https://bel.sputnik.by/20220112/novy-antyrekord-saaz-abnavla-lchby-pa-covid-u-svetse-1059427685.html
Новы антырэкорд: СААЗ абнавіла лічбы па COVID у свеце
Новы антырэкорд: СААЗ абнавіла лічбы па COVID у свеце
Sputnik Беларусь
Рост колькасці захворванняў на каронавірусную інфекцыю адбываецца на фоне штама "амікрон", які імкліва распаўсюджваецца. 12.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-12T11:19+0300
2022-01-12T11:19+0300
2022-01-12T11:19+0300
у свеце
сааз
захворванне
каронавірус
covid-19
каронавірусная інфекцыя
амікрон
"амікрон"-штам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0c/1059425920_0:273:3156:2048_1920x0_80_0_0_02a79119adcdd833aac3e5236d9adea2.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Больш за 15 мільёнаў чалавек заразіліся каранавіруснай інфекцыяй у свеце за мінулы тыдзень, такія дадзеныя прывяла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).Эксперты СААЗ адзначаюць, што гэта новы антырэкорд за ўвесь час пандэміі.Асаблівую занепакоенасць арганізацыі выклікалі дадзеныя аб росце смярцей ад каронавіруснай інфекцыі - колькасць смяротных зыходаў павялічылася на 3%.Высокія лічбыАдзначаючы хуткі рост колькасці хворых ва ўсім свеце, СААЗ канстатуе, што лічбы па захворванні на COVID асабліва высокія ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне.Рост колькасці хворых зафіксаваны, тым не менш, і на Еўрапейскім кантыненце, (на 31%), у ЗША і краінах Паўднёвай Амерыцы (на 78%).А ў Афрыцы значна вырасла колькасць смярцей за тыдзень – на 84% у параўнанні з папярэднімі сямю днямі.Агульныя дадзеныя па COVIDУсяго за мінулы тыдзень у СААЗ паступілі паведамленні аб 15 154 666 выяўленых выпадках заражэння каронавірусам і аб 43 461 памерлым з прычыны COVID-19, што адпаведна на 55% і на 3% больш, чым за тыдзень з 27 снежня па 2 студзеня.Па дадзеных арганізацыі, у свеце працягваецца хуткае распаўсюджванне штама "амікрон" каронавіруса, тады як варыянт "дэльта", што дамінаваў раней на планеце, губляе пазіцыі.Прагнозы СААЗЯк заявіў напярэдадні кіраўнік еўрапейскага аддзялення СААЗ Ханс Клюге, больш за палову насельніцтва Еўропы ў бліжэйшыя 6-8 тыдняў заразіцца "амікронам".Пры гэтым Клюге падкрэсліў, што вакцыны працягваюць дзейнічаць і даваць добрую абарону ад цяжкіх форм інфекцыі і смяротных зыходаў.На фоне хуткага распаўсюджвання штама "амікрон" кіраўнік еўрапейскага бюро СААЗ заклікаў краіны быць гатовымі да "непрадбачаных абставін".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220109/vyyaleny-gbryd-shtama-delta--amkron-yago-nazval-deltakron-1059354824.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0c/1059425920_212:0:2943:2048_1920x0_80_0_0_fa4d08963d727d41720ac51bb8fa8460.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, сааз, захворванне, каронавірус, covid-19, каронавірусная інфекцыя, амікрон, "амікрон"-штам
у свеце, сааз, захворванне, каронавірус, covid-19, каронавірусная інфекцыя, амікрон, "амікрон"-штам
Новы антырэкорд: СААЗ абнавіла лічбы па COVID у свеце
Рост колькасці захворванняў на каронавірусную інфекцыю адбываецца на фоне штама "амікрон", які імкліва распаўсюджваецца.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Больш за 15 мільёнаў чалавек заразіліся каранавіруснай інфекцыяй у свеце за мінулы тыдзень, такія дадзеныя прывяла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).
Эксперты СААЗ адзначаюць, што гэта новы антырэкорд за ўвесь час пандэміі.
"Колькасць лабараторна ўстаноўленых выпадкаў інфіцыравання COVID вырасла ў параўнанні з папярэднімі сямю днямі больш чым на палову, на 55%", – гаворыцца ў заяве СААЗ, якая была распаўсюджана мінулай ноччу.
Асаблівую занепакоенасць арганізацыі выклікалі дадзеныя аб росце смярцей ад каронавіруснай інфекцыі - колькасць смяротных зыходаў павялічылася на 3%.
Адзначаючы хуткі рост колькасці хворых ва ўсім свеце, СААЗ канстатуе, што лічбы па захворванні на COVID асабліва высокія ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Рост колькасці хворых зафіксаваны, тым не менш, і на Еўрапейскім кантыненце, (на 31%), у ЗША і краінах Паўднёвай Амерыцы (на 78%).
А ў Афрыцы значна вырасла колькасць смярцей за тыдзень – на 84% у параўнанні з папярэднімі сямю днямі.
Агульныя дадзеныя па COVID
Усяго за мінулы тыдзень у СААЗ паступілі паведамленні аб 15 154 666 выяўленых выпадках заражэння каронавірусам і аб 43 461 памерлым з прычыны COVID-19, што адпаведна на 55% і на 3% больш, чым за тыдзень з 27 снежня па 2 студзеня.
Па дадзеных арганізацыі, у свеце працягваецца хуткае распаўсюджванне штама "амікрон" каронавіруса, тады як варыянт "дэльта", што дамінаваў раней на планеце, губляе пазіцыі.
Як заявіў напярэдадні кіраўнік еўрапейскага аддзялення СААЗ Ханс Клюге, больш за палову насельніцтва Еўропы ў бліжэйшыя 6-8 тыдняў заразіцца "амікронам".
Пры гэтым Клюге падкрэсліў, што вакцыны працягваюць дзейнічаць і даваць добрую абарону ад цяжкіх форм інфекцыі і смяротных зыходаў.
На фоне хуткага распаўсюджвання штама "амікрон" кіраўнік еўрапейскага бюро СААЗ заклікаў краіны быць гатовымі да "непрадбачаных абставін".
КХЛ адмяніла ці
перанесла ўжо 15 матчаў рэгулярнага чэмпіянату
Бельгія
ўзмацніла абмежаванні з-за "амікрона"