Кіраўнік БПЦ узначаліць калядную літургію ў кафедральным саборы Мінска

© Photo : Белорусская православная церковьПатрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
Падпісацца
Літургія ў калядную ноч адрозніваецца асаблівай вялікай урачыстасцю - свяшчэннікі апрануты ў белае і залацістае адзенне.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Святочную службу ў калядную ноч шэраг дзяржаўных тэлеканалаў будуць трансліраваць у прамым эфіры, паведамілі ў Беларускай праваслаўнай царкве.
Калядныя богаслужэнні ва ўсіх беларускіх праваслаўных храмах пачнуцца вечарам 6 студзеня. Трансліраваць службу тэлебачанне будзе з кафедральнага Свята-Духава сабора.
"Боскую літургію ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Пачатак прамой трансляцыі са Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска ў 21:50", - паведамілі Sputnik у сераду ў Беларускім экзархаце.
Па словах субяседнікаў агенцтва, набажэнства будуць трансліраваць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 3".
Ранняй каляднай раніцай у 6:25 уладыка Веніямін звернецца да вернікаў са словам па тэлебачанні.
Пазней, 8 студзеня, патрыяршы экзарх усяе Беларусі ўзначаліць Боскую літургію ў Аляксандра-Неўскім храме.
У БПЦ таксама расказалі, што напярэдадні Нараджэння Хрыстова беларускія святары ўдзельнічаюць у розных дабрачынных акцыях, наведваюць у хоспісах дзяцей, якія цяжка хварэюць, і дамы дзіцяці з паліятыўнымі палатамі.
Такія акцыі праводзіць прыход храма ў гонар іконы Божай Маці "Усецарыца" пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні БПЦ.
На Каляды ў праваслаўных заканчваецца саракадзённы пост. У куццю нічога не ядуць да з'яўлення на небе першай вячэрняй зоркі, якая нагадвае аб з'яве зоркі на ўсходзе, што абвясціла аб Нараджэнні Немаўля Ісуса Хрыста.
Таксама на Sputnik:
Нараджэнне Хрыстова – 2022: гісторыя, традыцыі і прыкметы
Хутка Каляды: рыхтуем посны стол па народных рэцэптах
Цудоўныя фотаздымкі Раства ў праваслаўных храмах
Стужка навiн
0