Прэзідэнт Казахстана выступіў з новым зваротам да нацыі

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
Падпісацца
Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што з сённяшняга дня ўзначальвае Савет бяспекі Казахстана.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў выступіў з новым зваротам да нацыі.
Ён абверг чуткі аб сваіх уцёках з краіны і заявіў, што пры любым развіцці падзей збіраецца заставацца ў сталіцы. Такаеў таксама паведаміў, што падчас пратэстаў загінулі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

"У нашым любімым горадзе адбываюцца масавыя нападзенні на супрацоўнікаў правапарадку, сярод іх ёсць забітыя і параненыя. Натоўпы ваяўнічых элементаў збіваюць вайскоўцаў, здзекуюцца над імі, голымі водзяць па вуліцах, падвяргаюць гвалту жанчын, абкрадаюць крамы. Абстаноўка пагражае бяспецы ўсіх жыхароў Алматы", – сказаў у сваім звароце Такаеў.

Ён адзначыў, што ўсе прынятыя ім меры – у прыватнасці ўвядзенне надзвычайнага становішча ў некаторых рэгіёнах – накіраваны на тое, каб гарантаваць бяспеку грамадзянам Казахстана. Аднак іх пакуль недастаткова.
Ён заявіў, што высокая арганізаванасць пратэстоўцаў сведчыць аб тым, што ў іх быў старанна прадуманы план дзеянняў, а таксама аб тым, што "змоўшчыкі" матываваны фінансава.
У сувязі з чым Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што з сённяшняга дня ўзначальвае Савет бяспекі Казахстана (раней гэтую пасаду займаў Нурсултан Назарбаеў) і ў гэтай якасці мае намер дзейнічаць максімальна жорстка.
"Упэўнены, народ мяне падтрымае. Што б ні было, я буду знаходзіцца ў сталіцы, гэта мой канстытуцыйны абавязак – быць разам з народам. Разам мы пераадолеем гэту чорную паласу ў гісторыі Казахстана", - заявіў прэзідэнт Казахстана.
Акрамя таго, Такаеў паабяцаў у бліжэйшы час выступіць з новым пакетам прапаноў па ўрэгуляванні сітуацыі. Ён адзначыў, што па-ранейшаму застаецца прыхільнікам паслядоўных рэформ.
Пратэсты ў Казахстане - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
МЗС Беларусі: важна стабілізаваць сітуацыю ў Казахстане
Чытайце таксама:
Карэспандэнта Sputnik Казахстан каля гадзіны ўтрымлівалі пратэстоўцы
Расія лічыць падзеі ў Казахстане ўнутранай справай краіны
Пасольства: інфармацыі аб пацярпеўшых у Казахстане беларусах няма
Беспарадкі пасля падаражання газу: што зараз адбываецца ў Казахстане
Урад Казахстана пайшоў у адстаўку на фоне масавых пратэстаў
Стужка навiн
0