https://bel.sputnik.by/20220116/belavya-adnavla-palty--almaty--pershy-bort-vyarnusya--mnsk-1059533207.html
"Белавія" аднавіла палёты ў Алматы – першы борт вярнуўся ў Мінск
"Белавія" аднавіла палёты ў Алматы – першы борт вярнуўся ў Мінск
Sputnik Беларусь
Аэрапорт найбуйнейшага горада Казахстана быў захоплены тэрарыстамі, з нядаўняга часу ён аднавіў працу. 16.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-16T13:58+0300
2022-01-16T13:58+0300
2022-01-16T14:50+0300
мінск
"белавія"
тэрарызм
казахстан
нацыянальны аэрапорт мінск
самалёт
алматы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/98/1041569897_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_36a80dffe304a7e600e43059ea6f7236.jpg
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Першы за два тыдні рэйс авіякампаніі "Белавія" прыляцеў з Алматы ў Мінск, гэта вынікае з анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта беларускай сталіцы.Самалёт Boeing 737-800 у Мінск прыляцеў у нядзелю ў 13:27. Рэйсаў з Алматы ў беларускую сталіцу не было з 5 студзеня, тады паветраную гавань захапілі тэрарысты і яна спыніла працу.Раней у "Белавія" заяўлялі, што палёты ў казахстанскія аэрапорты будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі - у залежнасці ад наяўнай абстаноўкі. Па ўсёй краіне было ўведзена надзвычайнае становішча да 19 студзеня, а пазней прэзідэнт Казахстана звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы". Цяпер сітуацыя ў краіне стабілізуецца."Белавія" заяўляла аб важнасці прамых рэйсаў у Казахстан, таму што многія беларусы імі вярталіся дадому.Беларускі нацыянальны перавозчык выконвае рэйсы ў Алматы па серадах і суботах, назад – па чацвяргах і нядзелях. Акрамя таго, самалёты з васількамі лятаюць у Нур-Султан – па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.Час вылету самалётаў з Мінска ў Алматы 15 і 19 студзеня мяняўся некалькі разоў - пераносіўся на пару гадзін пазней.Паводле інфармацыі Нацаэрапорта, самалёт з Мінска ў Алматы вылецеў у нядзелю ў 01:20, першапачаткова рэйс быў запланаваны на 23:55 суботы.Прыбыццё самалёта з Алматы ў Мінск чакалася ў 12:10 нядзелі (беларускі час), але рэйс затрымаўся і прыбыў у 13:27. У сераду вылет у Казахстан запланаваны на 23:55.На фоне беспарадкаў у Казахстане беларускія самалёты не ляталі ў сталіцу Казахстана толькі 6 і 7 студзеня, зараз рэйсы выконваюцца спраўна.Sputnik сустрэў адзін з рэйсаў з Нур-Слутана і даведаўся, што тыя, хто пакінуў горад, думаюць аб сітуацыі ў Казахстане.Абстаноўка ў КазахстанеНекалькі дзён, з 5 па 8 студзеня, у Алматы працягваліся масавыя беспарадкі. Невядомыя падпалілі будынак філіяла нацыянальнага дзяржаўнага тэлеканала "Казахстан", адміністрацыйныя будынкі, магазіны і аўтамабілі. Паўсюдна адбываліся сутычкі пратэстоўцаў з праваахоўнікамі, прычым абодва бакі прымянялі агнястрэльную зброю.З 6 студзеня ў Казахстане на ахове стратэгічных важных аб'ектаў знаходзіліся калектыўныя сілы АДКБ, з 13 студзеня міратворчыя кантынгенты пяці краін – Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана – пачалі выводзіць з краін.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220115/antyterarystychnaya-aperatsyya-pratsyagvaetstsa--trokh-regnakh-kazakhstana-1059521179.html
мінск
казахстан
алматы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/98/1041569897_361:0:3000:1979_1920x0_80_0_0_2a9954d897b5e96feccce839e13e2045.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, "белавія", тэрарызм, казахстан, нацыянальны аэрапорт мінск, самалёт, алматы
мінск, "белавія", тэрарызм, казахстан, нацыянальны аэрапорт мінск, самалёт, алматы
"Белавія" аднавіла палёты ў Алматы – першы борт вярнуўся ў Мінск
13:58 16.01.2022 (абноўлена: 14:50 16.01.2022) Аэрапорт найбуйнейшага горада Казахстана быў захоплены тэрарыстамі, з нядаўняга часу ён аднавіў працу.
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Першы за два тыдні рэйс авіякампаніі "Белавія" прыляцеў з Алматы ў Мінск, гэта вынікае з анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта беларускай сталіцы.
Самалёт Boeing 737-800 у Мінск прыляцеў у нядзелю ў 13:27. Рэйсаў з Алматы ў беларускую сталіцу не было з 5 студзеня, тады паветраную гавань захапілі тэрарысты і яна спыніла працу.
Раней у "Белавія" заяўлялі, што палёты ў казахстанскія аэрапорты будуць выконвацца толькі з дазволу Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі - у залежнасці ад наяўнай абстаноўкі. Па ўсёй краіне было ўведзена надзвычайнае становішча да 19 студзеня, а пазней прэзідэнт Казахстана звярнуўся па дапамогу ў АДКБ "у пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы". Цяпер сітуацыя ў краіне стабілізуецца.
"Белавія" заяўляла аб важнасці прамых рэйсаў у Казахстан, таму што многія беларусы імі вярталіся дадому.
Беларускі нацыянальны перавозчык выконвае рэйсы ў Алматы па серадах і суботах, назад – па чацвяргах і нядзелях. Акрамя таго, самалёты з васількамі лятаюць у Нур-Султан – па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.
Час вылету самалётаў з Мінска ў Алматы 15 і 19 студзеня мяняўся некалькі разоў - пераносіўся на пару гадзін пазней.
Паводле інфармацыі Нацаэрапорта, самалёт з Мінска ў Алматы вылецеў у нядзелю ў 01:20, першапачаткова рэйс быў запланаваны на 23:55 суботы.
Прыбыццё самалёта з Алматы ў Мінск чакалася ў 12:10 нядзелі (беларускі час), але рэйс затрымаўся і прыбыў у 13:27. У сераду вылет у Казахстан запланаваны на 23:55.
На фоне беспарадкаў у Казахстане беларускія самалёты не ляталі ў сталіцу Казахстана толькі 6 і 7 студзеня, зараз рэйсы выконваюцца спраўна.
Sputnik сустрэў адзін з рэйсаў з Нур-Слутана і
даведаўся, што тыя, хто пакінуў горад, думаюць аб сітуацыі ў Казахстане.
Некалькі дзён, з 5 па 8 студзеня, у Алматы працягваліся масавыя беспарадкі. Невядомыя падпалілі будынак філіяла нацыянальнага дзяржаўнага тэлеканала "Казахстан", адміністрацыйныя будынкі, магазіны і аўтамабілі. Паўсюдна адбываліся сутычкі пратэстоўцаў з праваахоўнікамі, прычым абодва бакі прымянялі агнястрэльную зброю.
З 6 студзеня ў Казахстане на ахове стратэгічных важных аб'ектаў знаходзіліся калектыўныя сілы АДКБ, з 13 студзеня міратворчыя кантынгенты пяці краін – Расіі, Беларусі, Арменіі, Таджыкістана і Кыргызстана – пачалі выводзіць з краін.
"Белавія"
аднаўляе палёты ў Алматы з 15 студзеня