Супакойвацца рана: ураганныя вятры яшчэ не пакінулі Беларусь

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкДзяўчына з парасонам
Дзяўчына з парасонам - Sputnik Беларусь, 1920, 17.01.2022
Падпісацца
Моцны і парывісты вецер выкліканы сутыкненнем антыцыклону і цыклону над тэрыторыяй Еўропы – гэтым тлумачыцца дрэннае надвор’е ў Беларусі.
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Сіноптыкі папярэджваюць, што на гэтым тыдні захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я, трэба чакаць моцных парываў ветру, паведамілі ў Белгідрамеце.
Ураганны вецер, які абрынуўся на тэрыторыю Беларусі ў мінулую пятніцу, абумоўлены сутыкненнем антыцыклону і цыклону над Еўропай.
Паводле слоў сіноптыкаў, падобнае надвор'е будзе і ў наступныя суткі.
"На большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя парывы ​​ветру, яны будуць дасягаць ноччу 19-24 м/с, месцамі - 25-27 м/с. Днём вецер будзе ад 15 да 20 м/с, месцамі - да 24, таму трэба быць вельмі асцярожнымі", - сказалі спецыялісты.
Атмасферныя франты абумовяць гэтай ноччу кароткачасовы снег, месцамі не выключаны завеі, а па Магілёўскай вобласці снег будзе больш інтэнсіўны.
"Днём у аўторак актыўныя франты адыдуць на тэрыторыю Расіі і снег чакаецца месцамі па паўднёвым усходзе краіны", - удакладнілі ў Белгідрамеце.
На асобных участках дарог будзе слізка, тэмпература паветра днём у аўторак ноччу ад -3°С да -10°С, днём - 0...-6°С.

Якое надвор'е будзе на Вадохрышча

"На Вадохрышчанскую ноч тэмпературны фон па краіне будзе адмоўны, але будуць назірацца значныя кантрасты тэмператур - ад -3°С па захадзе да -12°С па ўсходзе рэспублікі, пры ясным небе на ўсходзе краіны тэмпературны слупок можа апусціцца да -13°С..-15°С", - сказалі сіноптыкі.
Пры гэтым днём у сераду ў рэспубліку пачне паступаць цяплейшая паветраная маса і днём будзе ад 2 градусаў цяпла па захадзе, да 4 марозу па ўсходзе. На большай частцы краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі туман, галалёд.
У чацвер чарговыя франты зрушацца на тэрыторыю краіны, і прынясуць ападкі - снег, мокры снег, снег з дажджом. Чакаецца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.
"Пры гэтым будзе ўзмацняцца вецер, чакаем месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе ад -5°С да -1°С, днём ад -2°С да +2°С", - сказалі сіноптыкі.
У канцы тыдня тэмпературны фон пачне паніжацца да адмоўных значэнняў.
У пятніцу будзе парывісты вецер, месцамі - моцны парывісты вецер.
Наступствы стыхіі: як Мінск пацярпеў ад урагану – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2022
Відэа
Наступствы стыхіі: як Мінск пацярпеў ад "урагану" – відэа
Чытайце таксама:
Надвор’е на тыдзень: ці чакаць у Беларусі вадохрышчанскіх маразоў?
ДАІ дала парады пешаходам і вадзіцелям у галалёдзіцу
У МНС удакладнілі, колькі населеных пунктаў пацярпелі ад непагадзі ў Беларусі
Стужка навiн
0