Улады зрабілі больш жорсткімі ўмовы атрымання сямейнага капіталу

© Sputnik / Мария ДевахинаЛюдзі гуляюць у парку
Людзі гуляюць у парку - Sputnik Беларусь, 1920, 13.10.2021
Падпісацца
Датэрмінова выкарыстоўваць сродкі можна на набыццё дома або кватэры, атрыманне адукацыі і лячэнне - з 1 студзеня наступнага года.
МІНСК, 13 кас - Sputnik. Ва ўказе аб выкарыстанні сямейнага капіталу ўвялі абмежавальныя меры, паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы.
Новы ўказ, які ў аўторак падпісаў Лукашэнка, дазваляе датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал на паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў. Акрамя таго, грошы можна будзе выдаткаваць на адукацыю і атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Скарыстаць прэферэнцыі можна будзе ўжо з 1 студзеня 2022 года.
Аднак улады ўвялі абмежаванні на куплю нерухомасці "з мэтай больш узважанага падыходу грамадзян да расходавання сродкаў сямейнага капіталу".
У прыватнасці:
тыя, хто захоча пабудаваць ці купіць кватэру плошчай менш 10-15 "квадратаў" на аднаго чалавека, будуць здымацца з уліку маючых патрэбу;
забароняць адчужаць (купля-продаж, мена, дарэнне) набытае з выкарыстаннем сямейнага капіталу жыллё на працягу 5 гадоў (пры гэтым прадаць або абмяняць кватэру можна, калі яна знаходзіцца ў закладзе/іпатэцы альбо ўладальнік пераехаў у іншы горад, скасаваў шлюб, памёр і гэтак далей);
забароняць купляць за кошт сродкаў сямейнага капіталу старыя і пустуючыя хаты;
уводзіцца абавязковая ацэнка кошту (на падставе рыначных метадаў ацэнкі) набытага жылля.

Хто атрымлівае сямейны капітал?

Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася, было ўсыноўлена/ўдачарона трэцяе або наступнае дзіця, калі старэйшаму з траіх дзяцей яшчэ няма 18 гадоў. З 1 студзеня 2021 года памер выплат складае 23 737,5 беларускіх рублёў (9 495 долараў).
Такі капітал з'явіўся ў Беларусі з 2015 года. З 2020 года суму сталі налічваць у беларускіх рублях, да гэтага яна была ў доларах і складала 10 тысяч.
З пачатку праграмы за выплатай звярнуліся 40 189 шматдзетных сямей, агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі складае больш за 1 мільярд долараў.
Чытайце таксама:
Сямейны капітал афіцыйна дазволілі траціць на куплю жылля
Больш за $1 млрд: агульная сума сямейных капіталаў у Беларусі расце
Шматдзетная маці распавяла, як зэканоміць на пакупках
Шматдзетныя сем'і ў Беларусі атрымаюць шматмільярдную падтрымку
Шматдзетных сем'яў у Мінскай вобласці становіцца больш
Стужка навiн
0