https://bel.sputnik.by/20220117/azaranka-vyyshla--drug-krug-australian-open-1059544104.html
Азаранка выйшла ў другі круг Australian Open
Азаранка выйшла ў другі круг Australian Open
Sputnik Беларусь
Другая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, на жаль, саступіла ў першай жа сустрэчы на турніры. 17.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-17T10:48+0300
2022-01-17T10:48+0300
2022-01-17T18:00+0300
вікторыя азаранка
тэніс
аляксандра сасновіч
australian open
спорт
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/11/1059543554_0:21:1242:720_1920x0_80_0_0_53d2d37390240612e30c64076bc114bc.jpg
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (25 пазіцыя ў рэйтынгу WTA) выйшла ў другі круг прэстыжнага турніру Australian Open, паведамляе Sputnik.Ёй супрацьстаяла венгерская спартсменка Пана Удвардзі (98-я), над якой Азаранка дамінавала два сэты запар. Беларуска амаль не адчула супраціўлення, перамогшы - 6:3, 6:1.Матч доўжыўся крыху больш за гадзіну.У наступнай стадыі спаборніцтваў Азаранка згуляе з пераможцай матча Армоні Тан (Францыя, 110) - Эліна Світаліна (Украіна, 16).На аўстралійскім турніры выступаюць і іншыя беларусы. Так, Аляксандра Сасновіч (77-я) прайграла ў панядзелак кітаянцы Чжэн Цыньвэнь (111-я) у 1/64 фіналу і скончыла сваё выступленне.Арына Сабаленка (2 WTA) будзе змагацца з прадстаўніцай Аўстраліі Сторм Сандэрс (135 WTA) у аўторак.Акрамя таго, у 1/64 фіналу ў мужчынскім адзіночным разрадзе выступіць беларус Ягор Герасімаў (106) - ён згуляе з польскім тэнісістам Хубертам Гуркачам (10).Турнір Australian Open, 110-ы па ліку, стартаваў на хардавых палях у Мельбурне 17 студзеня. Ён завершыцца 30 студзеня.Агульны прызавы фонд турніру складае 53,9 млн. долараў. Больш за ўсіх заробяць пераможцы ў мужчын і жанчын - па 3,1 млн долараў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/11/1059543554_45:0:1198:865_1920x0_80_0_0_812a4dfd1503a3634895c51b6ec0cfd0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вікторыя азаранка, тэніс, аляксандра сасновіч, australian open, спорт, у свеце
вікторыя азаранка, тэніс, аляксандра сасновіч, australian open, спорт, у свеце
Азаранка выйшла ў другі круг Australian Open
10:48 17.01.2022 (абноўлена: 18:00 17.01.2022) Другая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, на жаль, саступіла ў першай жа сустрэчы на турніры.
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (25 пазіцыя ў рэйтынгу WTA) выйшла ў другі круг прэстыжнага турніру Australian Open, паведамляе Sputnik.
Ёй супрацьстаяла венгерская спартсменка Пана Удвардзі (98-я), над якой Азаранка дамінавала два сэты запар. Беларуска амаль не адчула супраціўлення, перамогшы - 6:3, 6:1.
Матч доўжыўся крыху больш за гадзіну.
У наступнай стадыі спаборніцтваў Азаранка згуляе з пераможцай матча Армоні Тан (Францыя, 110) - Эліна Світаліна (Украіна, 16).
На аўстралійскім турніры выступаюць і іншыя беларусы. Так, Аляксандра Сасновіч (77-я) прайграла ў панядзелак кітаянцы Чжэн Цыньвэнь (111-я) у 1/64 фіналу і скончыла сваё выступленне.
Арына Сабаленка (2 WTA) будзе змагацца з прадстаўніцай Аўстраліі Сторм Сандэрс (135 WTA) у аўторак.
Акрамя таго, у 1/64 фіналу ў мужчынскім адзіночным разрадзе выступіць беларус Ягор Герасімаў (106) - ён згуляе з польскім тэнісістам Хубертам Гуркачам (10).
Турнір Australian Open, 110-ы па ліку, стартаваў на хардавых палях у Мельбурне 17 студзеня. Ён завершыцца 30 студзеня.
Агульны прызавы фонд турніру складае 53,9 млн. долараў. Больш за ўсіх заробяць пераможцы ў мужчын і жанчын - па 3,1 млн долараў.
Вось гэта ўзлёт:
Сасновіч узнялася на 30 пазіцый у сусветным тэнісным рэйтынгу
Аляксандра Сасновіч прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў Мельбурне
У першай тройцы: як
беларускія тэнісісткі пачнуць 2022 год у рэйтынгу WTA