Шайгу расказаў, калі міратворцы АДКБ канчаткова з'едуць з Казахстана

© Пресс-служба Минобороны РФ / Перайсці ў медыябанкМіратворцы АДКБ ахоўваюць важныя і сацыяльна-значныя аб'екты ў Казахстане
Міратворцы АДКБ ахоўваюць важныя і сацыяльна-значныя аб'екты ў Казахстане - Sputnik Беларусь, 1920, 11.01.2022
Падпісацца
Асноўная місія міратворчых сіл завершана, заявіў у аўторак прэзідэнт рэспублікі Касым-Жамарт Такаеў.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Міратворчыя сілы АДКБ завершаць сваю місію ў Казахстане пасля поўнай стабілізацыі абстаноўкі ў гэтай краіне, заявіў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.
"Выкананне задач калектыўнымі міратворчымі сіламі будзе ажыццяўляцца да поўнай стабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Казахстан, зразумела, па рашэнні кіраўніцтва рэспублікі", - сказаў Шайгу на селектарнай нарадзе.
Цяпер міратворцы з пяці краін - Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана - працягваюць ахоўваць аб'екты ваеннай інфраструктуры Казахстана. Поўнае разгортванне сваіх баз кантынгенты завяршылі ў мінулую нядзелю, 9 студзеня.
Па словах расійскага міністра, самалёты ВКС Расіі за трое сутак перакінулі ў Казахстан асабовы склад і тэхніку. Ён падкрэсліў, што гэта стала магчымым дзякуючы вопыту, які расійскія войскі і міратворцы атрымалі ў Сірыі і Нагорным Карабаху.

Дапамога ад АДКБ

Пасля масавых сутыкненняў пратэстуючых і марадзёраў з сілавікамі ў Казахстане прэзідэнт гэтай краіны Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся па дапамогу ў АДКБ, якая накіравала ў рэспубліку міратворчыя сілы. Генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась адзначаў, што агульная колькасць групоўкі калектыўных міратворчых сіл складзе каля 2500 чалавек. Таксама адзначалася, што міратворцы не будуць удзельнічаць у ваенных дзеяннях. Замест гэтага яны будуць ахоўваць стратэгічна важныя аб'екты.
У аўторак, 10 студзеня, прэзідэнт Казахстана заявіў, што асноўная місія міратворчых сіл паспяхова завершана, выводзіць кантынгент з краіны пачнуць праз два дні, усяго на гэта спатрэбіцца не больш за 10 дзён.

Новае ўзбраенне на абарону Саюзнай дзяржавы

На нарадзе Сяргей Шайгу паставіў задачу на гэты год прадоўжыць аснашчэнне расійскай арміі высокадакладнай зброяй, найноўшымі сістэмамі разведкі, навігацыі, сувязі і тэхналогіямі штучнага інтэлекту.
Паводле яго слоў, "падчас баявой вучобы трэба рыхтаваць камандзіраў з нешаблонным мышленнем, здольных прымаць эфектыўныя рашэнні".
Кіраўнік расійскага ведамства заявіў, што трэба ўзмацніць ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі ШАС і АДКБ, а таксама ўмацаваць абараназдольнасць Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Міратворцы АДКБ ахоўваюць важныя і сацыяльна-значныя аб'екты ў Казахстане - Sputnik Беларусь, 1920, 11.01.2022
Беларускія міратворцы расказалі, ці былі супраць іх правакацыі ў Казахстане
Чытайце таксама:
Місія міратворцаў у Казахстане завершана – Такаеў
Усе міратворцы вернуцца з Казахстана пасля завяршэння аперацыі – Вальфовіч
Саміт АДКБ: абмеркаванне сітуацыі ў Казахстане – відэа
МЗС Расіі: абстаноўка ў Казахстане пасля пратэстаў паступова паляпшаецца
МУС Казахстана заявіла аб стабілізацыі сітуацыі ў краіне
Стужка навiн
0