https://bel.sputnik.by/20220115/nastupstvy-stykh-yak-mnsk-patsyarpe-ad-uraganu--vdea-1059512770.html
Наступствы стыхіі: як Мінск пацярпеў ад "урагану" – відэа
Наступствы стыхіі: як Мінск пацярпеў ад "урагану" – відэа
Sputnik Беларусь
Моцны вецер зносіў дахі будынкаў, валіў рэкламныя канструкцыі, разбіваў вітрыны. Парывы настолькі моцныя, што збівалі з ног людзей. Часткова не працаваў... 15.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-15T10:22+0300
2022-01-15T10:22+0300
2022-06-06T15:30+0300
відэа
мінск
ураган
відэа
надвор'е
мнс беларусі
вецер
прагноз надвор'я
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059506680_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_a1961bac30bc9eea2f2936a9d261a4d1.jpg
Напярэдадні, 14 студзеня, у Беларусі сіноптыкамі быў аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру. Стыхія разбушавалася амаль ва ўсіх рэгіёнах. Паводле звестак "Белэнерга", каля 500 населеных пунктаў мелі праблемы з падачай электрычнасці.У сямі раёнах Мінскай вобласці пашкоджаны дахі будынкаў. Таксама моцныя парывы ветру справакавалі падзенні дрэў – толькі ў сталіцы каля тысячы выпадкаў. Работнікі МНС праводзілі распілоўку, вызвалялі праезныя часткі ад завалаў.У некаторых раёнах Мінска ўраганны вецер зламаў рэкламныя шчыты і знёс прыпынкі грамадскага транспарту, раскідаў гандлёвыя палаткі.У Баранавічах вецер паваліў цагельную агароджу на аўтамабілі. Таксама стала вядома, што на станцыі Орша-Цэнтральная цеплатраса ўпала на чыгуначныя пуці. Аб пацярпеўшых пакуль не паведамляецца.Дрэннае надвор'е, паводле звестак МНС, захаваецца і ў суботу, 15 студзеня, - будзе вецер на большай частцы тэрыторыі краіны з парывамі да 15-20 м/с.Ратавальнікі папярэджваюць, што ў выніку непагадзі могуць адбывацца абрывы ліній электраперадач, пашкоджанні дахаў і падзенне дрэў.Што да тэмпературы паветра на суботу, то прагноз ратавальнікаў такі: ад мінус трох да плюс трох градусаў цяпла, па паўночным усходзе краіны невялікія ападкі, месцамі слабы галалёд. Вадзіцелям трэба быць уважлівымі – на некаторых участках дарог можа быць галалёдзіца.У нядзелю і панядзелак чакаецца тэмпература ад мінус сямі градусаў ноччу да плюс трох днём, на большай частцы краіны невялікія ападкі – снег і дождж. Моцны вецер, паводле інфармацыі ратавальнікаў, можна чакаць і на пачатку наступнага тыдня.Таксама на Sputnik:
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0e/1059506680_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_66d5fd49d201c4d89512a94fa1d9bce7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, ураган, відэа, надвор'е, мнс беларусі, вецер, видео, прагноз надвор'я
мінск, ураган, відэа, надвор'е, мнс беларусі, вецер, видео, прагноз надвор'я
Наступствы стыхіі: як Мінск пацярпеў ад "урагану" – відэа
10:22 15.01.2022 (абноўлена: 15:30 06.06.2022) Моцны вецер зносіў дахі будынкаў, валіў рэкламныя канструкцыі, разбіваў вітрыны. Парывы настолькі моцныя, што збівалі з ног людзей. Часткова не працаваў грамадскі транспарт з прычыны пашкоджання ліній электраперадач. Глядзіце відэа.
Напярэдадні, 14 студзеня, у Беларусі сіноптыкамі быў аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі з-за ветру. Стыхія разбушавалася амаль ва ўсіх рэгіёнах. Паводле звестак "Белэнерга", каля 500 населеных пунктаў мелі праблемы з падачай электрычнасці.
У сямі раёнах Мінскай вобласці пашкоджаны дахі будынкаў. Таксама моцныя парывы ветру справакавалі падзенні дрэў – толькі ў сталіцы каля тысячы выпадкаў. Работнікі МНС праводзілі распілоўку, вызвалялі праезныя часткі ад завалаў.
"Просім усіх быць уважлівымі і асцярожнымі. Калі назіраеце моцныя парывы ветру, па магчымасці ўстрымайцеся ад выхаду на вуліцу і паездак, не паркуйце аўтамабілі ля дрэў і хісткіх канструкцый", - адзначаюць у МНС Беларусі.
У некаторых раёнах Мінска ўраганны вецер зламаў рэкламныя шчыты і знёс прыпынкі грамадскага транспарту, раскідаў гандлёвыя палаткі.
У Баранавічах вецер паваліў цагельную агароджу на аўтамабілі. Таксама стала вядома, што на станцыі Орша-Цэнтральная цеплатраса ўпала на чыгуначныя пуці. Аб пацярпеўшых пакуль не паведамляецца.
Дрэннае надвор'е, паводле звестак МНС, захаваецца і ў суботу, 15 студзеня, - будзе вецер на большай частцы тэрыторыі краіны з парывамі да 15-20 м/с.
"Сёння на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", - гаворыцца ў паведамленні экстранага ведамства.
Ратавальнікі папярэджваюць, што ў выніку непагадзі могуць адбывацца абрывы ліній электраперадач, пашкоджанні дахаў і падзенне дрэў.
Што да тэмпературы паветра на суботу, то прагноз ратавальнікаў такі: ад мінус трох да плюс трох градусаў цяпла, па паўночным усходзе краіны невялікія ападкі, месцамі слабы галалёд. Вадзіцелям трэба быць уважлівымі – на некаторых участках дарог можа быць галалёдзіца.
У нядзелю і панядзелак чакаецца тэмпература ад мінус сямі градусаў ноччу да плюс трох днём, на большай частцы краіны невялікія ападкі – снег і дождж. Моцны вецер, паводле інфармацыі ратавальнікаў, можна чакаць і на пачатку наступнага тыдня.
У пятніцу і суботу ў Беларусі
чакаецца моцны вецер