https://bel.sputnik.by/20220118/mzs-rf-pasolstva-ras--keve-pratsue--shtatnym-rezhyme-1059576411.html
МЗС РФ: пасольства Расіі ў Кіеве працуе ў штатным рэжыме
МЗС РФ: пасольства Расіі ў Кіеве працуе ў штатным рэжыме
Sputnik Беларусь
Амерыканскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што Расія нібыта пачала "спусташаць" сваё пасольства ў Кіеве, паведаміла газета New York Times. 18.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-18T12:37+0300
2022-01-18T12:37+0300
2022-07-01T15:05+0300
кіеў
мзс рф
new york times
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102723/46/1027234687_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_4fd583203e8e1c19a57ab73558623de6.jpg
МІНСК, 18 сту - Sputnik. У Міністэрстве замежных спраў Расійскай Федэрацыі пракаменціравалі інфармацыю аб высылцы расійскіх дыпламатаў з Украіны, якая нібыта мае месца.Раней газета New York Times апублікавала матэрыял, у якім сцвярджаецца, што РФ мае намер эвакуіраваць дыпламатаў з Украіны."За тыдзень да пачатку інтэнсіўных дыпламатычных сустрэч з нагоды нарошчвання расійскіх войскаў на мяжы з Украінай амерыканскія і ўкраінскія чыноўнікі здалёк назіралі за тым, як Расія пачала спусташаць сваё пасольства ў Кіеве, сталіцы Украіны", - піша New York Times.Выданне са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка службы бяспекі Украіны піша, што супрацоўнікам двух консульстваў РФ ва Украіне нібыта загадана падрыхтавацца пакінуць краіну.Акрамя таго, па дадзеных New York Times у сераду, 5 студзеня, група з 18 чалавек, большасць з якіх жанчыны і дзеці, села ў аўтобусы, якія накіроўваліся ў РФ. Следам за імі на працягу некалькіх дзён тэрыторыю Украіны нібыта пакінулі яшчэ каля 30 чалавек, якія знаходзіліся ў Кіеве і Львове. Колькасць дыпламатаў сярод іх не ўказваецца.Акрамя гэтага, выданне прыводзіць словы амерыканскага чыноўніка, які заявіў, што ёсць звесткі аб тым, што падрыхтоўка да эвакуацыі членаў сем'яў з расійскага пасольства ішла ў канцы снежня і пачатку студзеня".У апошні час Захад і Украіна абвінавачваюць Расію ў "агрэсіўных дзеяннях", што неаднаразова было абвергнута. Расія заяўляе, што нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць, а заявы аб "агрэсіі РФ" выкарыстоўваюцца ў якасці падставы для размяшчэння ваеннай тэхнікі НАТА паблізу ад расійскіх межаў.Пры гэтым Кіеў і заходнія дзяржавы апошнім часам выказваюць занепакоенасць у сувязі з нібыта ўзмацненнем "агрэсіўных дзеянняў" з боку Расіі ля межаў Украіны. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што Расія перамяшчае войскі ў межах сваёй тэрыторыі і на сваё меркаванне. Па ягоных словах, гэта нікому не пагражае і нікога не павінна хваляваць.Чытайце таксама:
кіеў
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102723/46/1027234687_295:0:3026:2048_1920x0_80_0_0_02f0cacf22a08c4a6f35de75afa49532.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіеў, мзс рф, new york times, расія
кіеў, мзс рф, new york times, расія
МЗС РФ: пасольства Расіі ў Кіеве працуе ў штатным рэжыме
12:37 18.01.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Амерыканскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што Расія нібыта пачала "спусташаць" сваё пасольства ў Кіеве, паведаміла газета New York Times.
МІНСК, 18 сту - Sputnik. У Міністэрстве замежных спраў Расійскай Федэрацыі пракаменціравалі інфармацыю аб высылцы расійскіх дыпламатаў з Украіны, якая нібыта мае месца.
"Пасольства Расіі ў Кіеве працуе ў штатным рэжыме", - запэўнілі ў міністэрстве.
Раней газета New York Times апублікавала матэрыял, у якім сцвярджаецца, што РФ мае намер эвакуіраваць дыпламатаў з Украіны.
"За тыдзень да пачатку інтэнсіўных дыпламатычных сустрэч з нагоды нарошчвання расійскіх войскаў на мяжы з Украінай амерыканскія і ўкраінскія чыноўнікі здалёк назіралі за тым, як Расія пачала спусташаць сваё пасольства ў Кіеве, сталіцы Украіны", - піша New York Times.
Выданне са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка службы бяспекі Украіны піша, што супрацоўнікам двух консульстваў РФ ва Украіне нібыта загадана падрыхтавацца пакінуць краіну.
Акрамя таго, па дадзеных New York Times у сераду, 5 студзеня, група з 18 чалавек, большасць з якіх жанчыны і дзеці, села ў аўтобусы, якія накіроўваліся ў РФ. Следам за імі на працягу некалькіх дзён тэрыторыю Украіны нібыта пакінулі яшчэ каля 30 чалавек, якія знаходзіліся ў Кіеве і Львове. Колькасць дыпламатаў сярод іх не ўказваецца.
Акрамя гэтага, выданне прыводзіць словы амерыканскага чыноўніка, які заявіў, што ёсць звесткі аб тым, што падрыхтоўка да эвакуацыі членаў сем'яў з расійскага пасольства ішла ў канцы снежня і пачатку студзеня".
У апошні час Захад і Украіна абвінавачваюць Расію ў "агрэсіўных дзеяннях", што неаднаразова было абвергнута. Расія заяўляе, што нікому не пагражае і ні на каго не збіраецца нападаць, а заявы аб "агрэсіі РФ" выкарыстоўваюцца ў якасці падставы для размяшчэння ваеннай тэхнікі НАТА паблізу ад расійскіх межаў.
Пры гэтым Кіеў і заходнія дзяржавы апошнім часам выказваюць занепакоенасць у сувязі з нібыта ўзмацненнем "агрэсіўных дзеянняў" з боку Расіі ля межаў Украіны. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што Расія перамяшчае войскі ў межах сваёй тэрыторыі і на сваё меркаванне. Па ягоных словах, гэта нікому не пагражае і нікога не павінна хваляваць.
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым
уварваннем НАТА на УкраінуКрэмль гатоў абмяркоўваць з Зяленскім
двухбаковыя адносіны – Пяскоў