https://bel.sputnik.by/20220104/rasyskya-turysty-yakya-trapl--dtz-khochuts-pratsyagnuts-paezdku-pa-belarus-1059234610.html
Расійскія турысты, якія трапілі ў ДТЗ, хочуць працягнуць паездку па Беларусі
Расійскія турысты, якія трапілі ў ДТЗ, хочуць працягнуць паездку па Беларусі
Sputnik Беларусь
У планах у турыстычнай групы было трохдзённае падарожжа па Беларусі, аднак у першыя ж суткі паездкі адбылося ДТЗ. У выніку сутыкнення з легкавушкай аўтобус з... 04.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-04T13:46+0300
2022-01-04T13:46+0300
2022-01-04T13:46+0300
здарэнні
падарожжа
беларусь
расія
дтз
аўтобус
турыст
легкавы аўтамабіль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/04/1059232315_0:192:2048:1344_1920x0_80_0_0_9665a0f2c6845ca45e82051686cf5e58.jpg
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Некаторыя расійскія турысты, нягледзячы на наступствы ДТЗ, якое адбылося ў панядзелак, хочуць паглядзець хаця б Мінск, распавяла Sputnik суправаджальны гід групы Таццяна Івахненка.Паводле яе слоў, была запланавана трохдзённая экскурсія ў Беларусь. Расіяне павінны былі першы дзень правесці ў Віцебску і Полацку, вярнуцца ў Мінск і адтуль на наступны дзень паехаць у Мір і Нясвіж. Заключны дзень паездкі турысты з РФ збіраліся правесці ў Мінску і потым рушыць дадому.Суправаджальны гід дадала, што рашэнне прымае туркампанія, улічваецца жаданне людзей. "Цяпер якраз і думаем, што рабіць", - сказала яна.Працягнуць паездку жадаюць усе, хто адчувае сябе здавальняюча, патлумачыла гід. У Мінск яны гатовы з'ехаць ужо ў аўторак."Цяпер рыхтуюць людзей да выпіскі, нас чакае транспарт і мы з'язджаем", - паведаміла суправаджальнік групы.Пакуль звестак аб канкрэтнай колькасці чалавек, якія прадоўжаць паездку, няма – урачы ацэньваюць стан людзей.Двое ў цяжкім станеРаней стала вядома, што двое пацярпелых у ДТЗ па-ранейшаму знаходзяцца ў цяжкім стане. Беларускія медыкі праводзяць кансультацыі з калегамі з расійскага медыцынскага даследчага цэнтра нейрахірургіі імя Бурдэнкі. Абмяркоўваецца пытанне аб мэтазгоднасці транспарціроўкі двух пацыентаў з траўмамі пазваночніка.Як адзначыў ганаровы консул РФ у Віцебску Юрый Суманееў, расійскія ўлады гатовы аказаць любую дапамогу ў транспарціроўцы на радзіму двух пацярпеўшых у ДТЗ з цяжкімі траўмамі.ДТЗ з турыстамі з РасііАварыя адбылася ў панядзелак, 3 студзеня, на 119-м кіламетры трасы Віцебск-Магілёў-Гомель. У турыстычны аўтобус з расіянамі ўехаў легкавік, вадзіцель якога, жыхар Крычава, загінуў на месцы.У ДТЗ пацярпелі 42 чалавекі, з якіх 41 – грамадзяне Расіі. Усіх пацярпеўшых, сярод якіх чацвёра дзяцей, шпіталізавалі ў абласную клінічную бальніцу Віцебска.Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Пасольства РФ у Мінску прыкладае неабходныя намаганні для аказання дапамогі расійскім грамадзянам.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220103/rasyane-paslya-dtz-raspavyal-ab-dapamoze-ad-prostykh-belarusa--vdea-1059221544.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/04/1059232315_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_f59fabcb7681031500cb2c2e6a36404e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здарэнні, падарожжа, беларусь, расія, дтз, аўтобус, турыст, легкавы аўтамабіль
здарэнні, падарожжа, беларусь, расія, дтз, аўтобус, турыст, легкавы аўтамабіль
Расійскія турысты, якія трапілі ў ДТЗ, хочуць працягнуць паездку па Беларусі
У планах у турыстычнай групы было трохдзённае падарожжа па Беларусі, аднак у першыя ж суткі паездкі адбылося ДТЗ. У выніку сутыкнення з легкавушкай аўтобус з турыстамі перавярнуўся, пацярпеў 41 чалавек.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Некаторыя расійскія турысты, нягледзячы на наступствы ДТЗ, якое адбылося ў панядзелак, хочуць паглядзець хаця б Мінск, распавяла Sputnik суправаджальны гід групы Таццяна Івахненка.
Паводле яе слоў, была запланавана трохдзённая экскурсія ў Беларусь. Расіяне павінны былі першы дзень правесці ў Віцебску і Полацку, вярнуцца ў Мінск і адтуль на наступны дзень паехаць у Мір і Нясвіж. Заключны дзень паездкі турысты з РФ збіраліся правесці ў Мінску і потым рушыць дадому.
"На гэты момант я планую вярнуцца ў гасцініцу, атрымаць нашы рэчы з аўтобуса. Цяпер вырашаецца пытанне (аб прадаўжэнні турыстычнай паездкі – Sputnik), таму што быццам ёсць жаданне ў некаторых усё ж такі паглядзець хаця б Мінск", - расказала яна.
Суправаджальны гід дадала, што рашэнне прымае туркампанія, улічваецца жаданне людзей. "Цяпер якраз і думаем, што рабіць", - сказала яна.
Працягнуць паездку жадаюць усе, хто адчувае сябе здавальняюча, патлумачыла гід. У Мінск яны гатовы з'ехаць ужо ў аўторак.
"Цяпер рыхтуюць людзей да выпіскі, нас чакае транспарт і мы з'язджаем", - паведаміла суправаджальнік групы.
Пакуль звестак аб канкрэтнай колькасці чалавек, якія прадоўжаць паездку, няма – урачы ацэньваюць стан людзей.
Раней стала вядома, што двое пацярпелых у ДТЗ па-ранейшаму знаходзяцца ў цяжкім стане. Беларускія медыкі праводзяць кансультацыі з калегамі з расійскага медыцынскага даследчага цэнтра нейрахірургіі імя Бурдэнкі. Абмяркоўваецца пытанне аб мэтазгоднасці транспарціроўкі двух пацыентаў з траўмамі пазваночніка.
Як адзначыў ганаровы консул РФ у Віцебску Юрый Суманееў, расійскія ўлады гатовы аказаць любую дапамогу ў транспарціроўцы на радзіму двух пацярпеўшых у ДТЗ з цяжкімі траўмамі.
Аварыя адбылася ў панядзелак, 3 студзеня, на 119-м кіламетры трасы Віцебск-Магілёў-Гомель. У турыстычны аўтобус з расіянамі ўехаў легкавік, вадзіцель якога, жыхар Крычава, загінуў на месцы.
У ДТЗ пацярпелі 42 чалавекі, з якіх 41 – грамадзяне Расіі. Усіх пацярпеўшых, сярод якіх чацвёра дзяцей, шпіталізавалі ў абласную клінічную бальніцу Віцебска.
Па факце ДТЗ узбуджана крымінальная справа. Пасольства РФ у Мінску прыкладае неабходныя намаганні для аказання дапамогі расійскім грамадзянам.
Галоўурач віцебскай бальніцы: адной з пацярпеўшых турыстак
праводзяць аперацыюДТЗ з расіянамі пад Віцебскам: шасцёра пацярпеўшых у цяжкім стане