https://bel.sputnik.by/20220114/syameyny-kaptal-vyras-u-belarus-1059490465.html
Сямейны капітал вырас у Беларусі
Сямейны капітал вырас у Беларусі
Sputnik Беларусь
З 2019 года такая выплата для шматдзетных налічваецца ў беларускіх рублях - суму штогод індэксуюць у залежнасці ад узроўню інфляцыі. 14.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-14T13:50+0300
2022-01-14T13:50+0300
2023-02-23T14:06+0300
інфляцыя
сямейны капітал
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_0:0:4000:2251_1920x0_80_0_0_03fa34c263cdcd6f7f5d2dccbd566ba3.jpg
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Сума сямейнага капіталу ў Беларусі павялічылася на 9,5 працэнта з 1 студзеня 2022 года. Пра гэта расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароныЗ новага года памер такой выплаты для шматдзетных бацькоў складае 25 995 рублёў (прыкладна 10 160 долараў). У 2021 годзе сямейны капітал складаў 23737,5 рубля.Па стане на 1 студзеня ў Беларусі адкрыта 108.375 дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал"."Прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей, а ў выпадку ўсынаўлення (удачарэння) - на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей. Дата ўсынаўлення (удачарэння) - гэта дзень уступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні)", - удакладняюць у міністэрстве.Бацькі, якія сталі шматдзетнымі ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2021 года сямейны капітал атрымліваюць па-старому: у памеры 23737,5 рубля.Памер сямейнага капіталуПамер выплат сямейнага капіталу, пачынаючы з 2015 года, мяняўся наступным чынам:Сямейны капіталПраграма сямейнага капіталу ў Беларусі дзейнічае з 2015 года. Тады пры нараджэнні ці ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей бацькам належала 10 тысяч долараў.У 2020 годзе прэзыдэнт падоўжыў праграму яшчэ на пяць гадоў. З'явіліся і некаторыя важныя новаўвядзенні. Выплаты сталі налічвацца ў беларускіх рублях - суму штогод індэксуюць у залежнасці ад узроўню інфляцыі. Акрамя таго, з'явілася магчымасць выкарыстоўваць сямейны капітал датэрмінова: на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і (будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах), а таксама для навучання ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ і аплаты медыцынскіх паслуг.З 1 студзеня 2022 года пашыраны магчымасці выкарыстання сямейнага капіталу для вырашэння жыллёвага пытання, але разам з гэтым сталі больш жорсткімі ўмовы яго датэрміновага выкарыстання.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_440:0:3989:2662_1920x0_80_0_0_8266fe69ad65cfb5faef26a132c6d4e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, сямейны капітал, беларусь
інфляцыя, сямейны капітал, беларусь
Сямейны капітал вырас у Беларусі
13:50 14.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) З 2019 года такая выплата для шматдзетных налічваецца ў беларускіх рублях - суму штогод індэксуюць у залежнасці ад узроўню інфляцыі.
МІНСК, 14 сту - Sputnik. Сума сямейнага капіталу ў Беларусі павялічылася на 9,5 працэнта з 1 студзеня 2022 года. Пра гэта расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны
З новага года памер такой выплаты для шматдзетных бацькоў складае 25 995 рублёў (прыкладна 10 160 долараў). У 2021 годзе сямейны капітал складаў 23737,5 рубля.
Па стане на 1 студзеня ў Беларусі адкрыта 108.375 дэпазітных рахункаў па праграме "Сямейны капітал".
"Прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей, а ў выпадку ўсынаўлення (удачарэння) - на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей. Дата ўсынаўлення (удачарэння) - гэта дзень уступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні)", - удакладняюць у міністэрстве.
Бацькі, якія сталі шматдзетнымі ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2021 года сямейны капітал атрымліваюць па-старому: у памеры 23737,5 рубля.
Памер выплат сямейнага капіталу, пачынаючы з 2015 года, мяняўся наступным чынам:
2015-2019 год - 10 тысяч долараў;
2020 год - 22,5 тысячы беларускіх рублёў;
2021 год - 23 737,5 рублёў;
2022 год - 25 995 рублёў.
Праграма сямейнага капіталу ў Беларусі дзейнічае з 2015 года. Тады пры нараджэнні ці ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей бацькам належала 10 тысяч долараў.
У 2020 годзе прэзыдэнт падоўжыў праграму яшчэ на пяць гадоў. З'явіліся і некаторыя важныя новаўвядзенні. Выплаты сталі налічвацца ў беларускіх рублях - суму штогод індэксуюць у залежнасці ад узроўню інфляцыі. Акрамя таго, з'явілася магчымасць выкарыстоўваць сямейны капітал датэрмінова: на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям'і (будаўніцтва, рэканструкцыю або набыццё кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах), а таксама для навучання ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ і аплаты медыцынскіх паслуг.
З 1 студзеня 2022 года пашыраны магчымасці выкарыстання сямейнага капіталу для вырашэння жыллёвага пытання, але разам з гэтым сталі больш жорсткімі ўмовы яго датэрміновага выкарыстання.
Сямейны капітал у Беларусі: як яго атрымаць і патраціць?
Улады зрабілі больш жорсткімі ўмовы
атрымання сямейнага капіталу