Новыя адзнакі і іншыя тэрміны: у Беларусі змяніліся правілы прыёму ў ліцэі

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкПрыёмная кампанія
Прыёмная кампанія - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2022
Падпісацца
Усе ўступныя экзамены ў ліцэях – як правіла, гэта руская мова і матэматыка – будуць праводзіць толькі пісьмова. Раней экзаменатары маглі спытаць яшчэ нешта ў вуснай форме, зараз – не.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Правілы прыёму ў беларускія ліцэі зведалі некаторыя змены, пра гэта распавялі Sputnik у міністэрстве адукацыі рэспублікі.
Цяпер заявы на вучобу ў 10-я класы ўсіх ліцэяў будуць падавацца толькі на працягу чатырох дзён – з 12 па 15 чэрвеня. Гэта таксама датычыцца і Ліцэя БДУ, куды раней школьнікі маглі падаваць заяўкі з красавіка па травень.
Уступныя экзамены пачнуцца на наступны дзень пасля дэдлайну па заяўках – з 16 чэрвеня і пройдуць па 1 ліпеня. Раней часу на здачу прадметаў было менш – з 16 па 21 чэрвеня.
Усе ўступныя экзамены ў ліцэях – як правіла, гэта руская мова і матэматыка – будуць праводзіць толькі пісьмова. Раней экзаменатары маглі спытаць яшчэ нешта ў вуснай форме, зараз – не. Часу на выкананне заданняў па-ранейшаму адводзіцца тры гадзіны.

Дадатковы набор і сярэдні бал

Распрацоўваць заданні для будучых ліцэістаў, адказы і крытэрыі ацэньвання будзе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (які кожны год рыхтуе ЦТ і РТ для абітурыентаў).
Заданні будуць захоўвацца ў зашыфраваным выглядзе на электронным носьбіце і перадавацца ў дзень здачы прадметаў экзаменатару. Раней гэтым займаліся БДУ – для ўласнага ліцэя, а таксама аддзелы адукацыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама – для ўсіх астатніх ліцэяў.
Перад здачай задання экзаменатару прыёмная камісія зараз будзе сканіраваць бланкі з адказамі і перадаваць у РІКВ. Арыгіналы пройдзеных заданняў/тэстаў будуць захоўвацца ў ліцэях да 1 верасня года прыёму.
Залічаць у ліцэі будуць толькі тых, хто атрымаў на экзамене адзнаку не ніжэйшую за 6 балаў. Школьнікі, якія паступяць у ліцэй і захочуць вывучаць, напрыклад, матэматыку, фізіку, біялогію або хімію на павышаным узроўні, павінны будуць мець сярэдні бал у атэстаце не менш за 7 (раней – не менш за 6).
Той, хто не паступіць у ліцэй з першага разу, зможа скарыстацца дадатковым наборам, калі вакантныя месцы застануцца. Дадаткова набіраць ліцэістаў будуць з 11 да 17 жніўня. Інфармацыя аб такім прыёме з'явіцца на сайтах ліцэяў не пазней за 15 ліпеня года прыёму.
Галоўны корпус БДУ - Sputnik Беларусь, 1920, 15.12.2021
БДУ, БНТУ і іншыя: беларускія ВНУ ўвайшлі ў топ найлепшых Еўропы
Чытайце таксама:
Лукашэнка падпісаў указ аб грантах: каму іх дадуць?
Названа колькасць беларусаў, якія паступілі па ЦТ у ВНУ Расіі ў 2021 годзе
Мінадукацыі расказала аб новаўвядзеннях у ЦТ-2022
Стужка навiн
0