https://bel.sputnik.by/20220117/satsyyalnaya-znzhka-na-pradukty-pachala-dzeynchats-u-buynykh-reteylerakh-1059547194.html
Сацыяльная зніжка на прадукты пачала дзейнічаць у буйных рэтэйлерах
Сацыяльная зніжка на прадукты пачала дзейнічаць у буйных рэтэйлерах
Sputnik Беларусь
Каб атрымаць адпаведную дысконтную карту, трэба адзін раз паказаць дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманне... 17.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-17T13:13+0300
2022-01-17T13:13+0300
2022-01-17T13:13+0300
прадукты харчавання
зніжкі
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104442/22/1044422230_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_14db2dca1513ca41982b47f38f51260d.jpg
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Зніжка ў 10 працэнтаў для адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама іншых сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва пачала дзейнічаць у буйных гандлёвых сетках Беларусі з 17 студзеня.Нагадаем, на мінулым тыдні МАРГ і 16 буйных рэтэйлераў падпісалі пагадненне аб прадастаўленні зніжак на сацыяльна значныя тавары. Гэта першы вопыт такога супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу.Каму дадуць зніжку і на якія тавары?Зніжка 10 працэнтаў будзе прадастаўляцца на асноўныя сацыяльныя значныя тавары. У спісе 29 пазіцый: мука, крупы, хлеб, малако, мяса, сыр, алей, цукар, кансервы, некаторыя садавіна і гародніна.Атрымаць 10-працэнтны бонус на кожны тавар змогуць малазабяспечаныя грамадзяне і сем'і, у лік якіх з найбольшай верагоднасцю трапляюць шматдзетныя і няпоўныя, а таксама адзінокія інваліды і пенсіянеры, беспрацоўныя грамадзяне.Дзе можна атрымаць зніжку?Спіс гандлёвых сетак, паводле інфармацыі МАРГ, будзе пашырацца, пакуль у ім налічваюцца наступныя кампаніі:Як пачаць карыстацца бонусам?Для гэтага дастаткова аформіць у краме "сацыяльную" карту. У некаторых гандлёвых сетках у разрад "сацыяльных" будуць пераведзены наяўныя ў пакупніка дысконтныя карты, у іншых будуць аформлены новыя.Для атрымання карты трэба прадаставіць у гандлёвым аб'екце дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці да катэгорыі грамадзян, якія маюць права на зніжку (некаторыя рэтэйлеры даюць магчымасць зрабіць гэта анлайн), дадатковых даведак аб даходах або іншых не трэба.Затым на працягу некалькіх дзён бонусная карта будзе пераведзена ў разрад сацыяльных і зніжка пачне дзейнічаць.Скарыстацца дысконтам нельга будзе падчас пакупкі праз сэрвісы дастаўкі, таксама эніжкі не сумуюцца і не распаўсюджваюцца на акцыйныя тавары.Раней кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў заяўляў, што ў апошні час прадукты моцна падаражэлі - трэба падтрымаць уразлівыя катэгорыі насельніцтва.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220113/nazvany-sps-tavara-sa-znzhkay-dlya-satsyyalna-neabaronenykh-belarusa-1059472191.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104442/22/1044422230_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_7797e3b8e9350c10a9860659582ca6c2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прадукты харчавання, зніжкі, эканоміка
прадукты харчавання, зніжкі, эканоміка
Сацыяльная зніжка на прадукты пачала дзейнічаць у буйных рэтэйлерах
Каб атрымаць адпаведную дысконтную карту, трэба адзін раз паказаць дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманне зніжкі.
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Зніжка ў 10 працэнтаў для адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, а таксама іншых сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва пачала дзейнічаць у буйных гандлёвых сетках Беларусі з 17 студзеня.
Нагадаем, на мінулым тыдні МАРГ і 16 буйных рэтэйлераў падпісалі пагадненне аб прадастаўленні зніжак на сацыяльна значныя тавары. Гэта першы вопыт такога супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу.
Каму дадуць зніжку і на якія тавары?
Зніжка 10 працэнтаў будзе прадастаўляцца на асноўныя сацыяльныя значныя тавары. У спісе 29 пазіцый: мука, крупы, хлеб, малако, мяса, сыр, алей, цукар, кансервы, некаторыя садавіна і гародніна.
Атрымаць 10-працэнтны бонус на кожны тавар змогуць малазабяспечаныя грамадзяне і сем'і, у лік якіх з найбольшай верагоднасцю трапляюць шматдзетныя і няпоўныя, а таксама адзінокія інваліды і пенсіянеры, беспрацоўныя грамадзяне.
Дзе можна атрымаць зніжку?
Спіс гандлёвых сетак, паводле інфармацыі МАРГ, будзе пашырацца, пакуль у ім налічваюцца наступныя кампаніі:
ЗАТ "Дабронам" ("Капеечка", "Маяк"),
ІУП "БелВілесдэн ("Гіпа").
Як пачаць карыстацца бонусам?
Для гэтага дастаткова аформіць у краме "сацыяльную" карту. У некаторых гандлёвых сетках у разрад "сацыяльных" будуць пераведзены наяўныя ў пакупніка дысконтныя карты, у іншых будуць аформлены новыя.
Для атрымання карты трэба прадаставіць у гандлёвым аб'екце дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці да катэгорыі грамадзян, якія маюць права на зніжку (некаторыя рэтэйлеры даюць магчымасць зрабіць гэта анлайн), дадатковых даведак аб даходах або іншых не трэба.
Затым на працягу некалькіх дзён бонусная карта будзе пераведзена ў разрад сацыяльных і зніжка пачне дзейнічаць.
Скарыстацца дысконтам нельга будзе падчас пакупкі праз сэрвісы дастаўкі, таксама эніжкі не сумуюцца і не распаўсюджваюцца на акцыйныя тавары.
Раней кіраўнік МАРГ Аляксей Багданаў заяўляў, што ў апошні час прадукты моцна падаражэлі - трэба падтрымаць уразлівыя катэгорыі насельніцтва.
Што будзе з цэнамі ў Беларусі да канца сакавіка -
прагноз эканамістаўДзяржава будзе кантраляваць
цэны на "сацыяльныя" тавары яшчэ тры месяцы