https://bel.sputnik.by/20211204/mnskae-dynama-abygrala--gastsyakh-padolsk-vityaz-1058460496.html
Мінскае "Дынама" абыграла ў гасцях падольскі "Витязь"
Мінскае "Дынама" абыграла ў гасцях падольскі "Витязь"
Sputnik Беларусь
Многія балельшчыкі спадзяваліся, што матч супраць "Витязя" атрымаецца для "зуброў" удалым – так і выйшла. 04.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-04T09:58+0300
2021-12-04T09:58+0300
2021-12-04T09:58+0300
хакей
хк дынама (мінск)
балельшчык
хк "витязь" (падольск)
матч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058106288_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_a2b2a6c5213914b31d8345d650f32d7d.jpg
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" выйграў яшчэ адну сустрэчу рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі – на гэты раз мінчане аказаліся мацнейшымі за "Витязь" з падмаскоўнага Падольска.Напярэдадні матча эксперты заявілі, што галоўная надзея ў "Витязя" на фінскага хакеіста Ніко Аямякі, які добра ўмее закідваць шайбы і аддаваць дакладныя пасы партнёрам. Так і выйшла: ужо на трэцяй хвіліне матча фін рэалізаваў гульнявую большасць.У пачатку другога перыяду мінчане зраўнялі лік: вызначыўся Тэйлар Бек.Праўда, праз дзве хвіліны нападаючы "Витязя" Кірыл Расказаў зноў вывеў сваю каманду наперад - 2:1.На трыццатай хвіліне матча парытэт аднавіў Мальтэ Стрэмваль - 2:2.Яшчэ праз 19 хвілін упершыню мінчанам удалося выйсці наперад - Маціяс Тэдэнбю прыцэльна стрэліў у "дзевятку".Пасля чацвёртай прапушчанай шайбы варатар падмаскоўнай каманды Ілля Яжоў у гневе зламаў клюшку. У мінчан рэзультатыўна згуляў Кірыл Варонін.Незадоўга да заканчэння матча Варонін аформіў дубль, закінуўшы шайбу ў пустыя вароты. Сустрэча завяршылася з лікам 5:2 на карысць "Дынама".За матчам на арэне ў Падольску назірала крыху больш за тысячу гледачоў.Нагадаем, што 28 лістапада "Дынама" ненадоўга перапыніла серыю паражэнняў у КХЛ, якая доўжылася шэсць матчаў, - падапечныя Крэйга Вудкрафта абыгралі на "Мінск-Арэне" ХК "Трактор". Затым "дынамаўцы" прайгралі піцерскаму СКА.Наступны матч мінчане таксама правядуць на выездзе: 5 снежня іх сапернікам стане "Сочи".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211129/mnskae-dynama-nareshtse-perapynla-seryyu-parazhennya-u-kkhl-1058313972.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/13/1058106288_10:0:1147:853_1920x0_80_0_0_46639eb92b33cfbc6725f9bf1702f970.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, хк дынама (мінск), балельшчык, хк "витязь" (падольск), матч
хакей, хк дынама (мінск), балельшчык, хк "витязь" (падольск), матч
Мінскае "Дынама" абыграла ў гасцях падольскі "Витязь"
Многія балельшчыкі спадзяваліся, што матч супраць "Витязя" атрымаецца для "зуброў" удалым – так і выйшла.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" выйграў яшчэ адну сустрэчу рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі – на гэты раз мінчане аказаліся мацнейшымі за "Витязь" з падмаскоўнага Падольска.
Напярэдадні матча эксперты заявілі, што галоўная надзея ў "Витязя" на фінскага хакеіста Ніко Аямякі, які добра ўмее закідваць шайбы і аддаваць дакладныя пасы партнёрам. Так і выйшла: ужо на трэцяй хвіліне матча фін рэалізаваў гульнявую большасць.
У пачатку другога перыяду мінчане зраўнялі лік: вызначыўся Тэйлар Бек.
Праўда, праз дзве хвіліны нападаючы "Витязя" Кірыл Расказаў зноў вывеў сваю каманду наперад - 2:1.
На трыццатай хвіліне матча парытэт аднавіў Мальтэ Стрэмваль - 2:2.
Яшчэ праз 19 хвілін упершыню мінчанам удалося выйсці наперад - Маціяс Тэдэнбю прыцэльна стрэліў у "дзевятку".
Пасля чацвёртай прапушчанай шайбы варатар падмаскоўнай каманды Ілля Яжоў у гневе зламаў клюшку. У мінчан рэзультатыўна згуляў Кірыл Варонін.
Незадоўга да заканчэння матча Варонін аформіў дубль, закінуўшы шайбу ў пустыя вароты. Сустрэча завяршылася з лікам 5:2 на карысць "Дынама".
За матчам на арэне ў Падольску назірала крыху больш за тысячу гледачоў.
Нагадаем, што 28 лістапада "Дынама" ненадоўга перапыніла серыю паражэнняў у КХЛ, якая доўжылася шэсць матчаў, - падапечныя Крэйга Вудкрафта абыгралі на "Мінск-Арэне" ХК "Трактор". Затым "дынамаўцы" прайгралі піцерскаму СКА.
Наступны матч мінчане таксама правядуць на выездзе: 5 снежня іх сапернікам стане "Сочи".
Мінскае "Дынама"
здабыла другую перамогу запар у хатнім матчы КХЛ
Мінскае "Дынама"
перастала перамагаць у "рэгулярцы" КХЛ
У сёмы раз запар: мінскае "Дынама" перамагло ў чарговым матчы КХЛ