https://bel.sputnik.by/20220111/urad-zabaran-vyvozts-z-belarus-yashche-nekalk-vda-zbozhzha-1059402415.html
Урад забараніў вывозіць з Беларусі яшчэ некалькі відаў збожжа
Урад забараніў вывозіць з Беларусі яшчэ некалькі відаў збожжа
Sputnik Беларусь
Паўгадавая забарона на вываз пшаніцы, кукурузы, жыта, грэчкі і шэрага іншых збожжавых беларускі ўрад увёў у жніўні мінулага года, гэтыя культуры забаронена... 11.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-11T13:17+0300
2022-01-11T13:17+0300
2022-01-11T13:17+0300
урад
беларусь
еаэс
кукуруза
забарона
збожжа
пшаніца
жыта
грэчка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0f/1057954190_0:84:1600:984_1920x0_80_0_0_7fe7d5df6711aeed2761e00927115f4d.jpg
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Саўмін пашырыў пералік збожжавых культур, якія забаронена пастаўляць на замежныя рынкі, афіцыйны дакумент апублікаваны ў аўторак на нацыянальным прававым інтэрнет-партале.У дапоўнены спісак трапілі дробленае і апрацаванае зерне пшаніцы, жыта і іншых злакаў, а таксама насенне сланечніка. Акрамя таго, дзеянне забароны адменена ў адносінах да збожжа арганічнай вытворчасці, пацверджанай сертыфікатамі адпаведнасці.Урад даручыў МЗС краіны ва ўстаноўленым парадку паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб увядзенні мер нетарыфнага рэгулявання, указаных у дакуменце.Ведамства таксама павінна ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб увядзенні часовых мер на мытнай тэрыторыі Саюза. Гэтыя меры не датычацца транзіту і гуманітарных паставак.Забарона на вываз збожжаНагадаем, беларускі ўрад у жніўні мінулага года ўвёў паўгадавую забарону на вываз пшаніцы, кукурузы, жыта, грэчкі, ячменю, аўса і шэрага іншых збожжавых. Усяго ў спіску – больш за 10 найменняў.Гэтыя сельгаскультуры забаронена экспартаваць у замежныя краіны, у тым ліку дзяржавы, якія ўваходзяць у ЕАЭС. Тэрмін дзеяння рашэння заканчваецца ў канцы лютага 2022 года.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210927/prablem-sa-zbozhzhavym--zernebabovym--belarusa-ne-budze--mnselgaskharch-1056760320.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/0f/1057954190_89:0:1512:1067_1920x0_80_0_0_6b4b283d0559e32353dbe1c40d36eeed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
урад, беларусь, еаэс, кукуруза, забарона, збожжа, пшаніца, жыта, грэчка
урад, беларусь, еаэс, кукуруза, забарона, збожжа, пшаніца, жыта, грэчка
Урад забараніў вывозіць з Беларусі яшчэ некалькі відаў збожжа
Паўгадавая забарона на вываз пшаніцы, кукурузы, жыта, грэчкі і шэрага іншых збожжавых беларускі ўрад увёў у жніўні мінулага года, гэтыя культуры забаронена экспартаваць у тым ліку ў краіны ЕАЭС.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Саўмін пашырыў пералік збожжавых культур, якія забаронена пастаўляць на замежныя рынкі, афіцыйны дакумент апублікаваны ў аўторак на нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У дапоўнены спісак трапілі дробленае і апрацаванае зерне пшаніцы, жыта і іншых злакаў, а таксама насенне сланечніка. Акрамя таго, дзеянне забароны адменена ў адносінах да збожжа арганічнай вытворчасці, пацверджанай сертыфікатамі адпаведнасці.
Урад даручыў МЗС краіны ва ўстаноўленым парадку паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб увядзенні мер нетарыфнага рэгулявання, указаных у дакуменце.
Ведамства таксама павінна ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб увядзенні часовых мер на мытнай тэрыторыі Саюза. Гэтыя меры не датычацца транзіту і гуманітарных паставак.
Нагадаем, беларускі ўрад у жніўні мінулага года ўвёў паўгадавую забарону на вываз пшаніцы, кукурузы, жыта, грэчкі, ячменю, аўса і шэрага іншых збожжавых. Усяго ў спіску – больш за 10 найменняў.
Гэтыя сельгаскультуры забаронена экспартаваць у замежныя краіны, у тым ліку дзяржавы, якія ўваходзяць у ЕАЭС. Тэрмін дзеяння рашэння заканчваецца ў канцы лютага 2022 года.
Забарона на вываз збожжа за межы краіны ўведзена ў Беларусі