https://bel.sputnik.by/20220111/rasya-gatova-daley-abmyarkovats-pytann-garantyy-byaspek--mzs-rf-1059403544.html
Расія гатова далей абмяркоўваць пытанні гарантый бяспекі – МЗС РФ
Расія гатова далей абмяркоўваць пытанні гарантый бяспекі – МЗС РФ
Sputnik Беларусь
Расійска-амерыканскія перамовы ў Жэневе працягваліся амаль восем гадзін: па нейкіх пытаннях краінам удалося дамовіцца, для вырашэння астатніх пакуль патрэбны... 11.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-11T12:54+0300
2022-01-11T12:54+0300
2022-01-11T12:54+0300
ната
расія
зша
жэнева
бяспека
марыя захарава
перамовы
мзс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/08/1059354180_0:0:3105:1747_1920x0_80_0_0_43c52b19b98a26d09867aa78253ff0c6.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Расія гатова да далейшай працы з ЗША і НАТА па пытаннях гарантый бяспекі, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Захарава таксама пракаменціравала перамовы намесніка кіраўніка міністэрства замежных спраў Расіі Рабкова і намесніка дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман, якія прайшлі напярэдадні ў Жэневе. Прадстаўнік расійскага МЗС назвала гутарку прафесійнай, канструктыўнай і дзелавой."Мы, са свайго боку, па-мойму, гэты настрой дэманстравалі і яго праявілі і гатовы да далейшай работы", - адзначыла яна.Акрамя таго, дыпламат звярнула ўвагу на заявы Вашынгтона адносна прамежкавых вынікаў перагавораў.Як заявіла раней прадстаўнік Белага дома Джэн Псакі, ЗША рыхтуюцца да таго, што Расія будзе хлусіць аб выніках перамоў аб стратэгічнай стабільнасці. На думку Марыі Захаравай, гэтыя словы выклікаюць не столькі здзіўленне, колькі глыбокае спачуванне.Найважнейшыя перамовыРасія і ЗША 9-10 студзеня ў Жэневе правялі кансультацыі па прапановах Масквы аб гарантыях бяспекі. Кіраўнік расійскай дэлегацыі – намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў – заявіў, што ў Расіі і ЗША захоўваюцца супрацьлеглыя падыходы па галоўных пытаннях, але па некалькіх тэмах могуць быць дасягнуты дамоўленасці.Абодва бакі пагадзіліся з тым, што абмеркаванне двухбаковых праблем, якія назапасіліся, павінна рухацца як мага хутчэй.У бліжэйшы час у Бруселі пройдзе пасяджэнне Савета Расія-НАТА, а ў Вене – кансультацыі на пляцоўцы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.У канцы 2021 года Расія апублікавала праекты дамовы з ЗША і пагаднення з НАТА па гарантыях бяспекі. Масква, у прыватнасці, патрабуе ад заходніх партнёраў юрыдычных гарантый адмовы ад далейшага пашырэння НАТА на ўсход, ад далучэння да блока Украіны і ад стварэння вайсковых баз у постсавецкіх краінах.Расія не раз абвяргала абвінавачанні Захаду і Украіны ў эскалацыі, заяўляючы, што нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць. Пра гэта, у прыватнасці, падчас сваёй прэс-канферэнцыі ў канцы 2021 года заяўляў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220111/poshuk-balansu-magchymy-rabko-ab-peramovakh-pa-garantyyakh-byaspek-1059398167.html
расія
зша
жэнева
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/08/1059354180_48:0:2779:2048_1920x0_80_0_0_0d0f99444ac1340b1285f8e8a03aea07.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ната, расія, зша, жэнева, бяспека, марыя захарава, перамовы, мзс
ната, расія, зша, жэнева, бяспека, марыя захарава, перамовы, мзс
Расія гатова далей абмяркоўваць пытанні гарантый бяспекі – МЗС РФ
Расійска-амерыканскія перамовы ў Жэневе працягваліся амаль восем гадзін: па нейкіх пытаннях краінам удалося дамовіцца, для вырашэння астатніх пакуль патрэбны час.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Расія гатова да далейшай працы з ЗША і НАТА па пытаннях гарантый бяспекі, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Далей, як будзе працягнута праца (з ЗША), мы паглядзім", - сказала яна ў эфіры "Соловьев LIVE" на Youtube-канале.
Захарава таксама пракаменціравала перамовы намесніка кіраўніка міністэрства замежных спраў Расіі Рабкова і намесніка дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман, якія прайшлі напярэдадні ў Жэневе. Прадстаўнік расійскага МЗС назвала гутарку прафесійнай, канструктыўнай і дзелавой.
"Мы, са свайго боку, па-мойму, гэты настрой дэманстравалі і яго праявілі і гатовы да далейшай работы", - адзначыла яна.
Акрамя таго, дыпламат звярнула ўвагу на заявы Вашынгтона адносна прамежкавых вынікаў перагавораў.
Як заявіла раней прадстаўнік Белага дома Джэн Псакі, ЗША рыхтуюцца да таго, што Расія будзе хлусіць аб выніках перамоў аб стратэгічнай стабільнасці. На думку Марыі Захаравай, гэтыя словы выклікаюць не столькі здзіўленне, колькі глыбокае спачуванне.
Расія і ЗША 9-10 студзеня ў Жэневе правялі кансультацыі па прапановах Масквы аб гарантыях бяспекі. Кіраўнік расійскай дэлегацыі – намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў – заявіў, што ў Расіі і ЗША захоўваюцца супрацьлеглыя падыходы па галоўных пытаннях, але па некалькіх тэмах могуць быць дасягнуты дамоўленасці.
Абодва бакі пагадзіліся з тым, што абмеркаванне двухбаковых праблем, якія назапасіліся, павінна рухацца як мага хутчэй.
У бліжэйшы час у Бруселі пройдзе пасяджэнне Савета Расія-НАТА, а ў Вене – кансультацыі на пляцоўцы Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
У канцы 2021 года Расія апублікавала праекты дамовы з ЗША і пагаднення з НАТА па гарантыях бяспекі. Масква, у прыватнасці, патрабуе ад заходніх партнёраў юрыдычных гарантый адмовы ад далейшага пашырэння НАТА на ўсход, ад далучэння да блока Украіны і ад стварэння вайсковых баз у постсавецкіх краінах.
Расія не раз абвяргала абвінавачанні Захаду і Украіны ў эскалацыі, заяўляючы, што нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць. Пра гэта, у прыватнасці, падчас сваёй прэс-канферэнцыі ў канцы 2021 года заяўляў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Пуцін:
Расія выступае за бяспеку на ўсёй еўразійскай прасторы