https://bel.sputnik.by/20220112/vosmy-dzen-bez-reysa-kal-belavya-palyatsts-u-almaty-1059430320.html
Восьмы дзень без рэйсаў: калі "Белавія" паляціць у Алматы?
Восьмы дзень без рэйсаў: калі "Белавія" паляціць у Алматы?
Sputnik Беларусь
Аэрапорт найбуйнейшага горада Казахстана, які быў захоплены тэрарыстамі, адновіць працу не раней за 14 студзеня. Цяпер там аднаўляюць пашкоджаныя канструкцыі і... 12.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-12T13:17+0300
2022-01-12T13:17+0300
2022-01-12T13:17+0300
у свеце
"белавія"
казахстан
аэрапорт
пратэсты
алматы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_e3f81928f077273ed6628a884554443b.jpg
МІНСК, 12 сту – Sputnik. У авіякампаніі "Белавія" пакуль няма дазволу на ўезд у аэрапорт Алматы, магчыма, ён з’явіцца пасля 14 студзеня, сказалі Sputnik у кампаніі.У сераду ў СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што аэрапорт Алматы будзе зачынены да 14 студзеня. У прэс-службе паветранай гавані паведамілі, што гэта папярэдняя інфармацыя, а больш дакладныя звесткі пакуль не вядомы.Пазней мэрыя Алматы паведаміла аб тым, што аэрапорт горада будзе зачынены да заканчэння рэжыму НС (рэжым НС аб’яўлены да 19 студзеня - Sputnik).Аэрапорт тэхнічна гатовыБеларуская авіякампанія не лятае ў Алматы з 5 студзеня – з таго часу, як у горадзе пачаліся масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі.Новы міністр індустрыі і інфраструктурнага развіцця Каірбек Ускенбаеў сказаў, што аэрапорт Алматы тэхнічна гатовы да аднаўлення працы пасля беспарадкаў у горадзе.Палёты "Белавія" ў КазахстанНагадаем, "Белавія" выконвае прамыя пералёты з Мінска ў Алматы па серадах і суботах, зваротныя вылеты – па чацвяргах і нядзелях.У Нур-Султан беларускія самалёты на фоне беспарадкаў у Казахстане не ляталі толькі 6 і 7 студзеня, зараз рэйсы выконваюцца спраўна, пацвердзілі ў кампаніі.Раней у "Белавія" заяўлялі, што палёты ў казахстанскія аэрапорты будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі – у залежнасці ад наяўнай абстаноўкі.Беспарадкі ў КазахстанеНа мінулым тыдні 5 студзеня аэрапорт Алматы захапілі тэрарысты. Авіягавань спыніла працу, а персанал быў эвакуіраваны. Пазней ён быў вызвалены ў выніку спецаперацыі.У самім горадзе каля тыдня працягваліся масавыя беспарадкі. Невядомыя падпалілі будынак філіяла нацыянальнага дзяржаўнага тэлеканала "Казахстан", адміністрацыйныя будынкі, крамы і аўтамабілі. Паўсюдна адбываліся сутычкі пратэстоўцаў з праваахоўнікамі, прычым абодва бакі прымянялі агнястрэльную зброю. Цяпер у Казахстане на ахове стратэгічных важных аб'ектаў знаходзяцца калектыўныя сілы АДКБ.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220112/slavk-zbroya--groshy-pershyya-daruchenn--reformy-lad-kazakhstana-1059427053.html
казахстан
алматы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/08/1047335539_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_55733552c1093a0dc9d39696648ea8c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, "белавія", казахстан, аэрапорт, пратэсты, алматы
у свеце, "белавія", казахстан, аэрапорт, пратэсты, алматы
Восьмы дзень без рэйсаў: калі "Белавія" паляціць у Алматы?
Аэрапорт найбуйнейшага горада Казахстана, які быў захоплены тэрарыстамі, адновіць працу не раней за 14 студзеня. Цяпер там аднаўляюць пашкоджаныя канструкцыі і абсталяванне.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. У авіякампаніі "Белавія" пакуль няма дазволу на ўезд у аэрапорт Алматы, магчыма, ён з’явіцца пасля 14 студзеня, сказалі Sputnik у кампаніі.
"Пакуль у нас няма дазволу на ўезд у аэрапорт Алматы. Што будзе пасля 14 студзеня, пакуль не можам сказаць. Будзе бачна бліжэй да даты", - заявілі ў прэс-службе "Белавія".
У сераду ў СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што аэрапорт Алматы будзе зачынены да 14 студзеня. У прэс-службе паветранай гавані паведамілі, што гэта папярэдняя інфармацыя, а больш дакладныя звесткі пакуль не вядомы.
Пазней мэрыя Алматы паведаміла аб тым, што аэрапорт горада будзе зачынены да заканчэння рэжыму НС (рэжым НС аб’яўлены да 19 студзеня - Sputnik).
Беларуская авіякампанія не лятае ў Алматы з 5 студзеня – з таго часу, як у горадзе пачаліся масавыя сутыкненні пратэстоўцаў з сілавікамі.
Новы міністр індустрыі і інфраструктурнага развіцця Каірбек Ускенбаеў сказаў, што аэрапорт Алматы тэхнічна гатовы да аднаўлення працы пасля беспарадкаў у горадзе.
Палёты "Белавія" ў Казахстан
Нагадаем, "Белавія" выконвае прамыя пералёты з Мінска ў Алматы па серадах і суботах, зваротныя вылеты – па чацвяргах і нядзелях.
У Нур-Султан беларускія самалёты на фоне беспарадкаў у Казахстане не ляталі толькі 6 і 7 студзеня, зараз рэйсы выконваюцца спраўна, пацвердзілі ў кампаніі.
Раней у "Белавія" заяўлялі, што палёты ў казахстанскія аэрапорты будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі – у залежнасці ад наяўнай абстаноўкі.
На мінулым тыдні 5 студзеня аэрапорт Алматы захапілі тэрарысты. Авіягавань спыніла працу, а персанал быў эвакуіраваны. Пазней ён быў вызвалены ў выніку спецаперацыі.
У самім горадзе каля тыдня працягваліся масавыя беспарадкі. Невядомыя падпалілі будынак філіяла нацыянальнага дзяржаўнага тэлеканала "Казахстан", адміністрацыйныя будынкі, крамы і аўтамабілі. Паўсюдна адбываліся сутычкі пратэстоўцаў з праваахоўнікамі, прычым абодва бакі прымянялі агнястрэльную зброю. Цяпер у Казахстане на ахове стратэгічных важных аб'ектаў знаходзяцца калектыўныя сілы АДКБ.
Лукашэнка: аналіз падзей у Казахстане
гаворыць аб знешнім фактары"Белавія" плануе
выкананне рэйсаў у Нур-Султан з 7 студзеня