https://bel.sputnik.by/20220106/belavya-pakul-ne-admyanyae-reysy--nur-sultan-1059292767.html
"Белавія" адмяняе рэйсы ў Нур-Султан
"Белавія" адмяняе рэйсы ў Нур-Султан
Sputnik Беларусь
Палёты з Мінска ў аэрапорты Казахстана будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі ў залежнасці ад наяўнай абстаноўкі. 06.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-06T13:15+0300
2022-01-06T13:15+0300
2022-01-06T15:10+0300
белавія
казахстан
авіярэйсы
нур-султан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/06/1059292164_0:0:3412:1919_1920x0_80_0_0_5c41e0e3e206b062b0b52984f6e4b2e0.jpg
МІНСК, 6 сту - Sputnik. Вячэрні рэйс у чацвер з Мінска ў сталіцу Казахстана, дзе працягваюцца сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі, адменены, паведамілі Sputnik у прэс-службе авіякампаніі.Вылет з беларускай сталіцы быщ запланаваны ў 20:15, прылёт у Нур-Султан - у 03:15 (па казахскім часе +3 гадзіны да беларускага - Sputnik).У "Белавія" адзначылі, што кампанія разумее важнасць прамых авіязносін паміж краінамі ў бягучай сітуацыі, якая дае магчымасць беларусам і іншым грамадзянам, якія знаходзяцца ў Казахстане, вярнуцца на радзіму.Тым не менш з улікам наяўнай абстаноўкі рэйсы з Мінска ў казахстанскія аэрапорты будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі.Адмененыя палётыНапярэдадні беларуская авіякампанія адмяніла рэйсы Мінск - Алматы - Мінск на 5 і 6 студзеня. Гэта адбылося на фоне пагромаў, якія адбываюцца ў найбуйнейшым мегаполісе Казахстана, а таксама захопленага пратэстоўцамі аэрапорта Алматы.У сераду, 5 студзеня, авіягавань спыніла працу, а персанал быў эвакуіраваны.У кампаніі папярэдзілі, што пасажыры, якія купілі білеты на прамыя рэйсы "Белавія" ў Казахстан або адтуль, могуць да 10 студзеня змяніць дату вылету без дадатковай аплаты. Скарыстаць новыя білеты можна будзе да 31 студзеня."Пры змяненні сітуацыі з запланаванымі па раскладзе рэйсамі пасажыры будуць неадкладна паведамлены авіякампаніі", - адзначылі ў "Белавія".Нагадаем, што беларускі перавозчык выконвае прамыя рэйсы з Мінска ў Алматы па серадах і суботах, а таксама рэйсы ў Нур-Султан па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220106/pratesty--kazakhstane-shto-vyadoma-na-gety-chas-1059289599.html
казахстан
нур-султан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/06/1059292164_644:0:3375:2048_1920x0_80_0_0_c3c88de9dc7b9c4012b6c9b5b79f462c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавія, казахстан, авіярэйсы, нур-султан
белавія, казахстан, авіярэйсы, нур-султан
"Белавія" адмяняе рэйсы ў Нур-Султан
13:15 06.01.2022 (абноўлена: 15:10 06.01.2022) Палёты з Мінска ў аэрапорты Казахстана будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі ў залежнасці ад наяўнай абстаноўкі.
МІНСК, 6 сту - Sputnik. Вячэрні рэйс у чацвер з Мінска ў сталіцу Казахстана, дзе працягваюцца сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі, адменены, паведамілі Sputnik у прэс-службе авіякампаніі.
Вылет з беларускай сталіцы быщ запланаваны ў 20:15, прылёт у Нур-Султан - у 03:15 (па казахскім часе +3 гадзіны да беларускага - Sputnik).
У "Белавія" адзначылі, што кампанія разумее важнасць прамых авіязносін паміж краінамі ў бягучай сітуацыі, якая дае магчымасць беларусам і іншым грамадзянам, якія знаходзяцца ў Казахстане, вярнуцца на радзіму.
Тым не менш з улікам наяўнай абстаноўкі рэйсы з Мінска ў казахстанскія аэрапорты будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі.
Напярэдадні беларуская авіякампанія адмяніла рэйсы Мінск - Алматы - Мінск на 5 і 6 студзеня. Гэта адбылося на фоне пагромаў, якія адбываюцца ў найбуйнейшым мегаполісе Казахстана, а таксама захопленага пратэстоўцамі аэрапорта Алматы.
У сераду, 5 студзеня, авіягавань спыніла працу, а персанал быў эвакуіраваны.
У кампаніі папярэдзілі, што пасажыры, якія купілі білеты на прамыя рэйсы "Белавія" ў Казахстан або адтуль, могуць да 10 студзеня змяніць дату вылету без дадатковай аплаты. Скарыстаць новыя білеты можна будзе да 31 студзеня.
"Пры змяненні сітуацыі з запланаванымі па раскладзе рэйсамі пасажыры будуць неадкладна паведамлены авіякампаніі", - адзначылі ў "Белавія".
Нагадаем, што беларускі перавозчык выконвае прамыя рэйсы з Мінска ў Алматы па серадах і суботах, а таксама рэйсы ў Нур-Султан па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.
Лукашэнка абмеркаваў
сітуацыю ў Казахстане з Пуціным і Такаевым
Прэзідэнт Казахстана выступіў з новым зваротам да нацыі
МЗС Беларусі: важна стабілізаваць
сітуацыю ў Казахстане