https://bel.sputnik.by/20220112/bolsh-za-53-tysyachy-padletka-uzho-pryshchaplsya-ad-karonavrusa--belarus-1059421100.html
Больш за 5,3 тысячы падлеткаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса ў Беларусі
Больш за 5,3 тысячы падлеткаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Па стане на 11 студзеня першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у краіне атрымалі больш за 4,966 мільёна грамадзян. 12.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-12T08:55+0300
2022-01-12T08:55+0300
2022-01-12T08:55+0300
падлеткі
беларусь
вакцынацыя
каронавірус
вакцына
covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0a/1054622836_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_f8b735b9b0f8be4bde2e8d657a9c5fb6.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Больш за пяць тысяч падлеткаў ужо прышчэплены ад каронавіруса ў Беларусі, паведамілі напярэдадні ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.Па дадзеных ведамства, першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у краіне атрымалі больш за 4,966 мільёна грамадзян (53,1% насельніцтва), з іх прайшлі поўны курс вакцынацыі звыш 3,946 мільёна чалавек (42,2%).Нагадаем, раней беларускія ўлады ставілі мэту да Новага года прывіць ад каронавіруса як мінімум пяць мільёнаў грамадзян рэспублікі.Першыя прышчэпкіПрышчэпліваць падлеткаў (ад 12 да 17 гадоў) ад каронавіруса ў Беларусі пачалі 27 снежня.Намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка заявіў, што ў гэтую хвалю каронавірус "памаладзеў", хварэе ўсё больш дзяцей.На гэты момант у рэспубліцы гатовы прывіваць падлеткаў, але цалкам верагодна, што ўзроставую планку могуць пашырыць: паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе гаварыць.Сітуацыя з COVID-19Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі фіксуецца змяншэнне колькасці каронавірусных хворых: у панядзелак - 640 новых выпадкаў, у аўторак - 691. Таксама ў рэспубліцы ў канцы 2021-га быў упершыню выяўлены штам "амікрон".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220107/ad-pershykh-pryshchepak-da-plana-ab-svay-vaktsyne-vynk-pershaga-pryshchepachnaga-goda-1059322554.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/0a/1054622836_272:0:3003:2048_1920x0_80_0_0_6422587458152ac1568b1387bfb9ce52.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падлеткі, беларусь, вакцынацыя, каронавірус, вакцына, covid-19
падлеткі, беларусь, вакцынацыя, каронавірус, вакцына, covid-19
Больш за 5,3 тысячы падлеткаў ужо прышчапіліся ад каронавіруса ў Беларусі
Па стане на 11 студзеня першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у краіне атрымалі больш за 4,966 мільёна грамадзян.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Больш за пяць тысяч падлеткаў ужо прышчэплены ад каронавіруса ў Беларусі, паведамілі напярэдадні ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
Па дадзеных ведамства, першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у краіне атрымалі больш за 4,966 мільёна грамадзян (53,1% насельніцтва), з іх прайшлі поўны курс вакцынацыі звыш 3,946 мільёна чалавек (42,2%).
"Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 5,3 тысячы падлеткаў ва ўзросце 12-17 гадоў", - сказалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Нагадаем, раней беларускія ўлады ставілі мэту да Новага года прывіць ад каронавіруса як мінімум пяць мільёнаў грамадзян рэспублікі.
Прышчэпліваць падлеткаў (ад 12 да 17 гадоў) ад каронавіруса ў Беларусі пачалі 27 снежня.
Намеснік міністра аховы здароўя – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка заявіў, што ў гэтую хвалю каронавірус "памаладзеў", хварэе ўсё больш дзяцей.
На гэты момант у рэспубліцы гатовы прывіваць падлеткаў, але цалкам верагодна, што ўзроставую планку могуць пашырыць: паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, аб вакцынацыі дзяцей малодшага ўзросту таксама можна будзе гаварыць.
Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі фіксуецца змяншэнне колькасці каронавірусных хворых: у панядзелак - 640 новых выпадкаў, у аўторак - 691. Таксама ў рэспубліцы ў канцы 2021-га быў упершыню выяўлены штам "амікрон".
У Беларусі
пачалі прышчэпліваць дзяцей ад каронавіруса