20+0300
2021-11-02T14:20+0300
хакей
зборная беларусі па хакеі
беларусь
хк дынама (мінск)
міхаіл грабоўскі
пасада
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104357/69/1043576925_0:0:2500:1407_1920x0_80_0_0_66d356aa22bbe03d9ce1c6c326d63f29.jpg
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі Міхаіл Грабоўскі пайшоў з мінскага "Дынама", дзе ён быў асістэнтам галоўнага трэнера, на адміністрацыйную пасаду ў ФХРБ, паведамілі ў прэс-службе хакейнай федэрацыі.Яго прызначылі генеральным менеджэрам нацыянальнай і зборных каманд (юнацкай, юніёрскай, маладзёжнай) па хакеі. Грабоўскі будзе займацца фарміраваннем спіскаў ігракоў для гэтых каманд, а таксама адказваць за ўзаемадзеянне з ігракамі і трэнерамі беларускіх клубаў. Акрамя таго, Міхаіл будзе весці работу па развіццю гульцоў інстытута зборных каманд.Новы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч зазначыў, што Грабоўскі ўжо даўно стаў легендай беларускага хакея і выдатна зарэкамендаваў сябе на пасадзе трэнера.У якасці гульца Міхаіл Грабоўскі выступаў за беларускае "Юнацтва", расійскія "Нефтехимик", "Динамо" і ЦСКА, канадскія "Гамільтан", "Манрэаль", "Таронта" і амерыканскія "Вашынгтон" і "Айлендэрс". Чатыры разы прызнаваўся лепшым хакеістам Беларусі (у 2009, 2011, 2013 і 2014 гадах).Апошнія два гады быў асістэнтам галоўнага трэнера мінскага "Дынама", таксама дапамагаў Крэйгу Вудкрафту ў фінальнай кваліфікацыі на Алімпіяду-2022. У мінулым годзе "зубры" ўпершыню за доўгі час выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату КХЛ. Што да нацыянальнай зборнай, на ЧС-2021 яна заняла перадапошняе 15-е месца, а затым не змагла адабрацца на Алімпійскія гульні ў Пекін.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20191020/Grabosk-debyutava-u-kamandze-Lukashenk-ne-syudy-tak-pagulyaesh-1043044250.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104357/69/1043576925_212:0:2435:1667_1920x0_80_0_0_b24ab9b4bdeaf06e1cf5e6aeaa7d7e4c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, зборная беларусі па хакеі, беларусь, хк дынама (мінск), міхаіл грабоўскі, пасада
хакей, зборная беларусі па хакеі, беларусь, хк дынама (мінск), міхаіл грабоўскі, пасада
Грабоўскі перайшоў у зборную Беларусі на адміністрацыйную працу
Яму прыйшлося пакінуць трэнерскую пасаду ў мінскім "Дынама", але ён працягне працаваць з "зубрамі", каб фарміраваць каманду для "нацыяналкі".
МІНСК, 2 ліс – Sputnik. Адзін з найлепшых хакеістаў у гісторыі Беларусі Міхаіл Грабоўскі пайшоў з мінскага "Дынама", дзе ён быў асістэнтам галоўнага трэнера, на адміністрацыйную пасаду ў ФХРБ, паведамілі ў прэс-службе хакейнай федэрацыі.
Яго прызначылі генеральным менеджэрам нацыянальнай і зборных каманд (юнацкай, юніёрскай, маладзёжнай) па хакеі. Грабоўскі будзе займацца фарміраваннем спіскаў ігракоў для гэтых каманд, а таксама адказваць за ўзаемадзеянне з ігракамі і трэнерамі беларускіх клубаў. Акрамя таго, Міхаіл будзе весці работу па развіццю гульцоў інстытута зборных каманд.
Новы кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч зазначыў, што Грабоўскі ўжо даўно стаў легендай беларускага хакея і выдатна зарэкамендаваў сябе на пасадзе трэнера.
"Мы бачым у ім добрага спецыяліста, які дастаткова кампетэнтны, каб праявіць сябе ў новай якасці", – заявіў ён.
У якасці гульца Міхаіл Грабоўскі выступаў за беларускае "Юнацтва", расійскія "Нефтехимик", "Динамо" і ЦСКА, канадскія "Гамільтан", "Манрэаль", "Таронта" і амерыканскія "Вашынгтон" і "Айлендэрс". Чатыры разы прызнаваўся лепшым хакеістам Беларусі (у 2009, 2011, 2013 і 2014 гадах).
Апошнія два гады быў асістэнтам галоўнага трэнера мінскага "Дынама", таксама дапамагаў Крэйгу Вудкрафту ў фінальнай кваліфікацыі на Алімпіяду-2022. У мінулым годзе "зубры" ўпершыню за доўгі час выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату КХЛ. Што да нацыянальнай зборнай, на ЧС-2021 яна заняла перадапошняе 15-е месца, а затым не змагла адабрацца на Алімпійскія гульні ў Пекін.
20 кастрычніка 2019, 10:22
Беларус Ягор Шаранговіч
застаецца ў "Нью-Джэрсі" яшчэ на два гады
Беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі плануе
завяршыць кар'еру