Калядкі ў беларускім Палессі - самыя каларытныя здымкі
Калядкі ў беларускім Палессі - самыя каларытныя здымкі
Sputnik Беларусь
Адзін з любімых абрадаў жыхароў Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці - калядныя гулянні на праваслаўнае Раство. Як калядныя гурты з песнямі і танцамі віншуюць... 08.01.2022, Sputnik Беларусь
Народныя і хрысціянскія традыцыі для жыхароў Палесся - гэта тое, што продкі завяшчалі ім захоўваць і берагчы на працягу ўсяго жыцця. Сёлета ў аграгарадку Прыбаловічы калядаваць адправіліся і дарослыя, і дзеці. Народныя песні і танцы каля дамоў вяскоўцаў пачаліся адразу пасля каляднай службы і гучалі ва ўсіх кутках дастаткова вялікай нават па палескіх мерках вёскі да самай ночы. З калядным гуртом самадзейнага калектыва "Купалінка" прагуляўся і журналіст Sputnik.Адзін з галоўны персанажаў - Каза-работнік, якую гаспадары кожнай хаты частуюць прысмакамі, вясковым салам і моцнымі напоямі. Многія клічуць калядоўшчыкаў у дом да святочнага стала з куццёй, грыбным супам і іншымі палескімі дэлікатэсамі.Таксама на Sputnik:
Адзін з любімых абрадаў жыхароў Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці - калядныя гулянні на праваслаўнае Раство. Як калядныя гурты з песнямі і танцамі віншуюць аднавяскоўцаў са святам - самыя яркія кадры глядзіце ў фотагалерэі Sputnik.
Народныя і хрысціянскія традыцыі для жыхароў Палесся - гэта тое, што продкі завяшчалі ім захоўваць і берагчы на працягу ўсяго жыцця. Сёлета ў аграгарадку Прыбаловічы калядаваць адправіліся і дарослыя, і дзеці. Народныя песні і танцы каля дамоў вяскоўцаў пачаліся адразу пасля каляднай службы і гучалі ва ўсіх кутках дастаткова вялікай нават па палескіх мерках вёскі да самай ночы. З калядным гуртом самадзейнага калектыва "Купалінка" прагуляўся і журналіст Sputnik.
Адзін з галоўны персанажаў - Каза-работнік, якую гаспадары кожнай хаты частуюць прысмакамі, вясковым салам і моцнымі напоямі. Многія клічуць калядоўшчыкаў у дом да святочнага стала з куццёй, грыбным супам і іншымі палескімі дэлікатэсамі.