https://bel.sputnik.by/20220118/rosatom-raskaza-kal-pachne-pratsavats-drug-blok-belaes-1059571811.html
"Росатом" расказаў, калі пачне працаваць другі блок БелАЭС
"Росатом" расказаў, калі пачне працаваць другі блок БелАЭС
Sputnik Беларусь
Ядзернае паліва было загружана ў рэактар другога блока ў снежні мінулага года ў рамках этапа фізічнага пуску. 18.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-18T11:20+0300
2022-01-18T11:20+0300
2022-01-18T11:20+0300
белаэс
расатам
белаэс у астраўцы
энергаблок
рэактар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/19/1046733192_0:93:1788:1099_1920x0_80_0_0_daf05a0cc92eca8c2d9688fa9b86d28e.jpg
МІНСК, 18 сту - Sputnik. Другі энергаблок Беларускай АЭС пачне работу прыкладна ў канцы лютага - пачатку сакавіка бягучага года, аб гэтым заявіў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Росатом" Аляксей Ліхачоў."Цяпер калегі падрыхтаваліся і чакаюць дазволу на выхад на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці... І недзе ў раёне канца лютага - пачатку сакавіка будзе энергапуск", - сказаў Ліхачоў.Пры гэтым ён удакладніў, што здача блока нумар 2 можа быць ужо летам.Другі энергаблок БелАЭСЛіцэнзія на пачатак фізічнага пуску энергаблока нумар 2 Беларускай АЭС была атрымана 21 снежня 2021 года.Загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока пачалася 22 снежня. Пры ёй прысутнічаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, які паведаміў, што работы на атамнай станцыі праходзяць згодна з планам.Загрузка была завершана 27 снежня.МКУ і наступныя этапыМінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці (МКУ) - гэта ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі, якога дастаткова для кантролю за кіраванай ланцужной ядзернай рэакцыяй.Выхад на МКУ для электрастанцыі азначае фізічны пуск рэактара.Пасля гэтага этапа на энергаблоку павінен быць выкананы комплекс даследаванняў, які пацвердзіць, што ўся сістэма ядзерна-фізічнага кантролю і ядзернай бяспекі рэактарнай устаноўкі бяспечная.Наступнай прыступкай будзе энергетычны пуск другога энергаблока АЭС з уключэннем у энергасістэму Беларусі.У адпаведнасці з устаноўленым парадкам другі энергаблок атамнай станцыі таксама як і першы ахоўваецца ўнутранымі войскамі МУС.Беларуская АЭСАтамную электрастанцыю ў Астраўцы ўзводзяць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ. БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага - 1200 МВт.Фізічна першы энергаблок запусцілі ў жніўні 2020-га, ужо ў лістападзе яго ўключылі ў агульную энергасістэму краіны.Паводле даных Мінэнерга, штодзень першы энергаблок выпрацоўвае каля 28 млн. кВтг электраэнергіі, што складае 22 працэнты ад агульнага аб'ёму яе вытворчасці ў краіне.Як заяўляў у студзені Ліхачоў, Расія і Беларусь вядуць перагаворы аб магчымым будаўніцтве яшчэ адной АЭС. Раней аб тым, што ёсць даручэнне беларускага прэзідэнта па гэтым пытанні, паведамляў і Галоўчанка.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/19/1046733192_100:0:1689:1192_1920x0_80_0_0_bfccdf3ef60373bd99ae02d531f7727e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расатам, белаэс у астраўцы, энергаблок, рэактар
расатам, белаэс у астраўцы, энергаблок, рэактар
"Росатом" расказаў, калі пачне працаваць другі блок БелАЭС
Ядзернае паліва было загружана ў рэактар другога блока ў снежні мінулага года ў рамках этапа фізічнага пуску.
МІНСК, 18 сту - Sputnik. Другі энергаблок Беларускай АЭС пачне работу прыкладна ў канцы лютага - пачатку сакавіка бягучага года, аб гэтым заявіў генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Росатом" Аляксей Ліхачоў.
"Цяпер калегі падрыхтаваліся і чакаюць дазволу на выхад на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці... І недзе ў раёне канца лютага - пачатку сакавіка будзе энергапуск", - сказаў Ліхачоў.
Пры гэтым ён удакладніў, што здача блока нумар 2 можа быць ужо летам.
Ліцэнзія на пачатак фізічнага пуску энергаблока нумар 2 Беларускай АЭС была атрымана 21 снежня 2021 года.
Загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока пачалася 22 снежня. Пры ёй прысутнічаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, які паведаміў, што работы на атамнай станцыі праходзяць згодна з планам.
Загрузка была завершана 27 снежня.
"Цяпер у нас стаіць задача яго сабраць, запоўніць неабходнымі тэхналагічнымі растворамі і правесці комплекс неабходных работ - гідравыпрабаванні, ушчыльненне - і, скажам так, фізічныя эксперыменты для наступнага этапу - энергапуск, які адбудзецца ў першым квартале наступнага года", - заявіў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу электрастанцыі Уладзімір Горын.
Мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці (МКУ) - гэта ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі, якога дастаткова для кантролю за кіраванай ланцужной ядзернай рэакцыяй.
Выхад на МКУ для электрастанцыі азначае фізічны пуск рэактара.
Пасля гэтага этапа на энергаблоку павінен быць выкананы комплекс даследаванняў, які пацвердзіць, што ўся сістэма ядзерна-фізічнага кантролю і ядзернай бяспекі рэактарнай устаноўкі бяспечная.
Наступнай прыступкай будзе энергетычны пуск другога энергаблока АЭС з уключэннем у энергасістэму Беларусі.
У адпаведнасці з устаноўленым парадкам другі энергаблок атамнай станцыі таксама як і першы ахоўваецца ўнутранымі войскамі МУС.
Атамную электрастанцыю ў Астраўцы ўзводзяць па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ. БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага - 1200 МВт.
Фізічна першы энергаблок запусцілі ў жніўні 2020-га, ужо ў лістападзе яго ўключылі ў агульную энергасістэму краіны.
Паводле даных Мінэнерга, штодзень першы энергаблок выпрацоўвае каля 28 млн. кВтг электраэнергіі, што складае 22 працэнты ад агульнага аб'ёму яе вытворчасці ў краіне.
Як заяўляў у студзені Ліхачоў, Расія і Беларусь вядуць перагаворы аб магчымым будаўніцтве яшчэ адной АЭС. Раней аб тым, што ёсць даручэнне беларускага прэзідэнта па гэтым пытанні, паведамляў і Галоўчанка.
Першы блок БелАЭС ужо выпрацаваў 6 млрд кВт·г электрычнасці
Ядзернае паліва загрузілі ў другі рэактар БелАЭС