https://bel.sputnik.by/20211230/dzyarzhava-budze-kantralyavats-tseny-na-satsyyalnyya-tavary-yashche-try-mesyatsy-1059140655.html
Дзяржава будзе кантраляваць цэны на "сацыяльныя" тавары яшчэ тры месяцы
Дзяржава будзе кантраляваць цэны на "сацыяльныя" тавары яшчэ тры месяцы
Sputnik Беларусь
У пераліку тавараў, на якія працягнуць стрымліваць рост цэн, зараз 29 пазіцый. Сярод іх – мука, ячныя крупы, аўсянка, хлеб, некаторыя віды мяса, малочная... 30.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-30T11:49+0300
2021-12-30T11:49+0300
2021-12-30T11:49+0300
цэны і кошты
спажывецкія тавары
беларусь
крама
цэны
дзяржава
прадукты
хлеб
мяса
малочка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/10/1047148357_0:0:3641:2048_1920x0_80_0_0_0305bfc5b394dda486a9f75ad3764a96.jpg
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадаўжае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары з 1 студзеня, афіцыйны дакумент апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Дакумент устанаўлівае гранічны нарматыў рэнтабельнасці, вышэй за які цэны не могуць узнімацца. У найбліжэйшыя тры месяцы, са студзеня да канца сакавіка 2022 года, ён не павінен перавышаць 10%. Максімальныя надбаўкі імпарцёра, аптовыя і гандлёвыя надбаўкі абмежаваны ў межах 15-30% у залежнасці ад тавару.Пастанова набывае сілу 1 студзеня 2022 года і дзейнічае на працягу 90 дзён. У спісак прадуктаў, цэны на якія падлягаюць рэгуляванню, зараз уваходзяць такія тавары:Скарацілі ў два разыНагадаем, урад з 15 снежня скараціў спісак сацыяльна значных тавараў у два разы. З пераліку выключылі рыс, манныя крупы, грэчку, прасяную кашу, макароны, ялавічыну і свініну бескасцёвую, субпрадукты мясныя, каўбасу вараную і варана-вэнджаную, сасіскі, сардэлькі, тушонку свіную/ялавічную, рыбу жывую/марожаную, рыбныя кансервы, тварог нятлусты, маргарын, алей сланечнікавы, агуркі, памідоры, часнок, чай, каву, соль і нават запалкі.Цэны на гэтыя прадукты дзяржава зараз не будзе рэгуляваць, а значыць у бліжэйшы час яны хутчэй за ўсё падаражэюць. Раней у пераліку "сацыяльных" тавараў было 62 пазіцыі, зараз – толькі 29.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211226/zakuplyaem-pradukty-da-navagodnyaga-stala-prostyya-layfkhak-1059024202.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/10/1047148357_138:0:2869:2048_1920x0_80_0_0_53aaf1a96b02aa251c8af5d503560e58.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны і кошты, спажывецкія тавары, беларусь, крама, цэны, дзяржава, прадукты, хлеб, мяса, малочка, крупы, агародніна
цэны і кошты, спажывецкія тавары, беларусь, крама, цэны, дзяржава, прадукты, хлеб, мяса, малочка, крупы, агародніна
Дзяржава будзе кантраляваць цэны на "сацыяльныя" тавары яшчэ тры месяцы
У пераліку тавараў, на якія працягнуць стрымліваць рост цэн, зараз 29 пазіцый. Сярод іх – мука, ячныя крупы, аўсянка, хлеб, некаторыя віды мяса, малочная прадукцыя, агародніна і іншыя.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадаўжае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары з 1 студзеня, афіцыйны дакумент апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Дакумент устанаўлівае гранічны нарматыў рэнтабельнасці, вышэй за які цэны не могуць узнімацца. У найбліжэйшыя тры месяцы, са студзеня да канца сакавіка 2022 года, ён не павінен перавышаць 10%. Максімальныя надбаўкі імпарцёра, аптовыя і гандлёвыя надбаўкі абмежаваны ў межах 15-30% у залежнасці ад тавару.
Пастанова набывае сілу 1 студзеня 2022 года і дзейнічае на працягу 90 дзён. У спісак прадуктаў, цэны на якія падлягаюць рэгуляванню, зараз уваходзяць такія тавары:
ялавічына і свініна (акрамя бескасцёвага мяса),
некаторыя віды агародніны і іншыя тавары.
Нагадаем, урад з 15 снежня скараціў спісак сацыяльна значных тавараў у два разы. З пераліку выключылі рыс, манныя крупы, грэчку, прасяную кашу, макароны, ялавічыну і свініну бескасцёвую, субпрадукты мясныя, каўбасу вараную і варана-вэнджаную, сасіскі, сардэлькі, тушонку свіную/ялавічную, рыбу жывую/марожаную, рыбныя кансервы, тварог нятлусты, маргарын, алей сланечнікавы, агуркі, памідоры, часнок, чай, каву, соль і нават запалкі.
Цэны на гэтыя прадукты дзяржава зараз не будзе рэгуляваць, а значыць у бліжэйшы час яны хутчэй за ўсё падаражэюць. Раней у пераліку "сацыяльных" тавараў было 62 пазіцыі, зараз – толькі 29.
Агародніна стала даражэйшай, садавіна - таннейшай. Як змяніліся кошты ў лістападзе?
Азербайджан
можа павялічыць пастаўкі прадуктаў харчавання ў Беларусь
Лукашэнка: з-за контрмер у адказ на санкцыі
людзі не павінны пацярпецьМінсельгасхарч аб эмбарга: Беларусь будзе забяспечана харчаваннем